Карл Апэрман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
Wouk (гутаркі | унёсак)
д Карл Оперман перанесеная ў Карл Апэрман: памылковая транслітэрацыя прозьвішча
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:53, 11 студзеня 2010

Карл Оперман
Вежа Опермана ў Бабруйскай фартэцыі

Карл Іванавіч Оперман (рас. Карл Иванович Опперман) (1756-1831) - расейскі ваенны дзеяч і інжынэр.

Нарадзіўся ў Дармштадце. У 1783 г. перайшоў у расейскае падданства і пачаў службу ў якасьці інжынэр-капітана Інжынэрнага корпуса. У час расейска-швэдзкай вайны 1788-1790 гг. кіраваў пабудовай берагавых батарэй. У 1793 г. склаў плян умацаваньня заходняй мяжы Расейскай імпэрыі шляхам будаўніцтва фартэцый ў Бабруйску і Дынабургу. У 1796 г. быў пераведзены ў картаграфічнае ведамства, дзе склаў апісаньне заходніх межаў імпэрыі, прапанаваўшы будаўніцтва ўмацаваньняў у Берасьці. Перад вайною 1812 г. у якасьці дырэктара Інжынэрнага дэпартамента Ваеннага міністэрства аб'ехаў усе ўмацаваньні на мяжы. Прымаў актыўны ўдзел у расейска-францускай вайне 1812-1813 гг. Удзельнічаў у аблогах фартэцый Торн, Данцыг, Модлін. У 1818 г. Оперман прызначаны генэрал-інспэктарам па інжынэрнай частцы, яму былі даручаны працы па мадэрнізацыі і ўдасканаленьню фартыфікацыйных умацаваньняў Расеі.

Літаратура

  • Пивоварчик, С.А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772-1941). - Гродно: ГрГУ, 2006.