Пётар Мятла: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 113: Радок 113:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1938 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1938 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу]]

[[be:Пятро Мятла]]

Вэрсія ад 00:20, 21 студзеня 2010

Пётр Мятла
Сьцяг Польшчы Пасол польскага Сэйму
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: Сьцяг Расеі 1890
в. Кухцінцы, Дзісенскі павет
Памёр: Сьцяг СССР 12 жніўня 1938
Беламорска-Балтыйскі канал
Партыя: КПЗБ, БСРГ
Адукацыя:

Пётр Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Міёрскі раён12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Пасол польскага сойму ў 1922-1927.

У 19061910 навучаўся ў Дзісенскай гарадской вучэльні, у 19111912 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам.

У 19141917 у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскім ваенным вучылішчы, юнкеры якога ў 1917 выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі.

З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у кааперацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.

Абраны ад Блёка нацыянальных Меньшасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу.

з 1926 сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Менск.

Арыштаваны 16 студзеня 1927 у Валожыне польскімі ўладамі нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы суддзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачванне [1]. У 1928 на «працэсе 56-ці»Атрымаў вырак 12 год турмы.

Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 у БССР. У 1932-1933 старшыня Камісыі па вывучэнні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.

Арыштаваны 1 верасьня 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Растрэл заменены 10 гадамі лягэра. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938.

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Вонкавыя спасылкі