People Are People: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д робат дадаў: it:People are People (singolo)
Радок 104: Радок 104:
[[Катэгорыя:Самотнікі Depeche Mode]]
[[Катэгорыя:Самотнікі Depeche Mode]]


[[en:People Are People]]
[[de:People Are People]]
[[de:People Are People]]
[[en:People Are People]]
[[es:People Are People]]
[[es:People Are People]]
[[fr:People Are People]]
[[fr:People Are People]]
[[it:People are People (singolo)]]
[[pl:People Are People (singel)]]
[[pl:People Are People (singel)]]
[[pt:People Are People]]
[[pt:People Are People]]

Вэрсія ад 23:30, 26 студзеня 2010

«People Are People»
 
Самотнік Depeche Mode
з альбому Some Great Reward
Выдадзены12 сакавіка 1984
Жанр(ы)сінціпоп
ЛэйблMute Records/Sire
Працягласьць7" — 3:43
12" — 7:11
ПрадусарDepeche Mode, Daniel Miller, і Gareth Jones
Моваангельская мова
Кампазытар(ы)
Храналёгія самотнікаў Depeche Mode
«Love, in Itself»
(1983)
«People Are People»
(1984)
«Master and Servant»
(1984

People Are People — дзясяты самотнік Depeche Mode выдадзены Ў Вялікабрытаніі (рэліз адбыўся 12 сакавіка 1984 году), таксама гэта быў іх першы сынгл выдадзены ў ЗША і яго мэтай быў прамоўшн да альбома Some Great Reward рэліз якога адбыўся пазьней, у жніўні таго ж году. Запісаны на студыі Hansa ў Заходнім Бэрліне (ФРН).

Выданьне

«People Are People» была напісана Марцінам Горам, але трэба зазначыць, што музыка да песьні складалася не без дапамогі Алана Ўайлдэра. На адваротным баку самотніка разьмешчана кампазіцыя «In Your Memory» аўтарам якой зьяўляецца Алан Уайлдэр. Кожная зь песень была дапоўненая рэміксамі, «Different Mix» і «Slik Mix» адпаведна.

Відэа

Відэа на песьню зьнята рэжысэрам Клайвам Рычардсанам у дзьвюх вэрсіях. Арыгінал быў зроблены для «Single version», а альтэрнатыўнае відэа, якое потым ўвайшло ў Some Great Videos, было зроблена на «Different Mix». Кліп складаўся з розных ваенных сцэн, якія зьмешваліся са здымкамі на борце ангельскага крэйсера HMS Бэлфаст.

Выданьне ў ЗША і дасягненьні

Каб замацаваць посьпех сынгла, ў ЗША была выдадзена складанка People Are People, якая зьмяшчала, акрамя загалоўнай кампазыцыі, малавядомыя на той час ў Паўночнай Амэрыцы песьні. Поўнавартасны рэліз сынгла ў ЗША адбыўся 11 ліпеня 1984 году, але толькі з 25 траўня 1985 году ён патрапіў у чарт Billboard Hot 100, і за 18 тыдняў знаходжаньня ў ім, дасягнуў 13 месца. У самой Вялікабрытаніі сынгл дасягнуў #4, у Нямеччыне — #1, у Швайцарыі — #4, у Нідэрляндах — #10.

Кавэр-вэрсіі

Кавэр песьні «People Are People» быў выкарыстаны гуртом A Perfect Circle на іх антываенным альбоме eMOTIVe, гуртом Dope на іх альбоме 2005 году American Apathy, а таксама амэрыканскім сьпеваком RuPaul у яго альбоме 2004 году Red Hot. Вэрсія RuPaul складеная сумесна з Tom Trujillo была выдадзена ў якасьці асобнага самотніка 26 студзеня 2006 году. Сынгл дасягнуў 10 месца ў чарце Billboard Hot Dance Music/Club Play.

Нягледзячы на посьпех «People Are People», Марцін Гор лічыў, што яна будзе адной з найменш улюбёных яго песень. Ён аддаваў перавагу песьням якія мелі б цяжка вызначальны, шматсэнсоўны зьмест, каб людзі маглі шукаць і знайсьці своё паразуменьне ў іх, сэнс «People Are People» не адпавядаў вышэйзгаданаму, магчыма таму яна пасьля 1988 году ніколі не ігралася на жывых канцэртах гурта.

Сьпіс трэкаў

  • 7": Mute / Bong5 (UK) рэліз 12 сакавіка 1984
  1. »People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  • 7": Sire / 7-29221 (US) рэліз 11 ліпеня 1984
  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  • 12": Mute / 12Bong5 (UK) 1984
  1. «People Are People [Different Mix]» (7:11)
  2. «In Your Memory [Slik Mix]» (8:12)
  • L12": Mute / L12Bong5 (UK) 1984
  1. «People Are People [On-USound Mix]» (7:30)
  2. «People Are People» (3:43)
  3. «In Your Memory» (4:01)
  • 12": Sire / 0-20214 (US) рэліз 16 траўня 1984
  1. «People Are People [Different Mix]» (7:11)
  2. «People Are People [On-USound Mix]» (7:30)
  3. «In Your Memory» (4:01)
  • 7": Sire / 29221-7 (US) (дапаможны 7" самотнік — рэліз абыўся ў 1984 годзе)
  1. «People Are People» (3:43)
  2. «People Are People» (3:43)
  • CD: Mute / CDBong5 (UK)

CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10], рэліз 25 лістапада 1991

  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  3. «People Are People [Different Mix]» (7:11)
  4. «In Your Memory [Slik Mix]» (8:12)
  • CD: Sire/Reprise 40298-2 (US)

CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] — рэліз 26 лістапада 1991

  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  3. «People Are People (Different Mix)» (7:11)
  4. «In Your Memory (Slik Mix)» (8:12)
  • Reprise CD: BONG 5 (R2 78890D)

(CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] - рэліз адбыўся 30 сакавіка 2004)

  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  3. «People Are People (Different Mix)» (7:11)
  4. «In Your Memory (Slik Mix)» (8:12)

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ PEOPLE ARE PEOPLE // ISWC Network (анг.)