Сакрат: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kipryda (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Kipryda (гутаркі | унёсак)
д спасылка на анг.вікі
Радок 57: Радок 57:
[[et:Sokrates]]
[[et:Sokrates]]
[[el:Σωκράτης]]
[[el:Σωκράτης]]
[[en:Socrates]]
[[es:Sócrates]]
[[es:Sócrates]]
[[eo:Sokrato]]
[[eo:Sokrato]]

Вэрсія ад 12:22, 17 верасьня 2006

Сакра́т (па-грэцку: Σωκράτης; 470 г. да н.э.-399 г. да н.э.), адзін з найбольш знаных антычных філёзафаў, а таксама найбольш загадкавая асоба з усёй гісторыі філязофіі. Ён не напісаў ні радка, аднак належыць да тых, хто зрабіў самы вялікі ўплыў на разьвіцьцё заходняй філязофскай думкі.

Жыцьцё

Зьвесткі пра Сакрата можна знайсьці ў яго сучасьнікаў: у дыялёгах, напісаных Плятонам, адным з вучняў Сакрата; у працах Ксэнафона; у творах Арыстафана і Арыстотэля (гл. Узгадкі пра Сакрата).Аднак Арыстафан узгадвае Сакрата ў кантэксьце сатырычнай атакі на філёзафаў і фактычна не адлюстроўвае жыцьця Сакрата.

Бацькамі філёзафа былі скульптар Сафронікус і павітуха Фэнарэта. У Сакрата была жонка Ксантыпа, якая нарадзіла яму трох сыноў: Лямпокла, Сафронікуса і Мэнэксэнуса. Традыцыйна, Ксантыпа лічыцца зласьлівай мегерай, у асноўным дзякуючы яе характарыстыцы ў Ксэнафона.

Застаецца незразумелым, як Сакрат зарабляў на жыцьцё. Згодна з творам Ксэнафона “Сымпозіюм”, Сакрат нібыта сказаў, што ён прысьвяціў сябе таму, што лічыць найбольш важным заняткам, а менавіта абмеркаваньню філязофіі.

У сувязі з тым, што пра ўсё, што датычыць Сакрата, мы можам меркаваць выключна са словаў яго сучасьнікаў, вельмі цяжка аддзяліць погляды Сакрата ад пазіцыі аўтараў твораў.

Суд і сьмерць

У 399 г. да н.э. Сакрат быў абвінавачаны ў тым, што ён стварае новых багоў, а таксама псуе моладзь.

Згодна з вэрсіяй прамовы Сакрата перад судом, якую ў сваёй “Апалёгіі Сакрата” падае Плятон, філёзаф стаў “сьлепнем” для Атэнаў пасьля таго, як яго сябар Хэрэфон запытаў Дэльфійскага аракула, ці існуе хтосьці разумнейшы за Сакрата. Аракул адказаў, што такіх людзей няма. Сакрат, зразумеўшы гэта як загадку, вырашыў знайсьці чалавека, разумнейшага за сябе. Ён апытаў мужчын у Атэнах аб іх ведах пра дабро, прыгажосьць і годнасьць. Вызначыўшы, што яны нічога ня ведаюць, але ж думаюць, што ведаюць шмат, Сакрат прыйшоў да наступнай высновы: ён сам можа лічыцца разумным, бо “ведае”, што нічога ня ведае. Інтэлектуальная перавага Сакрата прымушала знакамітых атэнцаў, зь якімі ён прылюдна размаўляў, адчуваць сябе дурнямі, што безумоўна настроіла іх супраць філёзафа і прывяло да абвінавачаньня яго ў злачынствах.

Тым ня менш Сакрат быў прызнаны вінаватым і вырачаны на сьмерць. Філёзаф выпіў атруту і памёр у прысутнасьці сваіх сяброў. У дыялёгу “Фэдон” апісваецца, што Сакрат сустрэў сьмерць спакойна, мужна прыняўшы вырак суда.

Згодна з Ксэнафонам і Плятонам, у Сакрата была магчымасьць зьбегчы, бо яго прыхільнікі зьбіраліся даць хабар ахове турмы. Аднак пасьля гэтага Сакрат быў бы вымушаны пакінуць Атэны. І ён адмовіўся ад пабегу.

Мэтад Сакрата

Напэўна, найбольш значным унёскам Сакрата ў заходнюю культуру лічыцца яго дыялектычны мэтад вывучэньня, вядомы таксама як мэтад Сакрата. Упершыню гэты мэтад быў апісаны Плятонам ў “Дыялёгах Сакрата”. Філёзаф задаваў суразмоўцу шэраг пытаньняў з мэтай дапамагчы яму вызначыць сваю пазіцыю і шырыню ведаў. Гэта дазваляла суразмоўцу праверыць абгрунтаванасьць сваіх меркаваньняў. Сакрат аднойчы сказаў, што “найвышэйшае майстэрства чалавека – задаваць пытаньні сабе ды іншым”.

Этыка Сакрата

Сакрат лічыў, што людзі мусяць сканцэнтравацца на самаразьвіцьці, а не на імкненьні да матэрыяльных выгодаў. На думку Сакрата, маральным чалавек можа быць толькі тады, калі ведае, што дакое дабро. Веды і мараль для яго непадзельныя. “Таго, хто спазнаў добрае і дрэннае, нішто ўжо не прымусіць дзейнічаць іначай, чым загадваюць гэтыя веды, і розум дастаткова моцны, каб дапамагчы чалавеку”.

У этыцы Сакрата выразна можна прасачыць рацыяналісцкія пазіцыі: дабро – гэта веды, зло – гэта няведаньне. Асноўныя добрыя якасьці, якія называе Сакрат, - гэта стрыманасьць, мужнасьць, справядлівасьць.

Узгадкі пра Сакрата

Плятон, Ксэнафон і Арыстотэль – гэта асноўныя крыніцы інфармацыі аб гістарычным Сакраце. Ксэнафон і Плятон былі вучнямі Сакрата, і верагодна, яны ідэалізуюць свайго настаўніка. Аднак яны напісалі адзінае пасьлядоўнае апісаньне Сакрата, якое захавалася да нашых часоў. Арыстэтэль часта ўзгадвае Сакрата ў сваіх творах, аднак толькі мімаходам. Сакрат зьяўляецца цэнтральнай фігурай амаль ва ўсіх дыялёгах Плятона. Аднак у сваіх позьніх творах Плятон, відавочна, укладае свае думкі ў вусны настаўніку.

Зьнешнія спасылкі