Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Такі вось артыкул пра Малдову. З вельмі моцным беларуска-ліцвінскім кантэкстам, але затое без дакладных звестак пра сучасную краіну :-(
 
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д + Катэгорыя "Гісторыя Малдовы". Interwikis
Радок 11: Радок 11:
Тэрыторыя Бесарабіі з 1812 г. адышла да Расійскай Імперыі, а ў 1991 тут утворана незалежная Рэспубліка Малдова. Большая частка М. у 1861 г. аб'ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву - Румынію.
Тэрыторыя Бесарабіі з 1812 г. адышла да Расійскай Імперыі, а ў 1991 тут утворана незалежная Рэспубліка Малдова. Большая частка М. у 1861 г. аб'ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву - Румынію.


Алесь Белы
Алесь Белы

[[Category:Гісторыя Малдовы|*]]

[[de:Geschichte Moldawiens]]
[[en:History of Moldova]]
[[pl:Historia Mołdawii]]
[[ro:Istoria Moldovei]]

Вэрсія ад 01:20, 3 студзеня 2005

Малдова, Малдаўскае княства, феад. дзяржава ў басейнах рр. Сірэт, Прут, Днестр у 1359—1861. Узнікла як васал Венгерскага каралеўства, затым па чарзе васал Польшчы і Венгрыі, з 1513 Асманскай імперыі. У 1859—1861 разам з Валахіяй утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У пол. і бел.-літ. крыніцах вядомае як “Валошскае ваяводства”, “Валошчына”.

Ужо пры "первых господарех воевод волоских и князей литовских... они мели межи собою братство и прыятельство и мир". У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод 1363 да М.к. далучаныя вял. тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Пасля спынення першай княскай дынастыі малд. баяры запрасілі на прастол. літ. кн. Юрыя Карыятавіча (1374), які ў тым жа г. быў атручаны. Пасля падп. Крэўскай уніі 1385 Ягайла пры падтрымцы Вітаўта ўстанавіў над М.к. сюзэрэнітэт Польшчы. Пазней М.к. падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у 1391 створаны саюз Вітаўта, малд. ваяводы Рамана і маск. вял. кн. Васіля І). У 1399 М.к. выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве на Ворскле 1399. З канца XIV ст. ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся Свідрыгайла, які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з ВКЛ. Hе выключана, што на мяжы XIV—XV ст. Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага (1400—1432) ад 30.06.1401 згаданы "господин наш, великий князь Витовт". Аднак больш хаpактэpнымi з'яўляюцца pаунапpауныя двухбаковыя пагадненнi. Вядомыя дагавоpы 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага Ордэну), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, 1554. З 1420-х да 1480-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе М.к. супраць агрэсіі Асманскай імперыі.

Паводле дагаваpоу ВКЛ нязменна захоувала з Малдовай мiр (за выняткам вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—1494, у якой М.к. выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што звязаная з ей унiяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у 1497, 1503—1505, 1509, 1531, 1535—1538, не лiчачы шматлiкiх авантурау, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымi магнатамi. Вялiкiя ж князi лiтоускiя, нават калi былi адначасова i польскiмi каралямi, iмкнулiся унiкнуць канфлiктау з Малдовай, улiчваючы настрой грамадства i перадусiм паноу-рады, якая паводле земскiх пpывiлеяу, пачынаючы з пpывiлея Аляксандpа 1492, была адказнай за вызначэнне знешняй палiтыкi. Калi у 1509, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, Жыгiмонт І Стаpы прапанавау удзел у ей Лiтве, ен атpымау адказ паноу-рады: "Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны". На сойме у Вiльнi у 1532 прадстаунiкi Жыгiмонта Стаpога прасiлi дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы лiтоускiя войскi. Аднак паны-рада адказалi, што "около того намовяли зъ рыцерством великого князьства", але яно "произволить на то" не рачыла, беручы пад увагу "записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ".

Hа пpыкладзе дачыненняу з Малдовай можна пpасачыць, што у лiтоускай знешняй палiтыцы, асаблiва да 1569, мелiся ўласныя прыярытэты, што адpознiвалi яе ад палiтыкi польскай. Часта гэтыя дачыненнi павiнны былi пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасць ВКЛ. Калi у 1545 малдаускiя паслы сустрэлi Жыгімонта ІІ Аўгуста у Люблiне па дарозе у Кракау, ен адаслау iх у Вiльню, "до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит". У 1551 вальны сойм у Вiльнi згадзiуся "прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским". У той жа час палякi падпiсваць мiрны дагавор адмовiлiся, адклаушы яго да часоу "лепшага вызнання крыўд, якiя нашым людзям пачынены". Аналагiчны дагавоp (апошнi з гэтай сеpыi) быу заключаны у 1554 з гаспадаром Аляксандрам IV Лапушняну. Дыпламатычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасля Люблінскай уніі (напр., Крыштафам Радзiвiлам на мяжы XVI—XVII cт., Янушам Радзівілам у сяр. 1640-х) і, як правіла, выражалі імкненне літ. “сепаратыстаў” да большай незалежнасці ад Польшчы.

Блізкасць гістарычных лёсаў ВКЛ і М.к. спрыялі іх культурнаму збліжэнню. Літ. славянская мова М.к. (да канца XVII ст. афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабел. мовы. Мітр. Грыгорый Цамблак у сяр. XV ст. зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і М.к. Бел. друкар С. Рагаля з’явiўся заснавальнікам малд. кнігадрукавання. Дынаст. сувязямі з малд. гаспадарамі былі звязаныя Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы. Палітычныя эмігранты з М.к. знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малд. баяраў да канца XVII ст. была папулярная iдэя дабiвацца для М.к. у выпадку вызвалення ад туркау статуса, аналагiчнага ВКЛ: уваходжання у склад Рэчы Паспалiтай на умовах захавання асобных адмiнiстрацыi, дзяржаунага скарбу, войска i судовай сiстэмы.

Тэрыторыя Бесарабіі з 1812 г. адышла да Расійскай Імперыі, а ў 1991 тут утворана незалежная Рэспубліка Малдова. Большая частка М. у 1861 г. аб'ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву - Румынію.

Алесь Белы