Старалітва: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні|Старалітва (неадназначнасьць)}} '''Старалітва''' (Stara Litwa) — н...' |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
[[Катэгорыя:?]] |
Вэрсія ад 18:02, 30 студзеня 2010
Старалітва (Stara Litwa) — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая почасту сустракаецца ў дакумэнтах касьцёлу Вялікага княства Літоўскага цягам 16 - 18 ст. Гэтая зьява яшчэ не дасьледавана, але зразумела, што каталіцкі клір вылучаў гэтую "старалітву" з кола літвіноў-каталікоў па нейкіх агульных характэрных рысах. Можна зразумець, што "старалітва" захоўвала нейкія свае старажытныя рысы набажэнства ці абрадаў, імаверна, станаўко трымала і родную мову (беларускую[1]) ў набажэнстве. Польскай мовы ў літоўскім касьцёле амаль не было да канца 18 ст., але мела месца значнае пашырэньне лаціны.
Расейскі навуковец І. Казлоўскі ў 1869 г. пісаў пра з'яву "старалітвы" ў дакумэнтах касьцёлу ВКЛ 16-18 ст.: "Пад назваю "старалітвы" разумелі тады ня штосьці іншае, як звычаі рыма-каталікоў, літвіноў, заснаваныя на рускіх пачатках"[1]. Пад "рускімі" І. Казлоўскі разумеў агульна-ўсходнеславянскія пачаткі, улучна з мовай, культурнымі рысамі і інш.
Таксама І. Казлоўскі пісаў: "... З гэтага бачна, што сярод рыма-каталікоў Літвы да канца 18 стагодзьдзя перамагалі якраз рускія пачаткі і руская мова, то бо тая самая "старалітва""[2]. ("Рускаю" тут І. Казлоўскі менаваў беларускую мову, бо згодна з ідэалёгіяй 19 ст. не падзяляў беларускую, украінскую і расейскую мовы на тры апрычоныя).
У мастацтве
"Старалітва" - таксама назва беларускага музычнага гурта, які выконвае старажытную музыку.
Крыніцы
- ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди.- Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 10, отд. II, с. 1-16; кн. 11, с. 45-63; кн. 12, с. 85-111.
- ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди.- Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 10, отд. II, с. 1-16; кн. 11, с. 45-63; кн. 12, с. 85-111.