Запіскі з падпольля: розьніца паміж вэрсіямі
д тлусты шрыфт |
д стыль |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
| ВікіКрыніца-тэкст = :ru:s:Записки из подполья (Достоевский) |
| ВікіКрыніца-тэкст = :ru:s:Записки из подполья (Достоевский) |
||
}} |
}} |
||
'''«Запі́скі з падпо́льля»''' ({{мова-ru|Записки из подполья}}) — аповесьць [[Фёдар Дастаеўскі|Дастаеўскага]], выданая ў [[1864]] годзе. Лічыцца першым творам, які адносіцца да філязоўскага кірунку [[экзыстэнцыялізм]]<ref> Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P.12</ref>. Аповед вядзецца ад |
'''«Запі́скі з падпо́льля»''' ({{мова-ru|Записки из подполья}}) — аповесьць [[Фёдар Дастаеўскі|Дастаеўскага]], выданая ў [[1864]] годзе. Лічыцца першым творам, які адносіцца да філязоўскага кірунку [[экзыстэнцыялізм]]<ref> Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P.12</ref>. Аповед вядзецца ад першай асобы мінулым чыноўнікам, які жыве ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбугу]]. |
||
== Сюжэт == |
== Сюжэт == |
Вэрсія ад 18:52, 13 студзеня 2010
Запіскі з падпольля | |
Записки из подполья | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | 1864 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Запі́скі з падпо́льля» (па-расейску: Записки из подполья) — аповесьць Дастаеўскага, выданая ў 1864 годзе. Лічыцца першым творам, які адносіцца да філязоўскага кірунку экзыстэнцыялізм[1]. Аповед вядзецца ад першай асобы мінулым чыноўнікам, які жыве ў Пецярбугу.
Сюжэт
«Запіскі» пачынаюцца прадстаўленьнем інтэлектуальных «находак» галоўнага героя. У першай чвэрці аповесьці прадстаўлены толькі адзін біяграфічны факт — што герой атрымаў спадчыну, звольніўся са службы і цалкам перастаў пакідаць сваю кватэру, сыйдучы ў «падпольле». Аднак у далейшым у сваіх запісках герой распавядае пра сваё жыцьцё — пра дзяцінства без сяброў, пра сваю стычку (якая ўспрымаецца гэтак толькі ім) з афіцэрам, і два эпізода з жыцьця, якія сталі, пры дапушчэньні аб праўдзівасьці запісак, самай значнай і прыкметнай падзеяй у жыцьці героя. Першая — гэта абед з даўнімі школьнымі таварышамі, на якім ён усіх пакрыўдзіў, раззлаваўся, і нават вырашыў выклікаць аднаго зь іх на дуэль. Другая — гэта маральныя зьдзекваньні над выляжанкай з публічнага дому, якой ён спачатку са злосьці спрабаваў паказаць усю агіднасьць яе становішча, пасьля, незнарок даўшы ёй свой адрас, сам трываў ад яе непераносныя пакуты, якія мелі свой корань у яго ўзлаванасьці і тым, што тот вобраз, якім ён перад ёй імкнуўся прадставіцца, меў ашаламляльнае разыходжаньне з сапраўдным яго станам. Усімі сіламі імкнучыся абразіць яе другі раз, гэтым дзеяньнем ён сканчвае сваё апавяданьне аб выхадах з «падпольлья», а з боку рэдактара гэтых запісак дадаецца, што наяўны працяг гэтых запісак — зноў інтэлектуальны прадукт героя — у існасьці, пусты і нікчэмны і ня можа прадстаўляць якой-кольвек цікавасьці чытацелю.
Крыніцы
- ^ Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P.12