Сок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: zh-yue:果汁
д робат зьмяніў: be:Сок
Радок 21: Радок 21:
[[arz:عصير]]
[[arz:عصير]]
[[ast:Zusmiu]]
[[ast:Zusmiu]]
[[be:Сок, напой]]
[[be:Сок]]
[[bg:Сок]]
[[bg:Сок]]
[[bo:སིལ་ཁུ།]]
[[bo:སིལ་ཁུ།]]

Вэрсія ад 21:38, 6 лютага 2010

Памаранчавы сок

Соквадкасьць, якая ўтрымліваецца ў садавіне, ягадах і гародніне. Звычайна, пасьля выцісканьня, ужываецца ў якасьці напою.

Перад выцісканьнем, сыравіну для вырабу напою адбіраюць, выдаляючы хворыя, гнілыя і г.д. плады, потым, у залежнасьці ад гатунку расьлінаў, пазбаўляюць ад костачак і шкуркі, потым мыюць. Часта, перад выцісканьнем, плады рэжуць на больш дробныя кавалкі і потым выціскаюць сок. Цьвёрдую сыравіну, якая застаецца пасьля выцісканьня соку (жмых), ужываюць у якасьці ўгнаеньняў, ці дадаткаў у корм жывёлам.

У сувязі з тым, што канцэнтраваны сок не захоўваецца доўга, да яго дадаюць ваду, кансэрванты, фарбавальнікі. У прамысловасьці, у залежнасьці ад канцэнтрацыі натуральнага соку, напоі падзяляюць на “нэктар” (меней 50% натуральнага соку) і “сок” (болей 50% натуральнага соку).

Сок можна прыгатаваць і ў хатніх умовах.

Самымі распаўсюджанымі сокамі на Беларусі зьяўляюцца: яблычны, вінаградны, памяранцавы, таматны сокі.

Вонкавыя спасылкі

Соксховішча мультымэдыйных матэрыялаў