Эсўатыні: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ug:سۋازىلېند
д робат зьмяніў: an:Swazilandia
Радок 91: Радок 91:
[[als:Swasiland]]
[[als:Swasiland]]
[[am:ስዋዚላንድ]]
[[am:ስዋዚላንድ]]
[[an:Suazilandia]]
[[an:Swazilandia]]
[[ang:Sƿasiland]]
[[ang:Sƿasiland]]
[[ar:سوازيلند]]
[[ar:سوازيلند]]

Вэрсія ад 04:59, 3 сакавіка 2010

Свазілэнд
Umbuso weSwatini
Kingdom of Swaziland
Каралеўства Свазілэнд
Сьцяг Свазілэнду Герб Свазілэнду
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: "Siyinqaba" (Мы - крэпасьць)
Дзяржаўны гімн: ««Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati»»
Месцазнаходжаньне Свазілэнду
Афіцыйная мова ангельская, сваці
Сталіца Мбабанэ (афіц.), Лабамба - каралеўск. рэзыдэнцыя
Найбуйнейшы горад Манзыні
Форма кіраваньня манархія
Мсваці ІІІ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
157-е месца ў сьвеце
17 364 км²
0,9
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
154-е месца ў сьвеце
1 032 000
59/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
146 месца ў сьвеце
5,72 млрд.$
5 245 $
Валюта Лілангені (SZL)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
6 верасьня 1968
Аўтамабільны знак SD
Дамэн верхняга ўзроўню .sz
Тэлефонны код +268
Мапа Свазілэнду
Мапа Свазілэнду


Свазілэ́нд (Umbuso we Swatini, Kingdom of Swaziland) – невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Не мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Назва краіны мае паходжаньне ад племені Суазі з групы банту, якое засяляе гэтыя тэрыторыі.

Гісторыя

У І тысячагодзьдзі на тэрыторыю сучаснага Свазілэнду прыбылі бушмэны. У VII стагодзьдзі н.э. яны былі выцесьнены народам банту. У XVI стагодзьдзі тут была створана племянная дзяржава народу суазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасьць з бурамі, а потым з брытанцамі.

У 1894 годзе тэрыторыя Свазілэнду ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Брытанскай Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. У 1903 годзе Вялікабрытаніяй былі анэксаваныя бурскія рэспублікі разам з Свазілэндам.

У 1929 годзе узьнікла першая свазілэндская палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасьці якой было атрыманьне незалежнасьці Свазілэнда. Мэта была дасягнутая ў 1968 годзе.

У 1973 годзе кароль прыпыніў дзейнасьць канстытуцыі, забараніў дзейнасьць палітычных партый і распусьціў парлямэнт. У 1978 годзе была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.

Пасьля сьмерці караля Сабхуза ІІ у 1982 годзе, уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, разьвязаўшы грамадзянскую вайну.

Сытуацыя стабілізавалася ў 1986 годзе, калі каралём стаў Мсваці ІІІ. З 1989 года распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 годзе кароль згадзіўся ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, была зьмененая сыстэма выбараў. У 1993 годзе адбыліся першыя з 1973 года шматпартыйныя выбары. У 2001 годзе былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазьней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбокодва, які ў 2005 годзе забараніў дзейнасьць іншых партый.

Палітыка

Свазілэнд – гэта канстытуцыйная манархія. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1978 годзе, папраўкі былі ўнесеныя ў 1992 годзе. Згодна з канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль, выканаўчая ўлада належыць ураду, на чале з прэм’ер-міністрам. Прэм’ер-міністра назначае кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту. Ніжняя палата складаецца з 65 дэпутатаў (10 назначаецца каралём, 55 выпіраецца на ўсеагульных выбарах), верхняя палата складаецца з 30 дэпутатаў (20 назначае кароль, 10 выбірае ніжняя палата). Дэпутаты парлямэнта выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.

Дзейнічаючы кароль Мсваці ІІІ кіруе краінай з 25 красавіка 1986 года. З 1976 года дзейнічае забарона на дзеяньне палітычных партый. Дазвол на дзейнасьць атрымала толькі партыя Народны Рух Імбокодва. На нелегальным становішчы існуе партыя – Аб’яднаны Дэмакратычны Рух.

Адміністрацыйны падзел

Свазілэнд дзеліцца на 4 акругі:

Геаграфія

Геаграфія краіны вельмі разнастайная, ад гор уздоўж мяжы з Мазамбікам, да саваннаы на ўсходзе і трапічных лясоў на паўночным захадзе. Самай вялікай ракой краіны зьяўляецца рака Лусутфу. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Пэрыяд дажджоў цягнецца з сакавіка да красавіка.

Эканоміка

Будова эканомікі выглядае наступным чынам: прамысловасьць – 43%, паслугі – 41%, сельская гаспадарка – 16%. Беспрацоў’е дасягае узроўню 40% працаздольнага насельніцтва. У краіне існуюць распрацаваныя радовішчы дыямэнтаў.

Свазілэнд экспартуе ў асноўным цукар, мяса, дрэва, дыямэнты, каменны вугаль.

Дэмаграфія

Насельніцтва Свазілэнду складаецца з свазі, і невялікай колькасьці зулусаў, эўрапейцаў і мазамбікцаў. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца свазі і ангельская. Асноўная рэлігія гэта – хрысьціянства, якое вызнаецца ў спалучэньні з мясцовымі верамі. Існуць невялікія абўчыны мусульманаў.

У Свазілэндзе самая маленькая працягласьць жыцьця ў сьвеце – 34,1 год.

Адукацыя і культура

У краіне дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасьці — Паўднёваафрыканскі.

Вонкавыя спасылкі

Эсўатынісховішча мультымэдыйных матэрыялаў