Джон Лок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: la:Iohannes Lockius; касмэтычныя зьмены
д робат зьмяніў: la:Ioannes Lockius
Радок 63: Радок 63:
[[ko:존 로크]]
[[ko:존 로크]]
[[ku:John Locke]]
[[ku:John Locke]]
[[la:Iohannes Lockius]]
[[la:Ioannes Lockius]]
[[lb:John Locke]]
[[lb:John Locke]]
[[lmo:John Locke]]
[[lmo:John Locke]]

Вэрсія ад 15:51, 13 лютага 2010

Джон Лок (29 жніўня 163228 кастрычніка 1704) — брытанскі філёзаф-эмпірык.

Пэдагагічная дзейнасьць

Джон Лок

Лок напісаў пэдагагічны трактат «Думкі пра выхаваньне» (1693), складаньне «Пра кіраваньне розумам».

Самае галоўнае ў чалавеку — выхаваньне фізычнае, разумовае і маральнае. Канчатковую мэту выхаваньня Лок уяўляў у забесьпячэньні здаровага духу ў здаровым целе. Усе складальнікі выхаваньня павінныя быць узаемазлучанымі. Уяўленьні Лока пра выхаваньне складаліся на аснове ўласных назіраньняў як настаўніка ў шляхецкіх сем'ях. Ім распрацаваныя прыёмы і спосабы разьвіцьця разважаньня чалавека. Паводле тэорыі Лока, у чалавека няма прыроджаных ўяўленьняў і ідэяў. Ён зьяўляецца на сьвет «чыстай дошкай», гатовы ўспрымаць навакольле сродкам сваіх пачуцьцяў, праз унутраны досьвед — рэфлексію. Вялікае значэньне Лок аддаваў дысцыпліне: дзіцяці трэба караць толькі за ману, блюзьнерства і ўпартасьць. Караць можна любым спосабам, але лупцаваць павінныя не бацька і не выхавальнік, а наймальнік.

Лок быў перакананы ў мэтазгоднасьці сацыяльнай (станавай) дэтэрмінацыі школьнай адукацыі. Ён апраўдваў розныя тыпы навучаньня: паўнавартаснае выхаваньне джэнтльмэнаў і абмежаванае выхаваньнем працавітасьці і рэлігійнасьці немаёмных. Лок пашырыў межы сфэраў ведаў, якія павінныя вывучаць джэнтльмэн (бухгальтэрыя, рахункаводзтва...), паказаў на неабходнасьць выкладаньня навыкаў сацыяльных паводзінаў — «добрыя манеры і веданьне сьвету». Навучаньне, паводле Лока, — гэта працэс фармаваньня грамадзкіх і маральных асноваў асобы.

У «Думках пра выхаваньне» ўтрымліваецца праграма выхаваньня джэнтльмэна, справавога чалавека новага грамадзтва. Аддаючы даніну традыцыям сьвецкага выхаваньня — навучаньне танцам, фэхтаваньню, верхавой язьдзе і г.д., Лок настойваў на практычнай скіраванасьці навучаньня, неабходнага «для справавых заняткаў у рэальным сьвеце». Для ўдасканаленьня розуму Джон Лок лічыў неабходным вызначыць кола літаратуры для самастойнага вывучэньня. Параенае ім кола чытаньня ўтрымліваецца ў ягоных «Думках пра тое, што чытаць і вывучаць джэнтльмэну» (1703), якія зьяўляюцца нібыта бібліяграфічным дадаткам да «Думак пра выхаваньне». Сюды ён уключыў кнігі па гісторыі, геаграфіі, лёгіцы, маралі і філязофіі, мастацтву кіраваньня (палітыцы), мастацтву правільнага пісьма і маўленьня і г.д. «Думкі пра выхаванне» адчыняюцца раздзелам пра фізычнае разьвіцьцё і выхаваньне дзіцяці, і толькі пасьля гэтага разглядаецца разумовае і маральнае. Лок лічыў, што фізычная праца — розныя выгляды рамесных і сельскагаспадарчых працаў — здымае стомленасьць ад вучэбных заняткаў, умацоўвае здароўе.

Праект «Працоўныя школы» (1696). У гэтай нататцы Лок прапаноўваў ствараць у кожнай грамадзе выхаваўчыя ўстановы для дзяцей бядноты ад 3 да 14 гадоў, свайго роду лучнасьць дашкольных установаў і элемэнтарных школ. Там павінныя навучацца пачаткам рамёстваў, прывучацца да працавітасьці. Лок раіў паказваць дзецям на навочных прыкладах, як ім паступаць і чаго варта пазьбягаць. Асноўныя мэтады навучаньня: практыка, паўторныя дзеяньні, замацаваньне станоўчага досьведу паводзінаў.

Вонкавыя спасылкі

Джон Локсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA