Маньерызм: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
д артаграфія |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Image:El_Greco_View_of_Toledo.jpg|thumb|250px|[[Эль Грэка]] — Відовішча Таледа. [[1604]]—[[1614]]. Музэй |
[[Image:El_Greco_View_of_Toledo.jpg|thumb|250px|[[Эль Грэка]] — Відовішча Таледа. [[1604]]—[[1614]]. Музэй Мэтраполітан, Нью-Ёрк]] |
||
'''Маньеры́зм''' (ад італьянскага ''maniera'', ''манэра'') — заходнеэўрапейскі літаратурна-мастацкі стыль [[16 стагодзьдзе|XVI]] — першае трэці [[17 стагодзьдзе|XVII стст]]. Яму ўласьціва ўтрата [[Рэнесанс|рэнесансавае]] гармоніі паміж цялесным і духоўным, [[Прырода|прыродай]] і [[Чалавек|чалавекам]]. Некаторыя дасьледчыкі (асабліва літаратуразнаўцы) ня схільныя лічыць маньерызм самастойным стылем і разглядаюць у ім ранейшую фазу [[барока]]. Існуе і пашыранае тлумачэньне паняцьця «маньерызм», як выражэньне фарматворчага, «прэтэнцыёзнага» пачатку ў мастацтве на розных стадыях культурнага разьвіцьця — ад антычнасьці да сучаснасьці. |

Вэрсія ад 12:27, 2 студзеня 2010
Маньеры́зм (ад італьянскага maniera, манэра) — заходнеэўрапейскі літаратурна-мастацкі стыль XVI — першае трэці XVII стст. Яму ўласьціва ўтрата рэнесансавае гармоніі паміж цялесным і духоўным, прыродай і чалавекам. Некаторыя дасьледчыкі (асабліва літаратуразнаўцы) ня схільныя лічыць маньерызм самастойным стылем і разглядаюць у ім ранейшую фазу барока. Існуе і пашыранае тлумачэньне паняцьця «маньерызм», як выражэньне фарматворчага, «прэтэнцыёзнага» пачатку ў мастацтве на розных стадыях культурнага разьвіцьця — ад антычнасьці да сучаснасьці.
Агульная характарыстыка стыля
Маньерызм зьявіўся ў Італіі, дзе важнейшымі цэнтрамі разьвіцьця стылю сталі Флярэнцыя, Мантуя, Рым, а затым атрымаў распаўсюджваньне ў Францыі ды іншых эўрапейскіх краінах.
Стыль быў збольшага спараджоны крызіснай зьявай у грамадзка-палітычным асяродзьдзі, уласьцівым для позьнягя Адраджэньня зь яго сацыяльнай, маральнай і рэлігіёзнай няўстойлівасьцю; часам пачатковую фазу маньерызма зьвязваюць з разрабаваньнем Рыму ў 1527 годзе. Самаё ж галоўнае, маньерызм у кідкай форме адлюстраваў істотную, падобную на выбух трансфармацыю мастацтва і літаратуры ад сярэднявечча да Новага часу.