Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
AlexPin (гутаркі | унёсак)
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 42: Радок 42:
Найпершымі зарэестраванымі «літвінамі» ў гісторыі ([[1180]] г.) таксама могуць лічыцца полацкія княжычы зь [[Менск]]у, [[Заслаўе|Заслаўя]], [[Лагойск]]у і [[Браслаў|Браславу]]: Усяслаў Мікуліч, Андрэй Валодшыч, Ізяслаў і Васілька. Галіцка-валынскі летапіс пад [[1180]] г. мянуе гэтых князёў «літвою»<ref>«с ними же бяхуть (...) и Литва: Всеслав Микуличь изъ Логажеска, Андреи Володшичь, и сыновець его Изяслав, и Василко Бряцьславичь». (ПСРЛ, т.2, ст. 620). </ref>.
Найпершымі зарэестраванымі «літвінамі» ў гісторыі ([[1180]] г.) таксама могуць лічыцца полацкія княжычы зь [[Менск]]у, [[Заслаўе|Заслаўя]], [[Лагойск]]у і [[Браслаў|Браславу]]: Усяслаў Мікуліч, Андрэй Валодшыч, Ізяслаў і Васілька. Галіцка-валынскі летапіс пад [[1180]] г. мянуе гэтых князёў «літвою»<ref>«с ними же бяхуть (...) и Литва: Всеслав Микуличь изъ Логажеска, Андреи Володшичь, и сыновець его Изяслав, и Василко Бряцьславичь». (ПСРЛ, т.2, ст. 620). </ref>.


[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Літоўскі прыдворны летапісны звод]] (Бераставіцкі летапіс<ref>Н.Н. Улащик. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М.: Наука, 1985. с. 83-99.</ref>) светчыў, што [[Полацак|полацкі]] князь [[Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч|Васіль-Рагвалод]] (княжыў у [[1128]]-[[1129]], [[1144]]-[[1151]], [[1159]]-[[1162]] гг.) "''быў Літвін''"<ref>Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi. t. І, Warszawa, 1846. s. 285.</ref>.
У 1210-х гг. у крыжацкім летапісе вядомы “адзін з галоўных Літвінаў” – князь Даўгерд (па некаторых меркаваннях<ref>Гудавичус Э. История Литвы с древнейших времён до 1569 г., Т.1, 2005. Москва, Baltrus.</ref>, бацька першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а), які княжыў, імаверна, у [[Ашмяны|Ашмянах]]<ref>А.Н. Хохлов. Новгородско-литовско-тверские отношения в третьей четверти 13 века // Новгород и Новгородская земля. История и археология. (Материалы научной конференции). Вып. 9. 1995.</ref> альбо [[Вільня|Вільні]]<ref>Воскресенская летопись. ПСРЛ., т. 7. ст. 573-574. Рязань: Узорочье, 1998.</ref>.

У 1210-х гг. у [[Тэўтонскі ордэн|крыжацкім]] летапісе вядомы “адзін з галоўных Літвінаў” – князь Даўгерд (па некаторых меркаваннях<ref>Гудавичус Э. История Литвы с древнейших времён до 1569 г., Т.1, 2005. Москва, Baltrus. с. 47.</ref>, бацька першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а), які княжыў, імаверна, у [[Ашмяны|Ашмянах]]<ref>А.Н. Хохлов. Новгородско-литовско-тверские отношения в третьей четверти 13 века // Новгород и Новгородская земля. История и археология. (Материалы научной конференции). Вып. 9. 1995.</ref> альбо [[Вільня|Вільні]]<ref>Воскресенская летопись. ПСРЛ., т. 7. ст. 573-574. Рязань: Узорочье, 1998.</ref>.


====У [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім]]====
====У [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім]]====
Радок 141: Радок 143:
[[Вільня|Віленскі]] біскуп [[Андрэй Васіла]] (памёр [[14 лістапада]] [[1398]] году ў [[Вільня|Вільні]]) у сваім лацінскім тэстамэньце падаў колькі выразаў на беларускай мове і напісаў, што «гэта словы не мае, а простага народу літоўскага»<ref>В.Васильевский. Очерк истории города Вильны // Памятники русской старины в западных губерниях. вып. 5, Вильна, 1870. с.11.</ref>.
[[Вільня|Віленскі]] біскуп [[Андрэй Васіла]] (памёр [[14 лістапада]] [[1398]] году ў [[Вільня|Вільні]]) у сваім лацінскім тэстамэньце падаў колькі выразаў на беларускай мове і напісаў, што «гэта словы не мае, а простага народу літоўскага»<ref>В.Васильевский. Очерк истории города Вильны // Памятники русской старины в западных губерниях. вып. 5, Вильна, 1870. с.11.</ref>.


[[Славянскія мовы|Славянскай]] менаваў літоўскую мову ў 1430-х гг. [[Папа Рымскі|рымскі папеж]], пісьменьнік і гуманісты [[Пій II|Энэй Сыльвій Пікаляміні]]: "Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу - славянская"<ref>"Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est... Sermo gentis '''Sclavonicus''' est". (Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509, pp.109v-110).</ref>.
Ананімны [[Тэўтонскі ордэн|ордэнскі]] клірык, які выканаў блізу [[1440]] году ў [[Гданьск]]у дзеля [[Длугаш Ян|Яна Длугаша]] пераклад [[Хроніка зямлі Прускай|Прускай хронікі]] [[Пётар з Дусбургу|Пятра з Дусбургу]] і кронікі [[Віганд з Марбургу|Віганда з Марбургу]], паведаміў, што мову [[кашубы|памаранаў]] (паморскіх палякаў) «аднолькава разумеюць [[палякі]], [[украінцы|русіны]] і ліцьвіны»<ref>«...Predicta linguagia possunt se simul intelligere, scilicet Poloni, Ruteni, Lithwani». (SRP, t.I, p.806).</ref>.
Ананімны [[Тэўтонскі ордэн|ордэнскі]] клірык, які выканаў блізу [[1440]] году ў [[Гданьск]]у дзеля [[Длугаш Ян|Яна Длугаша]] пераклад [[Хроніка зямлі Прускай|Прускай хронікі]] [[Пётар з Дусбургу|Пятра з Дусбургу]] і кронікі [[Віганд з Марбургу|Віганда з Марбургу]], паведаміў, што мову [[кашубы|памаранаў]] (паморскіх палякаў) «аднолькава разумеюць [[палякі]], [[украінцы|русіны]] і ліцьвіны»<ref>«...Predicta linguagia possunt se simul intelligere, scilicet Poloni, Ruteni, Lithwani». (SRP, t.I, p.806).</ref>.
[[Славянскія мовы|Славянскай]] менаваў літоўскую мову ў 1430-х гг. [[Папа Рымскі|рымскі папеж]], пісьменьнік і гуманісты [[Пій II|Энэй Сыльвій Пікаляміні]]: "Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу - славянская"<ref>"Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est... Sermo gentis '''Sclavonicus''' est". (Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509, pp.109v-110).</ref>. Гэткія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» ([[1493]] г.), дырэктар Нюрнбэрскае гімназыі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» ([[1511]] г.)<ref>"Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta... Lingua utuntur '''Sclavonica'''". (Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II - Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86). </ref>, Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» ([[1538]] г.)<ref>"Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa... Sermo gentis, ut Polonis, '''Sclavonicus''', hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…". (Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538, pp.80v-81)</ref> і аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гэрбэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» ([[1549]] г.) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да [[славянскія мовы|славянскіх моваў]].
Гэткія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» ([[1493]] г.), дырэктар Нюрнбэрскае гімназыі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» ([[1511]] г.)<ref>"Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta... Lingua utuntur '''Sclavonica'''". (Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II - Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86). </ref>, Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» ([[1538]] г.)<ref>"Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa... Sermo gentis, ut Polonis, '''Sclavonicus''', hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…". (Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538, pp.80v-81)</ref> і аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гэрбэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» ([[1549]] г.) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да [[славянскія мовы|славянскіх моваў]].


Гэрбэрштэйн ([[1517]]—[[1526]] гг.)<ref>Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964, p.2, s.109-114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. М. МГУ. 1988</ref>:
Гэрбэрштэйн ([[1517]]—[[1526]] гг.)<ref>Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964, p.2, s.109-114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. М. МГУ. 1988</ref>:
Радок 156: Радок 159:
У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з [[1618]] году): «... выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!».
У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з [[1618]] году): «... выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!».


Напрыканцы 17 ст. наймя беларуская (а ня польская) мова заставалася моваю дыпляматычнага ліставаньня між Кракавам і Масквою [http://knihi.com/mova/dyplamat.html]. Напрыклад, калі ў сярэдзіне 17 ст. кракаўскія дыпляматы паспрабавалі перайсці на польскую мову ў ліставаньні з Масквою, то маскоўскія дыпляматы абурыліся і запатрабавалі пісаць як раней, "пісьмом ''літовскім''". Яшчэ напрыканцы 18 ст., ужо за расейскага панавання, беларуская мова працягвала звацца "літоўскай". Гэтак, нават адданы цэсарыцы Кацярыне ІІ праваслаўны ўладыка В.Садкоўскі пагражаў беларускім святарам на [[Слуцак|слуцкім]] епархіяльным зборы: «Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого ''літовского'' і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!»<ref>[http://knihi.com/vy/letuva.html С.Дубавец, Г. Сагановіч. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «ВЫ». 2-і выпуск, Менск, 1994.]</ref>.
Напрыканцы 17 ст. наймя беларуская (а ня польская) мова заставалася моваю дыпляматычнага ліставаньня між Кракавам і Масквою [http://knihi.com/mova/dyplamat.html]. Напрыклад, калі ў сярэдзіне 17 ст. кракаўскія дыпляматы паспрабавалі перайсці на польскую мову ў ліставаньні з Масквою, то маскоўскія дыпляматы абурыліся і запатрабавалі пісаць як раней, "''пісьмом літовскім''". Яшчэ напрыканцы 18 ст., ужо за расейскага панавання, беларуская мова працягвала звацца "літоўскай". Гэтак, нават адданы цэсарыцы Кацярыне ІІ праваслаўны ўладыка В.Садкоўскі пагражаў беларускім святарам на [[Слуцак|слуцкім]] епархіяльным зборы: «Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого ''літовского'' і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!»<ref>[http://knihi.com/vy/letuva.html С.Дубавец, Г. Сагановіч. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «ВЫ». 2-і выпуск, Менск, 1994.]</ref>.


[[Беларуская мова|Беларускаю моваю]] ў Вялікім Княстве Літоўскім пісаліся ўсе ўрадовыя лісты, пастановы соймаў, мескіх управаў, судоў і трыбуналаў. Дзеля прыкладу, архіў актавага матэр’ялу адно гарадоў і мястэчкаў Віленскае, Гарадзенскае, Ковенскае і Менскае губэрніяў з 15-17 стагодзьдзяў складае сямнаццаць тысячаў сямсот шэсьцьдзесят сем актавых тамоў, зь якіх чыстая бальшыня — на беларускай мове<ref> [http://www.philology.ru/linguistics3/zhuravsky-78.htm А.И. Журавский. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка. Восточнославянское и общее языкознание. - М., 1978. - С. 185-191.]</ref>.
[[Беларуская мова|Беларускаю моваю]] ў Вялікім Княстве Літоўскім пісаліся ўсе ўрадовыя лісты, пастановы соймаў, мескіх управаў, судоў і трыбуналаў. Дзеля прыкладу, архіў актавага матэр’ялу адно гарадоў і мястэчкаў Віленскае, Гарадзенскае, Ковенскае і Менскае губэрніяў з 15-17 стагодзьдзяў складае сямнаццаць тысячаў сямсот шэсьцьдзесят сем актавых тамоў, зь якіх чыстая бальшыня — на беларускай мове<ref> [http://www.philology.ru/linguistics3/zhuravsky-78.htm А.И. Журавский. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка. Восточнославянское и общее языкознание. - М., 1978. - С. 185-191.]</ref>.

Вэрсія ад 10:07, 19 лютага 2010

Ліцьвіны (Літвіны) — гістарычная назва беларусаў і часткі летувісаў у Вялікім Княстве Літоўскім (12401795 гг.).

У якасьці назвы беларусаў шырака ўжывалася цягам 19-га стагодзьдзя ды заставалася ў рэліктавым ужываньні да сярэдзіны XX стагодзьдзя (гэтак, падчас перапісаў жыхарства ў 1940-х гг., ладная лічба сельскага жыхарства Менскае вобласьці запісалася «ліцьвінамі»).

Гісторыя

Літва й Ліцьвіны

Тытульны ліст Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 году

Дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, Рускае й Жамойцкае разумела пад сабой у гістарычным кантэксьце дзяржаву ліцьвінаў (цяперашніх беларусаў), русінаў (цяперашніх украінцаў) і жмудзінаў (цяперашніх летувісаў). 9-ы артыкул трэцяга падзелу Статуту ВКЛ 1566 г. выразна кажа, што тытульнымі нацыямі ("родзічамі старажытнымі і ўражонцамі") ВКЛ ёсьць толькі Ліцьвіны й Русіны, а народ Жамойці не далічаны да іх ліку і аднесены да ліку «чужаземцаў і загранічнікаў» у Літве.

« Въ томъ панстве Великомъ Князстве Литовскомъ и во всихъ земляхъ ему прислухаючыхъ достойностей духовныхъ и свецкихъ городовъ дворовъ и кгрунтовъ староствъ въ держаньи и пожываньи и вечностей жадных чужоземцомъ и заграничникомъ ани суседомъ таго панства давати не имаемъ; але то все мы и потомки наши Великіе Князи Литовскіе давати будуть повинни только Литве а Руси, родичомъ старожитнымъ и врожонцамъ Великаго Князства Литовского (...) А хотя бы хто обчого народу за свое заслуги въ той речы посполитой пришолъ ку оселости зъ ласки и данины нашое, албо которымъ иншимъ правомъ; тогды таковые толко оселости оное ужывати мають будучы обывателемъ обецнымъ Великаго Князства и служачы службу земскую томужъ панству. Але на достоенства и всякій врядъ духовный и свецкій не маеть быти обиранъ, ани отъ насъ Господаря ставленъ, толко здавна продковъ своихъ уроженецъ Великого Князства Литовского Литвинъ и Русинъ. »

—Роздел Третій, артыкулъ 9: Ижъ достоенствъ врядовъ въ дедицтво чужоземцомъ давано быти не маеть.

Што да таго, які народ тут зваўся Літвінамі, то наконт гэтага ня можа быць аніякіх сумлеваў, бо канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега пісаў у перадмове да Статуту:

« ...не обчым [замежным] яким языком, але своим власным права списаные маем. »

То бо, Літоўскі канцлер Леў Сапега зацеміў, што Літоўскі Статут напісаны на ўласнай мове літоўскага народу, чым ён ганарыўся (бо за тых часоў нават у Заходняй Эўропе ня ўсе краі спажывалі родную мову дзеля пісаньня законаў, а пісалі законы на лаціне).

Адно ў 1588 г. жамойты, пасьля шматкротных соймавых пэтыцыяў і судовых разбораў, былі прызнаныя, нароўні зь Літвінамі і Русінамі, «родичами старожытными і врожонцами» Вялікага княства (то бо былі далучаныя да ліку народаў ВКЛ). Але гэта дасягалася за конт таго, што жамойты дамагліся, каб у Жамойць ня ставілі ўрадоўцаў зь ліцьвінаў:

« Прозьба: За тым теж просили есте е.(го) к.(оролевское) м.(илости), абы вряды в земли Жомойтской не были даваны ани Литве, ани Руси, ани оселым, одно Жомойти, которые з отцов и з родичов своих суть тамошние обыватели оселые, и то за причыною старосты, тивунов и шляхты.

Одказ: То господар е.(го) м.(илость), хочет опатровати по тому, яко за отца его милости славное памяти, и вже за шчастливого панованья его к.(оролевское) м.(илости) бывало.[1]

»

—з соймавай пэтыцыі жамойтаў, разгледжанай на Віленскім сойме 1554 году, адказ на якую даваў вялікі князь літоўскі Жыгімонт-Аўгуст

Вялікі князь літоўскі Казімер Ягайлавіч у сваёй дамоўнай грамаце з Псковам з 1440 году піша па-беларуску аб «сваіх Літвінох»[2], паказваючы, што наймя такой была назва народу, якой карыстаўся вялікі князь:

« ...а коньчали есмо так: што ж послу из нашее земли из Литовское, и гостю — или Литвин, или Русин, или Полочанин, или Витеблянин, или Смолнянин, - тым путь чыст изо всее моее отчыны в Псковскую землю (....) А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина, как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина... »

З падобнае дамовы Казіміра Ягайлавіча з Ноўгарадам з 1440 году[3]:

« ...А што моих людзей, или Литвин, или Витблянин, или Полочанин, или Смолнянин, или с иных наших Руских земль, тым путь чыст изо всее моее отчыны (....)

А мне великому князю Казимиру, королевичю, блюсти Новгородца, как и своего Литвина; також и Новгородцом блюсти Литвина, как и своего Новгородца...

»

Да мінулага стагодзьдзя словы «Літва» й «ліцьвін» спажываліся як саманазва беларусаў. У любой расейскай кніжцы зь першае паловы 19 стагодзьдзя «Літвою» будзе названа Беларусь, а «ліцьвіном» — беларус. Гэтаксама называлі нас і суседзі. Украінцы называлі беларусаў ліцвінамі да сярэдзіны 19 ст. З вуснаў украінца пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув» (аб «дзекаючым» вымаўленьні беларусаў). А на Беласточчыне ўжо за нашых часоў запісана пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!».

Мовазнаўца Антон Палявы паведамляў у сваёй чытані дзеля Маскоўскай дыялекталягічнай камісіі ў 1925 годзе (пра ліцьвінаў Навазыбкаўскага павету Чарнігаўшчыны):

« Гэтыя песьні яшчэ больш пераконваюць у тым, што мова навазыбкаўскіх ліцьвінаў ёсьць мовай беларускай, а гэткім чынам, і самі ліцьвіны — таксама ёсьць беларусамі.[4]. »

У пагранічных зь Беларуссю раёнах Расіі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст.[5] Жыхары Курскай і Арлоўскай абласьцей Расеі звалі беларусаў «ліцьвінамі» ажно да Другой сусьветнае вайны.

А.Пракапчук, аўтар часопісу "Самиздат", у 2009 г. піша:

« Літвою гэты край зваўся амаль тысячу гадоў, усутыч да 19 стагодзьдзя, а назва народу - "літвіны" захоўвалася і пасля Другой сусьветнай вайны, што я нават памятаю па сваіх летніх вакацыях у вёсцы Цытва (Менская вобласьць), дзе зацята працягвалі менаваць сябе "літвінамі" аднавяскоўцы маёй бабулі Эміліі.[5] »

Прозьвішча «Ліцьвін» і вытворныя ад яго (Ліцьвін, Ліцьвінаў, Ліцьвіненка, Ліцьвінка, Ліцьвіновіч, Ліцьвінчук) ёсьць хіба найболей пашыранымі сярод беларусаў.

Ліцьвіны ў гістарычных крыніцах

Найперш трэба зацеміць, што аніякіх формаў назвы, кшталту «літоўцы», «летувяй», «летува», «летувішкай» ніколі не існавала ў аніякіх сярэднявечных крыніцах. Пачатковай формай назвы ёсьць найменьне «Ліцьвін» («Літвін»), якое сустракаецца ўва ўсіх сярэднявечных крыніцах (Литвин, Litwini, Lithwani, Lethowini)[6], дзе гэтак менавалі спачатку жыхароў летапіснае Літвы, а потым жыхароў гістарычных земляў Вялікага Княства Літоўскага (без Жамойці і Украіны), беларусаў.

Да стварэньня Вялікага княства Літоўскага

Упершыню форма найменьня "Літвін" (Litowini) згадваецца пад 1221 годам ў лацінскамоўнай кроніцы Генрыка Латыскага[6]. "Літвінами" (Litwini, Lithwani) лацінскія і нямецкія кронікі першае паловы 13 ст. мянуюць жыхароў летапіснае Літвы, якая месцілася на землях Вількаміру, Трокаў, Горадні, Слоніму і Менску.

У рускіх крыніцах найменьне "Літвін" упершыню прыгадана пад 1267 годам - пад гэтым годам згадваецца баярын Лука Літвін, які служыў пры двару князя Даўмонта[7].

Найпершымі зарэестраванымі «літвінамі» ў гісторыі (1180 г.) таксама могуць лічыцца полацкія княжычы зь Менску, Заслаўя, Лагойску і Браславу: Усяслаў Мікуліч, Андрэй Валодшыч, Ізяслаў і Васілька. Галіцка-валынскі летапіс пад 1180 г. мянуе гэтых князёў «літвою»[8].

Літоўскі прыдворны летапісны звод (Бераставіцкі летапіс[9]) светчыў, што полацкі князь Васіль-Рагвалод (княжыў у 1128-1129, 1144-1151, 1159-1162 гг.) "быў Літвін"[10].

У 1210-х гг. у крыжацкім летапісе вядомы “адзін з галоўных Літвінаў” – князь Даўгерд (па некаторых меркаваннях[11], бацька першага вялікага князя літоўскага Міндоўга), які княжыў, імаверна, у Ашмянах[12] альбо Вільні[13].

У Вялікім княстве Літоўскім

Віленскія пакутнікі

Ад часоў стварэньня Вялікага княства Літоўскага (1240-я гг.) крыніцы мянуюць "літвінамі" жыхароў гістарычных земляў Вялікага Княства Літоўскага (без Жамойці і Украіны), беларусаў.

Хаця сучасныя летувісы (саманазва — летувяй) цьвердзяць, што ўжо за часоў стварэньня Вялікага Княства Літоўскага яны зваліся «летувяй», але ж сярод лістоў першага вялікага князя літоўскага Міндоўга ведама (лацінская) грамата з тытулам «rex Litwinorum»[14] («князь Літвінаў»).

У 1257 годзе па загадзе папскай курыі на ўсходзе Польшчы было створана новае біскупства - ў Лукаве. У бульле на заснаваньне гэтага біскупства сказана, што яно створана "in confinio Letwanorum"[15] - "на граніцы зь Літвінамі / зь Літвою". Лукаў[7] месьціцца на 50 км на захад ад Берасьця.

Кроніка Дусбурга[16] (напісана да 1326 году): пад 1294-1316 гг. — Віцень (вялікі князь літоўскі) — «князь Літвінаў» (rex Lethowinorum).

«У год ад Нараджэння Хрыста 1295, за шэсьць тыдняў да Тройцы, пяць братоў [крыжакоў] і 150 чалавек з Самбіі ды Натангіі выправіліся на замак Горадню і, калі наблізіліся, пажадалі яны, пакінуўшы коней, сыйсьці долу па Нёмане; разбурыўшы там на беразе адну вёску Літвінаў (Lethowinorum), забіўшы і паланіўшы шмат людзей, яны выправіліся далей»[17].

Ліцьвінамі былі знакамітыя віленскія пакутнікі з 1347 году — Кумец, Круглец і Няжыла, чые імёны славянскія. Кумец, Круглец і Няжыла былі дваранамі пры двару вялікага князя літоўскага Альгерда ў Вільні (па некаторых зьвестках, Круглец быў лоўчым, Кумец — канюшым, а Няжыла займаў пасаду пасьцельнічага ў вялікага князя). Летапісы кажуць: «Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило родомъ Литвы...», «...литовския ж им имена Кроуглецъ, Коумецъ, Нежило»)[18].

Бізантыйскі імпэратар Іван V Палеалёг

«Ліцьвінамі» ў сьветчаньнях сучасьнікаў (у маскоўскіх дакумэнтах) у 1378 годзе звалі канстантынопальскага патрыярха Філафея і бізантыйскага імпэратара Івана V[19]. Імаверна, гэта было вынікам прыхільнае палітыкі канстантынопальскага патрыярха і бізантыйскага імпэратара што да Літвы, і асабліва да справы расшырэньня Літоўскай праваслаўнай мітраполіі па просьбе вялікага князя літоўскага Альгерда.

Віленскі пралат Мацьвей, згодна з дакумэнтам з 1422 году, характарызаваўся як «Ліцьвін па паходжаньні» («venerabilem virum magistrum Mathiam origine Lytwanum»[20]). Але ж вялікі князь літоўскі Вітаўт палічыў патрэбным у сваім лісьце зрабіць апрычоную агаворку наконт таго, што Мацьвей годны дзеля займаньня пасады біскупа Жамойці (сучасная Летува) ў Медніках, бо ён «здавальняльна валодае жамойцкай гаворкай» (т.б. летувіскай мовай у сучасным сэньсе) («ac de ydiomate Samagitico sufficintissime institutum»). Падобныя агаворкі ў дачыненьні да беларускіх парафіяў (напрыклад, у Крэве, Гайне, Абольцах) ніколі не рабіліся, што паказуе на тое, што звычайныя Ліцьвіны жамойцкай гаворкі ня ведалі (нават у «здавальняльнай» ступені).

Ліцьвіном па паходжаньні быў і другі віленскі біскуп Якуб Янавіч Пліхта (памёр 2 лютага 1407 году). Дакумэнты сьветчаць пра тое, што ён паходзіў «зь Літвы, зь ейнага народу і мовы» («Johannis dicti Plychta … viro vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue»[21]). Безумоўна, ягонае імя, імя па бацьку і прозьвішча — славянскія.

Рускі летапіс пералічае «літоўскіх» князёў, якія загінулі ў бітве на Ворскле 12 жніўня 1399 году[22]:

«А се имена убитыхъ князей Литовскихъ: князь великий Андрей Олгердовичь Полотцкий, князь велики Дмитрей Олгердовичь Брянский, ... князь Иванъ Дмитриевичь Киндырь, князь Андрей Дмитреевичъ, ... князь Иванъ Евлашковичъ, ... князь Левъ Кориадовичь, князь Михайло Васильевич, да братъ его князь Семенъ Васильевичь, князь Михайло Подберезский, да братъ его Александръ, князь Федоръ Патрикеевичь Рыльский, князь Андрей Дрютский, князь Монтъ Толунтовичь, князь Иванъ Юрьевичь Бельский...»

У 1405 годзе, згодна з аповядам літоўскага (беларускамоўнага) летапісу[23], адзін з баяраў вялікага князя літоўскага Вітаўта — Андрэй Літвін — на перамовах, калі Вітаўт важыўся даканаць міру з непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Не мири, Витавте, не мири», адмаўляючы вялікага князя ад некарыснага міру. Згодна зь ведамкай літоўскага летапісу, з-за гэтага Вітаўт даў Андрэю Літвіну прозьвішча «Няміра», адкуль і пайшоў вядомы пасьля ў Вяліком Княстве Літоўскім дваранскі род Неміровічаў.

Ліцьвіны (праваруч) на Грунвальцкім полі 15 ліпеня 1410 году

Перамогу ліцьвінаў у Грунвальцкай бітве 15 ліпеня 1410 году ўслаўляе літоўская прыдворная баляда (у арыгінале - на польскай мове) з 1578 году «Пра слаўную вайну і слаўную бітву Ягайлы і Вітаўта з прускімі крыжакамі»[24]:

  • Так літвіны сьмела з крыкамі нясуцца
  • А пад імі коні бакамі б’юцца
  • Сьмела зь літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
  • І натхняе крыкам, шэрагі раўняе
  • Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць
  • А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць
  • Нашы моцна, сьмела гуф нямецкі білі
  • Як ваўкі пад кустам, кнехты галасілі.

Ад Літвы ў Грунвальцкай біцьве бралі ўдзел дзьве Віленскія, дзьве Троцкія, Наваградзкая, Гарадзенская, Берасьцейская, Менская, Полацкая, Віцебская, Быхаўская, Ваўкавыская, Драгічынская, Друцкая, Кобрынская, Крэўская, Крамянецкая, Крычаўская, Лідзкая, Лукомльская, Мельніцкая, Магілёўская, Мсьціслаўская, Нясьвіская, Аршанская, Ашмянская, Пінская, Слонімская ды Слуцкая харугвы[25]. Разам, з 40 літоўскіх харугваў, 25 былі з гарадоў і мястэчкаў сучаснае Беларусі.

Іншая народная баляда пад назвай «Літвін» ўслаўляе перамогі літвінаў у шмат якіх бітвах[26].

«Гэй, ліцьвіны! Бог нам раіць!» — баявы заклік войска князёў Радзівілаў.

Князь Іван Баба (па паходжаньні з князёў Друцкіх) пасля 1432 году паступіў на службу да Маскоўскага вялікага князя, дзе "изpядив свой полк с копьи по-литовски"[27][8], т.б. узброіў свой поўк па літоўскаму (беларускаму) вайсковаму звычаю.

У другой палове 15 стагодзьдзя шмат літвіноў езьдзілі навучацца ў Кракаўскі унівэрсытэт. Акты рэктарскага суду Кракаўскага унівэрсытэту мянуюць “літвінамі” ўсіх студэнтаў з гістарычных земляў Вялікага княства Літоўскага – то бо зь Беларусі (без Жамойці і Украіны). Па актах 1469-1536 гг. вядомыя літвіны Сянько Гарынскі, князь Андрэй Сьвірскі, Мацей Літвін, Ян зь Сьвержані і іншыя. Яны паходзілі зь Вільні, Дарагічына, Мельніку, Бельску, Сьвержані і іншых гарадоў Вялікага княства Літоўскага. Перад студэнцкай бурсай трымалі карчму літвіны: Мікола Літвін і яго жонка Агнэшка Літвінава, якія час ад часу пазычалі грошы літоўскім студэнтам. У актах за гэты час праходзіць толькі адзін студэнт з Жамойці, і ён не запісаны як літвін. Студэнты-літвіны былі вядомы ў Кракаўскім унівэрсытэце як гарэзы: у апошняй чвэрці 15 ст. у Кракаве было 49 студэнтаў зь Беларусі, і 40 зь іх удзельнічалі ў судовых разборах. Два літвіны, Юрый і Ванька, ударылі польскага студэнта ломам, а затым Ванька пацягнуў яго за валасы па зямлі. Літвіны Эразм зь Янава, Якуб Вялікі і Якуб Малы апынуліся перад судом за шматлікія акты гвалту, правакацыяў і зьдзекаў над ціхімі студэнтамі ў бурсе для бедных. Яны неадступна перасьледавалі мазураў у бурсе і дражнілі іх, паўтараючы пяць словаў на мазурскай гаворцы: «Станк, пэнк, менк, поцк, тутка». Яны таксама пыталіся ў мазураў: «Каго гэта паслалі хрысьціць мазураў — Юду ці якога іншага апостала?». На палёх актавае кнігі з запісам гэтых злачынстваў прыпісана ад рукі: “To pisał wyjebany łotr i oszczerca i zdrajca”. Ян зь Сьвержані, якога адзін студэнт абразіў па матцы, зьбіў крыўдзіцеля і працягнуў яго за валасы па ўсёй бурсе. Як адзначае, Алег Латышонак, усе беларусы выступаюць у актах як “літвіны” (Lithuanus)[28].

Францішак Скарына

У лацінскай грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра з 7 верасьня 1503 г. вялікакняскі пісар пан Івашка Сямёнавіч Сапега праходзіў як "сакратар наш, Літвін": "Joanne Sopiha secretario nostro Litvano". Іван Сапега належаў да Паноў-Рады Вялікага княства Літоўскага. Таксама ў гэтай грамаце былі пералічаны літвіны: ваявода віленскі Мікалай Радзівілавіч Радзівіл, стараста жамойцкі Станіслаў Янавіч Кязгайла, ваявода троцкі Ян Юравіч Забярэзінскі, ваявода полацкі Станіслаў Глябовіч, ваявода смаленскі Станіслаў Пятровіч Кішка, падчашы Мікалай Мікалаевіч Радзівіл і іншыя[29].

«Ліцьвіном» запісаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце ў 1505 годзе сусьветна вядомы выбітны асьветнік і першадрукар Францішак Скарына, ураджэнец Полацку.

Да «ліцьвінаў» залічаў сябе і выбітны асьветнік і філёзаф, дзеяч Рэфармацыі, аўтар перакладу на беларускую мову Катэхізісу і фундатар у 1560 годзе Нясьвіскае друкарні Сымон Будны[30]. Ён жа ў перадмове да свайго "Катэхізісу" заклікаў князёў Радзівілаў любіць ("розміловать і оным ся бавіть") родную "словенскую" мову - мову народу, у якім Радзівілы ад даўных часоў князююць ("переднейше преложеньства несуть").

Польскія пісьменьнікі 15-16 стагодзьдзяў пісалі: "Люд літоўскі, рускі і маскоўскі - гэта адна і тая ж Русь, адно і тое ж племя"[31].

Напрыклад, беларуская народная песьня, якая ўслаўляла буйную перамогу гетмана Астроскага над маскавітамі пад Воршай у 1514 годзе, сьведчыць: «Слава Воршы ўжо ня горша сярод мест літоўскіх». Згодна зь летапісам з ХVІІ стагодзьдзя адзін з гарадоў-цьвержаў, заснаваных Іванам ІV (Жахлівым) на акупаванай Полаччыне, быў «от литовских городов от Лепля пол — 30 верст, от Лукомля 20 верст». Апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзела на Смаленшчыну ў 1565 годзе, маскоўскі летапіс адзначае, што гэта былі «литовские люди», а затым удакладніў: «мстиславцы и кричевцы».

У прыказах Маскоўскай дзяржавы 15-17 стагодзьдзяў "літвінамі" называлі беларусаў. Напрыклад, у маскоўскім дакумэнце 17 стагодзьдзя: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету»[32].

Пасьля часоў Вялікага княства Літоўскага

Тадэвуш Касьцюшка

Правадыр паўстаньня 1794 году Тадэвуш Касьцюшка (урадженец Берасьцейшчыны) казаў: «Хіба я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінен дзякаваць (за рэкамэндацыю Берасьцейскага сойміка), калі ня Вам? Каго павінен абараняць, калі ня Вас і сябе самога?». У лісьце да расейскага імпэратара Аляксандра І за два гады да сьмерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам...».

Славуты паэта Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і вырас на Наваградчыне і ў самім Навагрудку, у сваёй знакамітай паэме пісаў пра родны край: «О Літва, айчына мая!...»

Заснавальнік новае беларускае драматургіі і адзін з стваральнікаў сучаснае літаратурнае беларускае мовы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (18081884) (якому чыста нельга закідаць нястачу беларускага патрыятызму), хоць і нарадзіўся і правёў цэлае жыцьцё на Бабруйшчыне і Меншчыне, лічыў, што ён вырас «сярод ліцьвінаў»[33]. «Літвою» ён лічыў Менск, у якім тады жыў.

Беларускага паэта Ўладзіслава Сыракомлю сучасьнікі называлі «лірнікам літоўскім», а другі вядомы беларускі пісьменьнік Арцём Вярыга-Дарэўскі, які нарадзіўся на Лепельшчыне й жыў у Віцебску, пісаў у сваім творы: «Літва — родная зямелька». Ягоны верш «Ліцьвінам, што запісаліся ў мой «Альбом», на разьвітаньне» (1858 г.) адрасаваны маладым беларускім літаратарам. У ім аўтар усклікаў: «Чый гэта голас? Гэты словы нашы, браценькі-літоўцы».

Назву літвіны ў дачыненьні да сучасных беларусаў шырока ўжывала і інтэлігенцыя. Ігнат Дамейка ў сваёй кнізе «Мае падарожжы», апісваючы інтэрнацыянальны склад паўстанцкіх аддзелаў, практычна ў кожным выпадку ўказвае нацыянальную прыналежнасьць таго ці іншага афіцэра або жаўнера. Ён дакладна выдзяляе каронных (г. зн. палякаў), жмудзінаў (сучасныя летувісаў) і «нашых ліцьвінаў» (сучасных беларусаў). Пры гэтым Дамейка не праводзіць ніякую нацыянальную мяжу паміж літоўскай (беларускай) шляхтай і сялянамі. Для яго яны ўсе — «нашы ліцьвіны». У дыплёме ганаровага доктара мэдыцыны, выдадзенага Ігнату Дамейку ў Кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце ў 1887 годзе пазначана «... слаўнаму мужу Ігнату Дамейку, ліцьвіну...».[34].

У 1861 годзе, пачуўшы пра хваляваньні на радзіме Зыгмунд Мінейка вяртаецца зь Пецярбургу дамоў, каб распачаць антыцарскую агітацыю сярод сялян. Як сьведчыць у кнізе «Імёны свабоды» Ўладзімер Арлоў, у жніўні 1861-га агент III аддзяленьня даносіў начальству, што «кадет Сигизмунд Минейко ходит переодет крестьянином и разносит сочиненную неким Марцинкевичем на народном языке «Гутарку старога дзеда», где в стихах представлены судьбы Литвы и все притеснения приписаны российскому правительству».[35] Знакамітая пісьменьніца Эліза Ажэшка неаднаразова падпісвалася як Gabriela Litwinka (па-беларуску: Габрыэла Ліцьвінка) ці проста Li…ka (скарочаная форма: ліцьвінка). «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балотаў», — пісаў пра Піншчыну Фёдар Дастаеўскі.

Беларускі герой-рэвалюцыянэр Кастусь Каліноўскі, які заўсёды зьвяртаўся да народу вылучна на беларускай мове, зваў свой родны край (ён нарадзіўся на Берасьцейшчыне) «Літвою». Створаны ім падчас паўстаньня часовы ўрадовы камітэт ён назваў «Літоўскі ўрад».

Ліцьвіны і літоўская мова

Першы ў гісторыі занатаваны выпадак запісу на "літоўскай" мове

Гэта адбылося ў 1351 годзе. Літоўскі князь Кейстут (брат вялікага князя літоўскага Альгерда) рушыў у Вугоршчыну ў выправу зь літоўскім войскам (а гэта былі вайсковыя адзьдзелы з Трокаў, Наваградку, Драгічына і Берасьця). Вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі і князь Кейстут даканалі міру, і ў знак замірэння Кейстут загадаў зарэзаць быка, тлумачачы, што як гэты бык зарэзаны, гэтак і закалотам між намі канец. Мірная дамова выглядала наступным чынам: пасля забіцця быка Кейстут павярнуўся да свайго войска і, як піша сучасная тым падзеям вугорская кроніка, гучна пракрычаў па-літоўску (па словах кронікі: lithwanice): "Рагаціна - розні нашы. Госпад з намі!" (у запісе вугорскай кронікі - rogachina roznenachy gospanany), што тут жа пераказалі прысутныя побач літвіны (Lithwani) (ваяры Кейстутавага войска з Трокаў, Наваградку, Драгічына і Берасьця). З тэкстам гэтай прамовы супадае і ейны пераклад на лаціну, тут жа пададзены кронікай, дзе "Госпад з намі" Кейстута перакладзены "Deus ad nos", "рагаціна" - cornutum, а "розні нашы" - "iuramentum per nos"[36]. Слушны пераклад гэтай беларускай фразы на лаціну пацвярджае, што словы Кейстута, прамоўленыя "па-літоўску" (lithwanice) - гэта ня што іншае, як прыклад тагачаснае беларускае мовы. Гэткім чынам, "літоўская" мова Вялікага княства Літоўскага і саміх вялікіх князёў - гэта беларуская мова. З тым, што дадзеная прамова ёсць узорам старое беларускае мовы, пагаджаецца большасьць дасьледчыкаў: А. Мяжынскі, А. Брукнэр, С. Роўэл, А. Золтан[37].

Гэткім чынам, усе прыклады беларускай мовы, якую мы бачым ува ўсіх лістох вялікіх князёў літоўскіх, улучна зь лістамі Гердзеня з 1264 г., Любарта 1322 г., Кейстута з 1341 г., Альгерда з 1347 г. (пададзенымі далей) і ўва ўсіх дакумэнтах Вялікага княства Літоўскага - гэта літоўская мова Вялікага княства Літоўскага, нашая старая беларуская мова.

Беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім

На беларускай мове (старой беларускай, у працэсе фармаваньня ў 13-15 стст.) з сама стварэньня Вялікага Княства Літоўскага пісаліся ўсе ўрадовыя дакумэнты і лісты вялікіх князёў, улучна зь вядомымі сядні граматамі князёў Гердзеня (стрыечнага брата першага вялікага князя літоўскага Міндоўга) з 1264 году, Любарта з 1322 году, Альгерда з 1347 году, Яўнуты і Кейстута з 1352 году і іншыя[38]). Трэба зацеміць, што напачатку свайго існаваньня Вялікае княства Літоўскае зазнала вялізны ўплыў украінскае культуры, таму згаданыя пісьмовыя помнікі можна з амаль ня меншым посьпехам лічыць помнікамі стараўкраінскае мовы. У той жа час аніякіх зьвестак (аніводнага слоўца) той мовы, якая зараз завецца «летувіскай», за ўсе пяць стагодзьдзяў Вялікага Княства Літоўскага ў ягонай урадовай дзейнасьці няма. Няма таксама і зьвестак, што гэтая мова мела назву «літоўскай» за часоў Сярэднявечча.

Беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім калі-некалі звалася «літоўскай» мовай. Сам вялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй лацінскай грамаце з 20 лютага 1387 году сьветчыў, што звычай перасьледваньня ворагаў на мове літоўскага народу завецца «пагоня» (pogonia)[39] (таксама назва гербу Вялікага Княства Літоўскага). Між іншымі, самі польскія гісторыкі сьветчылі, што Ягайла нават у Кракаве заўжды гаварыў адно «па-руску», бо іншых моваў ня ведаў[40]. За часоў Сярэднявечча не было такой назвы — «беларуская мова». Беларуская кніжная мова тады звалася часьцей за ўсё «рускай» мовай, а гутарковая беларуская мова была вядома як «літоўская мова».

Віленскі біскуп Андрэй Васіла (памёр 14 лістапада 1398 году ў Вільні) у сваім лацінскім тэстамэньце падаў колькі выразаў на беларускай мове і напісаў, што «гэта словы не мае, а простага народу літоўскага»[41].

Славянскай менаваў літоўскую мову ў 1430-х гг. рымскі папеж, пісьменьнік і гуманісты Энэй Сыльвій Пікаляміні: "Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу - славянская"[42]. Ананімны ордэнскі клірык, які выканаў блізу 1440 году ў Гданьску дзеля Яна Длугаша пераклад Прускай хронікі Пятра з Дусбургу і кронікі Віганда з Марбургу, паведаміў, што мову памаранаў (паморскіх палякаў) «аднолькава разумеюць палякі, русіны і ліцьвіны»[43]. Гэткія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» (1493 г.), дырэктар Нюрнбэрскае гімназыі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» (1511 г.)[44], Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» (1538 г.)[45] і аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гэрбэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» (1549 г.) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да славянскіх моваў.

Гэрбэрштэйн (15171526 гг.)[46]:

  • "...бізона ліцьвіны на сваёй мове завуць «зубр» (Suber)";
  • "...той зьвер, якога ліцьвіны на сваёй мове завуць «лось» (Loss), по-нямецку завецца Ellend («лось» — нямецк.);
  • "Гаспадар прызначае туды [ў Жамойць] ўрадоўцу [зь Літвы], якога на сваёй мове яны [ліцьвіны] завуць «староста» (Starosta)".

Вэнэцыянскі дыплямат М.Фаскарына ў 1557 годзе таксама пісаў, што «маскавіты размаўляюць і пішуць славянскай мовай, таксама як дальматы, чэхі, палякі ды ліцьвіны»[47].

Літоўскі асьветнік Лаўрэньці Зізаній выдаў у 1626 годзе па замове патрыярха праваслаўны «Катэхізіс», у якім гэтак патлумачыў назву кнігі: «по-литовску это оглашение, русским же языком нарицается беседословие».

У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з 1618 году): «... выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!».

Напрыканцы 17 ст. наймя беларуская (а ня польская) мова заставалася моваю дыпляматычнага ліставаньня між Кракавам і Масквою [9]. Напрыклад, калі ў сярэдзіне 17 ст. кракаўскія дыпляматы паспрабавалі перайсці на польскую мову ў ліставаньні з Масквою, то маскоўскія дыпляматы абурыліся і запатрабавалі пісаць як раней, "пісьмом літовскім". Яшчэ напрыканцы 18 ст., ужо за расейскага панавання, беларуская мова працягвала звацца "літоўскай". Гэтак, нават адданы цэсарыцы Кацярыне ІІ праваслаўны ўладыка В.Садкоўскі пагражаў беларускім святарам на слуцкім епархіяльным зборы: «Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого літовского і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!»[48].

Беларускаю моваю ў Вялікім Княстве Літоўскім пісаліся ўсе ўрадовыя лісты, пастановы соймаў, мескіх управаў, судоў і трыбуналаў. Дзеля прыкладу, архіў актавага матэр’ялу адно гарадоў і мястэчкаў Віленскае, Гарадзенскае, Ковенскае і Менскае губэрніяў з 15-17 стагодзьдзяў складае сямнаццаць тысячаў сямсот шэсьцьдзесят сем актавых тамоў, зь якіх чыстая бальшыня — на беларускай мове[49].

Адкуль узяліся «беларусы» і «Белая Русь»?

Асноўны артыкул: Белая Русь

Варта сказаць аб гісторыі самой назвы «беларусы» і «Белая Русь». Назоў «Белая Русь» добра вядомы ў крыніцах і нават ва ўрадовых дакумэнтах з 14-18 стагодзьдзяў. «Белай Русьсю» тады заўжды зваліся землі Цьвершчыны, Пскоўшчыны і Маскоўшчыны. Яшчэ напрыканцы 12 стагодзьдзя назоў «Белая Русь» тарнаваўся да Растова-Суздальскіх земляў (Залесьсе), у выніку чаго князь Андрэй Богалюбскі (1111-1174) выступаў як «князь Белай Русі»[50].

«Белая Русь» даволі часта выступае ў заходнеэўрапейскіх крыніцах 14 стагодзьдзя, а гэта ў хроніках Фрыдрыха Кройцпэха, Ганса Траўнэра й Пётры Зухэнвірта, прысьвечаных паходам крыжакоў-мечаносцаў. «Белая Русь» усіх гэтых крыніцаў — гэта Пскоўшчына і Ноўгарадчына. Гэтая ж тэрыторыя Пскоўшчыны пазначалася як «Белая Русь» і на мапах першай паловы ХVІ стагодзьдзя Робэрта Торна (1527), Гергарда Мэркатара (1538) і Якуба Гастольда (1548)[51].

Калі-некалі, цягам 14-18 стст., назоў «Белая Русь» выступаў і ў шырокім сэнсе — дзеля азначэньня земляў, дзе традыцыйна моцна трымалася праваслаўе, пазначаючы ў гэтым сэнсе землі цэлае Заходняе Расеі, цэлае Ўкраіны і часткі Беларусі: гэтак, у данясеньні ў Рым папскага нунцыя ў Польшчы, якое датуецца 26 траўнем 1569 году, Кіеў называўся «сталіцай Белай Русі» [52]. Аляксандар Гваніні ў сваёй «Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі» пісаў, што «Белая Русь знаходзіцца каля Кіева, Мазыра, Амсьціслава, Віцебску, Воршы, Полацку, Смаленску ды ў Северскай зямлі, якія здаўна належалі Вялікаму Княству Літоўскаму». У 1632 годзе, па рэлігійных прычынах, біскуп Мсьціслаўскае япархіі Язэп Бабрыковіч менаваў сябе «біскупам беларускім», маючы наўвеце сваю прыхільнасьць да праваслаўя. Але ж і гетман Багдан Хмяльніцкі (1595-1697), таксама вядомы сваёй прыхільнасьцю да праваслаўя (дзякуючы чаму левабярэжная Ўкраіна ў 1654 г. была далучана да Маскоўшчыны) выступаў як «гетман Белай Русі». Паводле азначэньня ягонага пісара Івана Выгоўскага, гэтая «Белая Русь» тады прасьцягалася «от Смоленска к Киеву, и к Чернигову, и к Белой Церкве, и к Старому Констентинову», гэткім чынам, улучаючы ў сябе Заходнюю Расею, Цэнтральную Ўкраіну ды ўразаючыся нават у Падольле[53].

У «Звычаях усіх народаў» Яна Багемскага выданьня 1538 году, разам з Маскоўшчынай «Белай Русьсю» яшчэ называліся Пскоўшчына й Ноўгарадчына. Гэта адпавядае згаданым азначэньням «Белай Русі» на мапах Робэрта Торна (1527) й Гергарда Мэркатара (1538).

Горадам «Белай Русі» названы і Полацак напрыканцы 14 стагодзьдзя ў польскай хроніцы Янкі з Чарнкова — гэты адзіны выпадак найменьня «Белай Русьсю» тэрыторыяў сучаснай Беларусі ў Сярэднявеччы.

Назоў «Белая Русь» зусім не сустракаецца ані ў дзяржаўных актах Вялікага Княства, ані ў літоўскіх летапісах, улучна з Быхаўцавай і Баркулабаўскай хронікамі (аўтар апошняй, дарэчы, — ураджэнец Магілёўшчыны). Нават вядомы прыхільнік маскоўскіх цароў манах зь Берасьцейшчыны Апанас Філіповіч, які шмат вандраваў па Вялікім Княстве Літоўскім і пабываў у Маскоўшчыне, у сваім «Дыярыюшы», пісаным у 1640-х гадох, пад «Белай Русьсю» яшчэ разумеў Маскоўшчыну.

Прыкладам, на картах ХV стагодзьдзя Фра-Маўро (1459), Кардынала з Кузы (1460) ды іншых аўтараў пад назовам «Белай Русі» выступала Маскоўшчына. Якіх-колечы памылак тут не магло быць, бо й манах Сымон Суздальскі, які асабіста быў на Флярэнтыйскім збору ў 1439 годзе ды апісаў гэты збор, у гэтым сваім нарысе Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю». Дарэчы, маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ у сваёй грамаце 1469 году да папы Паўла ІІ тую ж Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю» («Moscovia sive Alba Russia»), а ў пасольстве 1472 году да таго ж Рыму ён таксама выступае як «князь Белай Русі» («послы государя Белой Руси»). «Белай Русьсю» Маскоўшчына была названая і ў лісьце да папежа Клемэнта VІІ маскоўскага вялікага князя Васіля ІІІ (1505—1533). Дарэчы, вэнэцыянскі дыплямат Амброджо Кантарыні, які ў канцы 1476 — на пачатку 1477 г. наведаў Маскву, у сваіх успамінах таксама называе Івана ІІІ «князем Вялікай Белай Русі» («signor della Gran Rossia Bianca»)[54].

Напрыклад, польскі біскуп Ян Ласкі ў сваёй справаздачы на Лятэранскім зборы 1514 году «белых русінаў» атаесамляў з «маскавітамі». Пасланьнік Вэнэцыі Марко Фаскарыно ў 1557 годзе таксама згадваў пра «Верхнюю Белую Русь», што «належыць Маскоўшчыне». Яшчэ адзін вэнэцыянскі пасланьнік у Маскву Франко Т'еполё ў 1560 годзе ў такой жа справаздачы пісаў, што «Белая Русь» становіць валоданьні маскоўскіх князёў і «цяпер завецца Масковіяй» ды мяжуецца з «Чырвонай Русьсю» па рацэ Дняпры. Нарэшце, і Мацей Стрыйкоўскі ў сваёй хроніцы выразна атаесамляе «Белую Русь» з Маскоўшчынай.

Гэткім чынам, назоў «Белая Русь» за ўвесь час свайго існаваньня (12—19 стагодзьдзі) ужываўся ці то дзеля азначэньня спачатных земляў, адкуль ён пайшоў — а гэта Цьвершчына, Пскоўшчына і Маскоўшчына, ці то ўвогуле без аніякае тэрытарыяльнае прывязкі, дзеля азначэньня традыцыйна праваслаўных земляў — і ў гэтым сэнсе мог тарнавацца як да любых земляў Расеі, гэтак і да цэлае Ўкраіны ці часткі Беларусі. Назоў «Белая Русь» і «беларусы» за ўвесь час свайго існаваньня (12—19 стагодзьдзі) ніколі не тарнаваўся канкрэтна ці вылучна да земляў сучаснае Беларусі.

Цікавая зьвестка: у 1611 годзе падчас гэтак званага «смутного времени» (а гэта значыць папросту захопу Масквы польскімі і літоўскімі войскамі) маскоўскае баярства часова прызнала ўладу польскага караля над Масквою, і польскаму каралевічу Ўладыславу прысягнулі 10 000 масквічоў. Было пастаноўлена, што Масква ўвойдзе ў склад Рэчы Паспалітай, і стане сталіцаю апрычонага ўдзелу РП пад назвай «Белая Русь». З гэтай нагоды тады была складзена адмысловая мапа, пад назвай «Масква, сталіца ўсяе Белай Русі»[55].

Перайменаваньне ліцьвінаў у «беларусаў» у Расейскай імпэрыі

Упершыню назва «беларусы» ў дачыненьні да ліцьвінаў скарыстана ў сярэдзіне 17 стагодзьдзя падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. (т.зв. Крывавы патоп) у запісах маскоўскіх вайсковых пісараў, дзеля азначэньня праваслаўнага вызнаньня тых палонных ліцьвінаў, якія былі праваслаўнымі (у адрозьненьне ад ліцьвінаў-каталікоў), напрыклад: «литвин белорусец Ошмянского повету», «литовка беларуска Мстиславского повету», «литвин белоруские веры» [56] («руская вера» = праваслаўе) і г.д. Сваю зямлю палонныя беларускія шляхціцы таксама называлі Літвою.

Адно пасьля далучэньня Вялікага Княства Літоўскага да Расейскай імпэрыі царскія ўлады пачынаюць замяняць назву "ліцьвіны" на назву «беларусы», а ў 1839 г. назва «Літва» забаронена царскімі ўладамі разам з назвай «літвіны» і Статутам Вялікага княства 1588 г. (па якім да гэтага часу справаваліся ліцьвіны прыяднаных тэрыторыяў).

Царскія ўлады доўга гадалі, як назваць ліцьвінаў па-новаму: прапаноўваліся варыянты «славянскія літоўцы», «літоўца-русы», нарэшце спыніліся на варыянце «беларусы» (напрыклад, для русінаў сучаснае Украіны прапаноўваліся варыянты «чырвона-русы», «карпата-русы», спыніліся на варыянце «маларусы»).

Менскі ігумен Антоній у 1846 г. пачынае сваю кніжку пра гісторыю Тураўскай япархіі наступнымі словамі:

"Какъ ни беденъ видъ теперешняго Турова, но все-таки память о Турове, какъ колыбели православия въ Литве, священна для всякого руссо-литвина"[57].

Адмену назвы «ліцьвіны» на «беларусы» цягам сярэдзіны 19 стагодзьдзя можна прасачыць па расейскіх кніжках, напрыклад, па перавыданьнях расейскага этнографа Івана Сахарава.

У першым выданьні 1836 г. Сахараў аб сучаснай Беларусі паўсюль піша: «ліцьвіны», «славянская Літва», «славянскія літоўцы Віленшчыны, Меншчыны, Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны», «літоўскія славяне». У выданьні 1849 г. ужо замест тэрміна «ліцьвіны» («литвины») стаіць выпраўлены «літоўца-русы» («литовцо-руссы»). А ў перавыданьні 1885 г. ужо амаль усюды замест «літоўца-русы» стаіць «беларусы» («белоруссы»).

У выданьні 1836 году І.Сахараў піша пра свята Дзяды: «Літоўцы выходзяць у аўторак на магілы сваіх бацькоў ... палуднаваць і памінаць іх за спачын ... Пасьля гэтага прывітаюць бацькоў: «Святые родзіцелі, ходзіце к нам хлеба-солі кушаць!» — І садзяцца на магілах памінаць іх. Па канчатку памінак кажуць: «Моі родзіцелі, выбачайце, не дзівіцесь, чым хата богата, тым і рада»[58].

У той жа час жыхарства Жамойці (большай часткі сучаснай Летувы) "літвінамі" (альбо "літоўцамі") сябе не звало нават у 19 стагодзьдзі. У навуковым выданьні "Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею", выдадзеным у 1899 г. (то бо ў сама канцы 19 стагодзьдзя), у перадмове чытаем агляд аўтарам Ковенскае губерніі (Ковенская губернія займала тады ўсю тэрыторыю сучаснае Летувы на поўнач ад Коўні): "Ковенская губернія ўся амаль заселена карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жмудзь, а сябе жмогусамі"[59].

Энцыкляпэдыя «Этнаграфія Беларусі» (Мн., 1989) тлумачыць:

Ліцьвіны — назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у 14-18 ст. Упершыню сустракаецца ў польскіх гіст. крыніцах (хроніках і аналах) 14 ст. У літоўскіх летапісах і інш. дакумэнтах 14-16 ст. назва «ліцьвіны» зьвязвалася ў этнагенэтычным аспэкце зь легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лякалізацыі тапоніма Літва — на захад ад Менску ў міжрэччы Нёмана і Віліі дзе існавала зьмешанае балта-славянскае насельніцтва. У 16-18 ст. назва «ліцьвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жэмайцкага...

Цытаты

« Паводле старажытнага звычаю, вайсковая выправа ёсць абавязкам кожнага мужчыны, які можа несьці зброю. Дзеля такой мэты, дзеля выгнаньня ворагаў з нашай Літоўскай зямлі, ладзіцца паспалітае рушаньне, якое па-народнаму завецца "пагоня" (pogonia). »

—З прывілею вялікага князя літоўскага Ягайлы, 20.2.1387.


« Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу - славянская. »

Энэй Сыльвій Пікаляміні, 1430-я гг.


« Кажам заўжды "літоўскі, літвін" - але тое адно замест "беларускі, беларус", бо ў 1510 годзе ніхто яшчэ "Літву этнічную" і ня сьніў, яшчэ Рэй у 1562 г. літвіном менаваў беларуса, а ў Маскве і ў 17 стагодзьдзі "літоўскі" - тое самае што беларускі. »

—Аляксандар Брукнэр[60].


« ...не обчым яким языком, але своим власным права списаные маем. »

Літоўскі Статут, 1588 г.


« Петель: Чэски і Руски когут. Валынски певень. Литовски петух. »

—Слоўнік Памвы Бярынды, 1627 г.


« У афіцыйных дакумэнтах 16-18 стагодзьдзяў, апроч "Літвы", для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў. »

Я. Юхо, гісторык права, доктар навук[61].

Падагульненьне

За часоў Вялікага Княства Літоўскага тэрыторыя Беларусі звалася Літвой і беларускі народ зваўся «літвінамі», «літвой». Падзеі, якія рушылі па падзелах Рэчы Паспалітай, давялі да таго, што назва «Літва» была ўзята жамойцкім этнасам. Вялікая частка тэрыторыі былой старой Літвы стала звацца Беларусьсю. Такіх прыкладаў выкарыстаньня чужых этнонімаў гісторыя ведае мноства.[62]

Дарэчы, каб пазьбегнуць тэрміналягічнае блытаніны, польскі гісторык Ф.Канечны яшчэ ў 1929 годзе прапанаваў пад назваю «Літва» разумець усе землі Вялікага Княства Літоўскага незалежна ад этнічнае прыналежнасьці насельніцтва, а неславянскую частку гэтае дзяржавы называць «Летува» — як яна называе сябе сама». Пра тое ж сьведчыць і досьвед беларускае эміграцыі, якая даўно выкарыстоўвае тэрміны — «Летува», «летувіс», «летувіскі» да суседняга народа.

Сучаснасьць

20 траўня 2000 году група беларускіх грамадзян (у асноўным гісторыкі, паэты, пісьменьнікі, музыкі) правялі зьезд, на якім быў падпісаны акт узнаўленьня нацыі ліцьвінаў.

У цяперашні час у Беларусі дыскутуецца пытаньне аб аднаўленьні беларускай нацыі пад ранейшай назвай «ліцьвіны». Ліцьвіны лічаць сваёй духоўнай радзімай (Зямлёй запаветнай) — Вялікае Княства Літоўскае (гэаграфічна — Беларусь, Віленскі край, Смаленшчына і Браншчына).

За мяжой

Падчас правядзеньня перапісу насельніцтва Расеі 2002 году, тыя хто сябе зваў ліцьвінам былі разьмеркаваныя наступным чынам: аўкштоты, жамойты, летувнік(і), летувяй, а таксама тыя ліцьвіны і літвякі/літвакі, якія спажываюць летувіскую мову былі аднесеныя да летувісаў; засталыяліцьвіны і літвякі/літвакі былі аднесеныя да беларусаў[63].

Міленіюм Літвы

22 студзеня 2009 году ў Беларусі створаны грамадзкі аргкамітэт імпрэзы 1000-годзьдзі назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У аргкамітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдыцынскіх навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцько.

У звароце аргкамітэта паведамляецца, што першае згадваньне назвы Літва (Lituae) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Квэдлінбурскіх аналах — адносіцца да 1009 году. Аўтары звароту адзначаюць, што назва Літва адносіцца да старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі.

«Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзі. Беларусь зьяўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, аб'ядналая ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце.[64]

Тэорыі паходжаньня назвы

Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу

Згодна з гіпотэзай беларускага пісьменьніка Паўлы Урбана (падтрыманай Алесем Жлуткам, Зьдзіславам Сіцько і іншымі беларускімі навукоўцамі і пісьменьнікамі), назва «ліцьвіны» паходзіць ад назвы зьвязу плямёнаў палабскіх славянаў люцічаў (Лютва), якія пасьля разгрому іх немцамі за другой паловы 12 стагодзьдзя эмігравалі ў двух кірунках — у Чэхію і вярхоўі рэк Віліі і Нёману. Гэта пацьвярджаюць усе сучасныя чэскія дасьледчыкі, бо большасьць чэскіх гарадоў (Літвінаў, Літамежыца і г.д) да XIII стагодзьдзя зваліся Лютвінаў, Лютамежыца і г.д. (усяго больш 120 гарадоў, мястэчкаў і вёсак у Чэхіі). Гэтак жа і на тэрыторыі сучаснай Заходняй Беларусі і Віленскага краю люцічы маглі заснаваць свае селішчы (Літва, Літоўцы і інш., больш 55 пунктаў).[65]

Пісьменьнік Мікола Ермаловіч адзначыў, што вёсак з назвамі «Літва» багата між Наваградкам і Менскам. Грунтуючыся на гэтым факце, а таксама на дадзеных летапісаў наконта разьмешчаньня летапіснае Літвы ў 11—13 стст., ён лічыў, што летапісная Літва была зямлёй балцкага племені «літва», што месьцілася між Наваградкам і Менскам, і потым падпала славянізацыі.

Глянь таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ АЗР, т.3, 1848, с. 50-66.
  2. ^ АЗР, т.1, 1846, с.51-53.
  3. ^ АЗР, т.1, 1846, с.51-53.
  4. ^ Я.Станкевіч. Язык і языкаведа. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. с.854.
  5. ^ Насевіч В.Л. Літвіны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.2. – Мн.: БелЭН, 2006. С. 206-208; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.3. С. 287.
  6. ^ гл. АЗР т.1, ПСРЛ т.7, Vetera Monumenta Poloniae et Lithuaniae t.I, Monumenta Poloniae Vaticana t.III, Chronicon terrae Prussiae і інш.
  7. ^ Воскресенская летопись. ПСРЛ, т.7. М., 2001. с.166.
  8. ^ «с ними же бяхуть (...) и Литва: Всеслав Микуличь изъ Логажеска, Андреи Володшичь, и сыновець его Изяслав, и Василко Бряцьславичь». (ПСРЛ, т.2, ст. 620).
  9. ^ Н.Н. Улащик. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М.: Наука, 1985. с. 83-99.
  10. ^ Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi. t. І, Warszawa, 1846. s. 285.
  11. ^ Гудавичус Э. История Литвы с древнейших времён до 1569 г., Т.1, 2005. Москва, Baltrus. с. 47.
  12. ^ А.Н. Хохлов. Новгородско-литовско-тверские отношения в третьей четверти 13 века // Новгород и Новгородская земля. История и археология. (Материалы научной конференции). Вып. 9. 1995.
  13. ^ Воскресенская летопись. ПСРЛ., т. 7. ст. 573-574. Рязань: Узорочье, 1998.
  14. ^ "Mindovve, Dei gracia rex Litwinorum": Liv-, Esth-, und Curlandisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F.G von Bunge. [Abt. 1 ] Reval, Riga. Bd. I. 1853. sp. 462, nr. 363; Maleczynski K. W sprawie autentycznosci dokumentow Mendoga z lat 1253-1261 //Ateneum Wilenski. 11.1936. tab., kol. 9; А.Жлутка. Міндаў, кароль Летовіі. Мн., 2001. с.43.
  15. ^ Prussische Urkundenbuch. T. 1. H. 2. Konigsberg, 1909. № 4.
  16. ^ Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М.: Ладомир, 1997.
  17. ^ Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М.: Ладомир, 1997. гл. 260.
  18. ^ Darius Baronas. Trys Vilniaus kankiniai: gyvenimas ir istorija. Aidai, Vilnius, 2000.
  19. ^ Зь ліста Літоўскага мітрапаліта Кіпрыяна з 23 чэрвеня 1378 году: «Патриарха литвином назвали, царя тако же». (Памятники древнерусского канонического права, I. Русская историческая библиотека, VI, СПб., 1880. стлб. 173-186).
  20. ^ Codex epistolaris Vitoldi, pp. 60-61.
  21. ^ Codex epistolaris Vitoldi, p. 103.
  22. ^ Патриаршая или Никоновская летопись. - ПСРЛ, т. 11. М.: 2000. с. 174.
  23. ^ ПСРЛ. т.32. М.: Наука, 1968. с.78.
  24. ^ [1]
  25. ^ Гудавичус Э. История Литвы с древнейших времён до 1569 г., Т.1, 2005. Москва, Baltrus.
  26. ^ [2]
  27. ^ ПСРЛ. Т. 12. М. 1965. С. 22; ПСРЛ. Т. 25. М.; Л., 1949. С.252.
  28. ^ Алег Латышонак. Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг. // ARCHE, № 6 (57) – 2007.
  29. ^ Codex Ecclesiae Vilnensis. Vol. 1. Krakow, 1948. Nr. 564. p. 676-679.
  30. ^ Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI - начала XIX в. Изд-во АН БССР. Минск, 1962, бб.63-67, 69-81.
  31. ^ Трещенок Я.И. История Беларуси. т.1. - Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова. 2004. с. 114.
  32. ^ Насевіч В.Л. Літвіны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.2. – Мн.: БелЭН, 2006. С. 206-208
  33. ^ Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. Мн., 1958. С.362.
  34. ^ Да пытаньня нацыянальнага самавызначэньня Ігната Дамейкі
  35. ^ TUT.BY, Кастусь Лашкевіч, Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Ліцьвінскі элін — герой Грэцыі
  36. ^ Cronicon Dubnicense, - Quinque Ecclesiis, 1884. bl. 3, p. 161.
  37. ^ А. Латышонак. Нацыянальнасць - Беларус. Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2009. с. 86.
  38. ^ [3]
  39. ^ Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах. Т.1, Мінск, 1936.
  40. ^ W.A. Maciejowski. Pamietniki o dziejach, pismiennictwie i prawodawstwie Slowian. t. I; J. Jaroszewicz. Obraz Litwy [Cz.1]. – 1845.
  41. ^ В.Васильевский. Очерк истории города Вильны // Памятники русской старины в западных губерниях. вып. 5, Вильна, 1870. с.11.
  42. ^ "Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est... Sermo gentis Sclavonicus est". (Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509, pp.109v-110).
  43. ^ «...Predicta linguagia possunt se simul intelligere, scilicet Poloni, Ruteni, Lithwani». (SRP, t.I, p.806).
  44. ^ "Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta... Lingua utuntur Sclavonica". (Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II - Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86).
  45. ^ "Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa... Sermo gentis, ut Polonis, Sclavonicus, hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…". (Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538, pp.80v-81)
  46. ^ Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964, p.2, s.109-114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. М. МГУ. 1988
  47. ^ «Questi Moscoviti parlano la lingua Schiavona, et scrivono nella stessa, siccome i Dalmatini, Bohemi, Polacchi et Lithuani...» (Historica Russiae Monumenta, ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis depromta ab A.J.Turgenevio, t.I. Petropoli, 1841, Nr.135, p.149).
  48. ^ С.Дубавец, Г. Сагановіч. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «ВЫ». 2-і выпуск, Менск, 1994.
  49. ^ А.И. Журавский. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка. Восточнославянское и общее языкознание. - М., 1978. - С. 185-191.
  50. ^ Язэп Юхо. Пра назву «Беларусь». Полымя, 1968, №.1, с.175-182.
  51. ^ Язэп Юхо. Пра назву «Беларусь». Полымя, 1968, №.1, с.175-182.
  52. ^ «Litterae Nuntiorum Apostolicorum historiam Ucrainae illustrantes». Еd. А.G.Welykyj, vol.I, Romae, 1959, no.49, pp.69-70.
  53. ^ «Воссоединение Украины с Россией. Документы и материалы». Изд-во АН СССР, т.ІІІ, Москва, 1954, №195. с.402.
  54. ^ Барбаро и Контарини о России. К истории итало-русских связей в ХV в. Изд-во «Наука», Ленинград, 1971, c.202, 226.
  55. ^ [4]
  56. ^ Літвіны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.2. – Мінск: БелЭН, 2006. С. 206-208.
  57. ^ Воспоминание о древнем православии Западной Руси. – Репринт. изд. – Мн.: Белорусский экзархат Московской патриархии, 1990
  58. ^ «Литовцы выходят во вторник на могилы своих родителей… обедать и поминать их за упокой… После сего приветствуют родителей: «Святые родзицели, ходзице к нам хлеба-соли кушаць!» — И садятся на могилах поминать их. По окончании поминок говорят: «Мои родзицели, выбачайте, не дзивицесь, чем хата богата, тем и рада». (И.П.Сахаров. «Сказания русского народа», издание 1836 года).
  59. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею // Акты Упитского гродского суда. Вильна, 1899.
  60. ^ "Rusko-Polski rekopis roku 1510" // Slavia: casopis pro slovanskou filologii.
  61. ^ Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. 1968. № 1.
  62. ^ Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.
  63. ^ http://www.perepis2002.ru/ct/html/TOM_04_01.htm
  64. ^ БелаПАН, Создан оргкомитет празднования 1000-летия названия Литва (рас.)
  65. ^ Адкуль паходзіць найменьне «літва»? // 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.