Сьцяг Бэльгіі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: yo:Àsìá ilẹ̀ Bẹ́ljíọ̀mù
Радок 2: Радок 2:

'''Дзяржаўны''' ('''грамадзянскі''') сьцяг [[Бэльгія|Бэльгіі]] ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вэртыкальных палос — [[Чорны колер|чорнай]], [[жоўты колер|жоўтай]] і [[чырвоны колер|чырвонай]]. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснаваная на форме сьцяга [[Францыя|Францыі]], хоць паходжаньне прапорцый невядома.

<!-- Адкуль інфа? Ніколі не сустракаў такога тлумачэння сымболікі колераў. "Чорны колер сымбалізуе сілу, жоўты пазначае сталасьць, поўнасьць сілы, якія дасягаюцца мудрасьцю. Чырвоны — знак перамогі, дасягнутай у выніку выяўленай адвагі, мужнасьці і прынесеных ахвяр." -->

Дата прыняцьця — [[23 студзеня]] [[1831]] году. Выгляд сьцягу зацьверджаны артыкулам № 193 бэльгійскай канстытуцыі, аднак тамака прыведзены зваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны)

Радок 34: Радок 32:

[[Катэгорыя:Дзяржаўныя сымбалі Бэльгіі]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя сымбалі Бэльгіі]]
[[Катэгорыя:Сьцягі дзяржаў|Бэльгія]]
[[Катэгорыя:Сьцягі дзяржаваў|Бэльгія]]

[[af:Vlag van België]]
[[af:Vlag van België]]

Вэрсія ад 14:30, 25 лютага 2010

Грамадзянскі сьцяг Бэльгіі (13:15)

Дзяржаўны (грамадзянскі) сьцяг Бэльгіі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вэртыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснаваная на форме сьцяга Францыі, хоць паходжаньне прапорцый невядома.

Дата прыняцьця — 23 студзеня 1831 году. Выгляд сьцягу зацьверджаны артыкулам № 193 бэльгійскай канстытуцыі, аднак тамака прыведзены зваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны)

Сьцяг Бэльгіі (2:3)

Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сьцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з суадносінамі бакоў 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.

Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй)

Бэльгійскі сьцяг быў важным знакам падчас бэльгійскай рэвалюцыі й войны за незалежнасьць 1830 году, аднак выглядаў ён некалькі інакш, чым зацьверджаны пазьней варыянт: сьцяг меў тры гарызантальна разьмешчаныя палосы (зьверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сьцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зьверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстаньня супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе.

Іншыя афіцыйныя сьцягі Бэльгіі

Дзяржаўны сьцяг Бэльгіі (2:3)

Дзяржаўны (урадавы) сьцяг Бэльгіі выглядае гэтак жа, як і грамадзянскі, толькі на жоўтай паласе намаляваныя леў, які стаіць на задніх лапах, і карона. Дзяржаўны сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны ў сваёй ролі ў 1950 годзе. Раней, з 1936 году, гэты сьцяг быў ваенна-марскім сьцягам краіны, датуль пакуль ваенна-марскі флёт Бэльгіі быў скасаваны пасьля акупацыі Бэльгіі Нямеччынай (у 1940 годзе).

Ваенна-марскі сьцяг Бэльгіі (2:3)

Цяперашні ваенна-марскі сьцяг краіны ўяўляе сабой белае палотнішча з андрэеўскім крыжом з чырвона-жоўта-чорных стужак. Над месцам перакрыжаваньня стужак разьмешчаная выява кароны і двух перахрышчаных гармат, пад месцам перакрыжаваньня стужак — сілуэт якара.

Акрамя таго, свой сьцяг мае кожная правінцыя, акруга, супольнасьць, горад і камуна Бэльгіі.

Вонкавыя спасылкі

Сьцяг Бэльгіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў