Паўднёвы полюс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fiu-vro:Lõunõnaba зьмяніў: az:Cənub qütbü
д робат зьмяніў: an:Polo Sud
Радок 29: Радок 29:


[[af:Suidpool]]
[[af:Suidpool]]
[[an:Polo Sur]]
[[an:Polo Sud]]
[[ar:قطب جنوبي]]
[[ar:قطب جنوبي]]
[[ast:Polu Sur]]
[[ast:Polu Sur]]

Вэрсія ад 17:37, 6 сакавіка 2010

Каардынаты: 90° пд. ш. 0° у. д. / 90° пд. ш. 0° у. д. / -90; 0

Геаграфічны Паўднёвы полюс
Мапа Антарктыды

Паўднёвы по́люс (Паўднёвае канцавосьсе) — гэта самы паўднёвы пункт на Зямлі. Вызначаецца некалькімі рознымі шляхамі.

Геаграфічны паўднёвы полюс

Геаграфічны паўднёвы полюс — гэта месца, дзе вось абарачэньня Зямлі «выходзіць» на паверхню. Знаходзіцца на Палярным плато Антарктыды на вышыні 2 800 мэтраў, тоўшча льда складае 2840 мэтраў. Сярэднегадавая тэмпэратура складае -48,9 °C (максымальная -14,7 °C, мінімальная -74,3 °C). Першым чалавекам, які туды дайшоў быў Роальд Амундсэн 14 сьнежня 1911 года. Другі чалавек — Робэрт Фалькон Скот, які трапіў на полюс на месяц пазьней. У 1929 годзе амэрыканец Рычард Бэрд разам з Бэрнтам Балхэнам першым праляцеў на самалёце над Паўднёвым полюсам. У 1958 годзе брытанска-новазэляндзкая экспэдыцыя Вівіяна Фукса і Эдмунд Хілары зьдзейсьнілі першы трансантарктычны пераход ад мора Ўэдэла праз Паўднёвы полюс да мора Роса. З 1957 года на Паўднёвым полюсе дзейнічае навуковая станцыя ЗША «Амундсэн-Скот».

Геамагнітны паўднёвы полюс

Геамагнітным паўднёвым полюсам лічыцца найбліжэйшы да геаграфічнага поўдня полюс геамагнітнага поля.

Магнітны паўднёвы полюс

Пункт, найбліжэйшы да паўночнага геаграфічнага полюса, у якім лініі магнітнага поля Зямлі ствараюць зь яе паверхняй вугал 90°. Менавіта на гэты пункт паказвае паўночная стрэлка компаса.

Паўднёвы полюс недасяжнасьці

Мае каардынаты 85°50′ пд. ш. 65°47′ у. д. / 85.833° пд. ш. 65.783° у. д. / -85.833; 65.783, знаходзіцца далей астатніх месцаў Антарктыды ад Паўднёвага акіяна.

Вонкавыя спасылкі

Паўднёвы полюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA