Аляксандар Мілінкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: cs:Aljaksandar U. Milinkevič; касмэтычныя зьмены
якаснае фота
Радок 3: Радок 3:
| імя = Аляксандар Мілінкевіч
| імя = Аляксандар Мілінкевіч
| жанчына = <!-- любое значэньне калі жанчына-->
| жанчына = <!-- любое значэньне калі жанчына-->
| выява = Alexander Milinkevich 03.JPG
| выява = Alaksandar Milinkevich.jpg
| подпіс_пад_выявай = Аляксандар Мілінкевіч у [[Варшава|Варшаве]], [[5 ліпеня]] [[2006]]
| подпіс_пад_выявай = Аляксандар Мілінкевіч
| пасада = Лідэр руху «[[За Свабоду]]»
| пасада = Лідэр руху «[[За Свабоду]]»
| пачатак_тэрміну = [[21 траўня]] [[2007]]
| пачатак_тэрміну = [[21 траўня]] [[2007]]

Вэрсія ад 02:22, 7 сакавіка 2010

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Лідэр руху «За Свабоду»
21 траўня 2007 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Намесьнік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму
1990 — 1996
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 ліпеня 1947
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:
Узнагароды: Шаблён:Ордэн За заслугі перад польскай культурай, Прэмія імя Андрэя Сахарава (2006), узнагарода імя Сержыё Віера дэ Мэла (2006)

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Мілінке́віч (нарадзіўся 25 ліпеня 1947) — беларускі палітык і навукоўца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Горадні. Ягоны прадзед і прапрадзед бралі ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863 году, рэпрэсаваныя царскімі ўладамі. Дзед — актывіст беларускага руху 1920-х гадоў на Гарадзеншчыне. Бацька — заслужаны настаўнік БССР.

У 1965 годзе Мілінкевіч скончыў школу з залатым мэдалём, а ў 1969 годзе з адзнакай фізыка-матэматычны факультэт Гарадзенскага пэдінстытута.

Працаваў настаўнікам у Горадні. Пасьля сканчэньня асьпірантуры Інстытута фізыкі АН БССР у 1972 годзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Манпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня ў эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Ґарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). Кандыдат фізыка-матэматычных навук.

У 1980—1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (19781980, 19841990, 19942000). Заснавальнік і кіраўнік Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Ратуша» (1996—2003).

У 19961997 гадах прэзыдэнт баскетбольнага клюбу «Гродна-93» — шматразовага чэмпіёна Беларусі.

Кіраўнік праграмаў «Фонду спрыяньня лякальнаму разьвіцьцю». Апрача роднай мовы валодае таксама расейскай, польскай, ангельскай i францускай мовамі.

Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.

26 кастрычніка 2006 году ўзнагароджаны Эўрапарлямэнтам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Палітычная дзейнасьць

У 1990—1996 гадох быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні, займаўся пытаньнямі адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша.

У кастрычніку 2005 году на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў абраны адзіным кандыдатам на выбарах 2006 году ў Беларусі.

Навуковая дзейнасьць

У 1976 абараняе дысэртацыю па тэме «Мэханізм генэрацыі звышмагутных лязэрных імпульсаў». Аўтар 65 навуковых прац і манаграфіяў па квантавай электроніцы, лязэрнай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік (XVXVI стагодзьдзі).

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Мілінкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў