Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, дапаўненьне
D'ohBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: be:Вацлаў Аношка
Радок 26: Радок 26:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1966 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1966 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Раберціне]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Раберціне]]

[[be:Вацлаў Аношка]]

Вэрсія ад 18:13, 22 сьнежня 2009

Вацлаў Аношка

Вацлаў Аношка (1899, Магілёўшчына18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) – беларускі каталіцкі сьвятар візантыйскага абраду.

Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай семінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы.

Высьвячаны 1 лістапада 1924. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету. Зацікавіўся справай адраджэньня Уніі і прыняў усходні абрад.

З 1926 году служыў парахам вуніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыяджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны - сябар беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-візантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне.

Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове. Зьяўляўся сябрам Рады Беларускага Экзархата. Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Па вайне зьехаў у Польшчу.

Пахаваны на могілках каля Рабэрціну пад Варшавай.

Вонкавыя спасылкі