Каралявец: розьніца паміж вэрсіямі
шаблён Мястэчка |
д стыль |
||
Радок 63: | Радок 63: | ||
Пасьля распаду [[СССР]] у [[1991]] годзе, Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным [[Польшча]]й і незалежнай [[Летува]]й. |
Пасьля распаду [[СССР]] у [[1991]] годзе, Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным [[Польшча]]й і незалежнай [[Летува]]й. |
||
==Эканоміка== |
==Эканоміка== |
||
Калінінград - адзіны незамярзаючы расейскі порт на [[Балтыйскае мора|Балтыцы]]. У [[1996]] г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. [[Эўрапейская камісія]] мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі [[ЭЗ]]. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы. |
Калінінград - адзіны незамярзаючы расейскі порт на [[Балтыйскае мора|Балтыцы]]. У [[1996]] г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. [[Эўрапейская камісія]] мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі [[ЭЗ]]. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы. |
||
==Вонкавыя спасылкі== |
==Вонкавыя спасылкі== |
Вэрсія ад 14:06, 10 студзеня 2010
Калінінград (Каралявец) | |||||
Калининград | |||||
Стары Кёнінгзбэрг сярод сучаснага Калінінграду | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1256 | ||||
Горад з: | 1286 | ||||
Былыя назвы: | да 1255 — Тувангстэ да 1946 — Кёнігзбэрг | ||||
Вобласьць: | Калінінградзкая | ||||
Мэр: | Аляксандар Ярашук | ||||
Плошча: | 215,7 км² | ||||
Вышыня: | 4,8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
420 480 1,994 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 4012 | ||||
Паштовы індэкс: | 236ХХХ | ||||
Аўтамабільны код: | 39, 91 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′00″ пн. ш. 20°30′00″ у. д. / 54.716667° пн. ш. 20.5° у. д.Каардынаты: 54°43′00″ пн. ш. 20°30′00″ у. д. / 54.716667° пн. ш. 20.5° у. д. | ||||
Калінінград (Каралявец) на мапе Расеі Калінінград (Каралявец) | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons | |||||
http://www.klgd.ru/ |
Калінінград (па-расейску: Калининград, да 4 чэрвеня 1946 г. - Кёніґсбэрґ, па-нямецку: Königsberg, па-польску: Królewiec, па-беларуску: Каралявец) - горад у Расейскай фэдэрацыі, сталіца Калінінградзкай вобласьці і гістарычная сталіца Прусіі.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. - галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. - мірской сталіцай Прускага княства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Каралявец быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 князям Альбэртам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасьці караля Фрыдрыха I.
Пасьля Першай Сусьветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны "Польскім калідорам".
У 1944 г. Каралявец моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нмецкага насельніцтва выгнаныя. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец быў заселены перасяленцамі з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведваньня замежнікамі.
Пасьля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувай.
Эканоміка
Калінінград - адзіны незамярзаючы расейскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы.