Электронная пошта: розьніца паміж вэрсіямі
пачатак, з interwiki |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 00:23, 25 лютага 2010
Электронная пошта, e-mail — мэтад абмену паштовымі паведамленьнямі ў лічбавым фармаце. Сыстэма электроннай пошты пабудаваная па пранцыпе store-and-forward, паводле якой кожны сэрвэр электроннай пошты адпраўляе, атрымлівае і перасылае паведамленьні, якія праходзяць празь яго. Паведамленьні захоўваюцца на сэрвэрах; карыстальнікі могуць чытаць і захоўваць у сябе, проста падключыўшыся да сэрвэра. На пачатку эры электроннай пошты паведамленьні адсылаліся і атрымоўваліся непасрэдна адпраўшчыкам і адрасатам.
Кожнае электроннае паведамленьне, ліст, складаецца з дзьвюх абавязковых частак: загалоўка (па-ангельску: header) і тэксту паведамленьня (па-ангельску: body). Загаловак зьмяшчае мэтазьвесткі: адрас адпраўшчыка і атрымальніка (ці атрымальнікаў), тэму ліста, а таксама розныя тэхнічныя элемэнты (кадаваньне, дастасаваныя файлы і г. д.).
Спачатку падтрымліваліся паведамленьні, якія зьмяшчаюць толькі тэкст, але потым былі дазволеныя мультымэдыя-дастасаваньні ў выглядзе розных файлаў. Падобная тэхналёгія была стандартызаваная ў RFC 2045 пры дапамозе RFC 2049, у якім быў раскрыты сэнс Multipurpose Internet Mail Extensions (ад анг. Шматмэтавыя пашырэньні сеціўнай пошты).
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |