Часопіс: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: ta:இதழ் |
+interlink |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
[[id:Majalah]] |
[[id:Majalah]] |
||
[[is:Tímarit]] |
[[is:Tímarit]] |
||
[[it: |
[[it:Rivista]] |
||
[[ja:雑誌]] |
[[ja:雑誌]] |
||
[[ka:ჟურნალი]] |
[[ka:ჟურნალი]] |
Вэрсія ад 08:33, 28 лютага 2010
Часо́піс, Ча́сапіс, Журна́л (фр. Journal) — друкаванае пэрыядычнае выданьне. Побач з газэтай, часопіс зьяўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды, аказвае ўплыў на грамадзкую думку, фармуючы яе ў адпаведнасьці з інтарэсамі вызначаных ідэалягічных групаў, грамадзкіх клясаў, палітычных партый, арганізацый.
Са зьяўленнем тэхналёгій кампутарнай вёрсткі і распаўсюджваньнем камэрцыйных друкарняў з магчымасьцю поўнакаляровага друку ў Беларусі канца XX — пачатка XXI стагоддзя, часопісы сталі асноўным рэкляманосьбітам для тавараў кляса «прэміум». Часопісы як правіла, адрасаваныя да канкрэтнае аўдыторыі чытачоў.
У Беларусі, як увогуле і ў сьвеце часопісы былі адным з асноўных відаў СМІ на працягу XIX і XX стагоддзя. Зараз пад уплывам нарастаньня новых тэхналёгій перадачы інфармацы, кшталту Інтэрнэта, часопісы пачалі адмаўляцца ад папяровых вэрсій і выходзіць толькі ў электронным выглядзе. Так напрыклад вырашылі зрабіць выдаўцы часопіса «Life».
Віды часопісаў
Часопісы, як і газэты, клясыфікуюцца:
- па пэрыядычнасьці — не бывае штодзённых часопісаў, толькі штотыднёвыя і штомесячныя, а таксама якія выходзяць раз у два месяца;
- па фармаце;
- па тэматыцы;
- па характары падачы інфармацыі.
Асаблівасьці часопісаў
З-за таго, што часопісы выходзяць у сьвет радзей, чым газэты, яны адрозьніваюцца нізкай апэратыўнасьцю падачы інфармацыі, затое ў іх больш магчымасьцяў для падрабязнага аналізу падзеяў, разважаньняў, падвядзеньня вынікаў і г. д.
Гісторыя
Першым часопісам у сьвеце лічыцца амэрыканскі «The Gentleman's Magazine», першы нумар якога зьявіўся ў 1731.
Вонкавыя спасылкі
Часопіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў