Вікіпэдыя:Пяць слупоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
сканчэньне перакладу, стыль
д выпраўленьне спасылак
Радок 4: Радок 4:


{| style="background:none"
{| style="background:none"
|[[Image:BluePillar.svg|47пкс|alt=Сіні слуп (1: Энцыкляпэдыя)]] || {{якар|1|Сіні|Энцыкляпэдыя}}'''[[ВП:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя|Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя]]''', якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных [[энцыкляпэдыя]]ў, [[альманах]]аў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць [[ВП:Правяральнасьць|пацьверджаны]] [[ВП:Спасылкі на крыніцы|цытатамі]] з [[ВП:Крыніцы, вартыя даверу|крыніцаў, вартых даверу]]. Вікіпэдыя — ня месца для выкладаньня [[Вікіпэдыя:Арыгінальнае дасьледаваньне|асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу або ўласных перакананьняў]]. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне анархіі або дэмакратыі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць [[wmf:Our projects|даччыныя праекты]].
|[[Image:BluePillar.svg|47пкс|alt=Сіні слуп (1: Энцыкляпэдыя)]] || {{якар|1|Сіні|Энцыкляпэдыя}}'''[[ВП:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя|Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя]]''', якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных [[энцыкляпэдыя]]ў, [[альманах]]аў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць [[ВП:Правяральнасьць|пацьверджаны]] [[ВП:Спасылкі на крыніцы|цытатамі]] з [[ВП:Крыніцы, вартыя даверу|крыніцаў, вартых даверу]]. Вікіпэдыя — ня месца для выкладаньня [[Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў|асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу або ўласных перакананьняў]]. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне анархіі або дэмакратыі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць [[wmf:Our projects|даччыныя праекты]].
|-
|-
| 
| 

Вэрсія ад 18:17, 18 лютага 2010

Скарачэньне:
ВП:5С

Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:

Сіні слуп (1: Энцыкляпэдыя) Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў, альманахаў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць пацьверджаны цытатамі з крыніцаў, вартых даверу. Вікіпэдыя — ня месца для выкладаньня асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу або ўласных перакананьняў. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне анархіі або дэмакратыі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць даччыныя праекты.
 
Зялёны слуп (2: НПГ) Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У некаторых выпадках, ёсьць патрэба прывесьці пазыцыі ўсіх бакоў, каб адзначыць шматграннасьць прадмету, і пры гэтым не адзначаць нейкую з думак як «рацыю» ці «лепшы пункт гледжаньня». Гэта таксама значыць, што мусяць быць прыведзеныя правяральныя цытаты, аўтарытэтныя крыніцы там, дзе гэта толькі мажліва, асабліва ў спрэчных артыкулах. Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце вырашыць канфлікт.
 
Жоўты слуп (3: Вольны) Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і распаўсюджваць. Паважайце аўтарскае права. З нагоды вольнага ліцэнзаваньня ўсяго ўнёску ў Вікіпэдыю, ніводны ўдзельнік ня мае выключных правоў на нейкую частку зьместу, і ўвесь ваш унёсак можа быць выпраўлены ці распаўсюджаны ў любым выглядзе.
 
Аранжавы слуп (4: Ветлівасьць) Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і пачцівыя адносіны: Паважайце і будзьце далікатны да вашых калегаў Вікіпэдыйцаў, нават калі вы ня згодныя зь імі. Ужывайце этыкет Вікіпэдыі, і пазьбягайце асабістых атак. Знаходзьце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў, і памятайце, што існуе 86 274 артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, над якімі можна працаваць. Захоўвайце добрыя намеры, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і дапускайце добрыя намеры з боку іншых. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі.
 
Чырвоны слуп (5: Ігнаруйце ўсе правілы) Вікіпэдыя ня мае цьвёрдых правілаў акрамя акрэсьленых пяці на гэтай старонцы. Будзьце сьмелымі падчас рэдагаваньня артыкулаў, і ня бойцеся рабіць памылкі. Вынік вашага ўнёску не абавязкова мусіць быць ідэальным, бо кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі і можа быць хутка адноўленая.