Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: lt:Vladislovas Sirokomlė; касмэтычныя зьмены
Радок 1: Радок 1:
{{Пісьменьнік
{{Пісьменьнік
| Імя = Уладзіслаў Сыракомля
| Імя = Уладзіслаў Сыракомля
| Арыгінал імя = Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч<br> Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz
| Арыгінал імя = Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч<br /> Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz
| Партрэт = Syrokomla Wladyslaw.jpg
| Партрэт = Syrokomla Wladyslaw.jpg
| Памер =
| Памер =
Радок 53: Радок 53:


== Асноўныя творы ==
== Асноўныя творы ==
[[Выява:Smolgow Smolhow Syrokomla birthplace Klosy 1877.jpg|right|thumb|240px|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча]]
[[Файл:Smolgow Smolhow Syrokomla birthplace Klosy 1877.jpg|right|thumb|240px|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча]]
* Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
* Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
* Gawędy i rymy ulotne ([[1853]])
* Gawędy i rymy ulotne ([[1853]])
Радок 110: Радок 110:
[[be:Уладзіслаў Сыракомля]]
[[be:Уладзіслаў Сыракомля]]
[[en:Władysław Syrokomla]]
[[en:Władysław Syrokomla]]
[[lt:Władysław Syrokomla]]
[[lt:Vladislovas Sirokomlė]]
[[pl:Władysław Syrokomla]]
[[pl:Władysław Syrokomla]]
[[ru:Сырокомля, Владислав]]
[[ru:Сырокомля, Владислав]]

Вэрсія ад 15:44, 7 сьнежня 2009

Уладзіслаў Сыракомля
Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч
Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Уладзіслаў Сыракомля,
Władysław Syrokomla
Нарадзіўся 17 (29) верасьня 1823[1][2]
Памёр 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Аляксандр Каятан Кандратовіч[d]
Вікторыя са Златкоўскіх[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, перакладнік, паэт, пісьменьнік, літаратар, публіцыст
Гады творчасьці з 1844
Мова польская мова[7], нямецкая, беларуская мова і лацінская мова[8]
Подпіс Выява аўтографу
http://www.rv-blr.com/biography/view/712
Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч

герб «Сыракомля»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 (29) верасьня 1823[1][2]
Памёр 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў)
Пахаваны
Род Кандратовічы
Бацькі Аляксандар Каэтан Кандратовіч
Вікторыя з Златкоўскіх
Жонка Паўліна з Мітрашэўскіх
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць мовазнаўца, перакладнік, паэт, пісьменьнік, літаратар, публіцыст
Подпіс Выява аўтографу

Уладзісла́ў Сырако́мля (сапраўднае Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, 29 верасьня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён — 15 верасьня 1862, Вільня) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Пісаў на беларускай і польскай мовах.

Біяграфія

Паходзіў са зьбяднелага шляхецкага роду герба «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім, бацькі былі арандатарамі і часта зьмянілі месца жыхарства. У 1833 паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (18361837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Пасьля жаніцьбы ў 1844 пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). Многа працаваў творча. У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні. У 18561858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зьняволены ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час сьледзтва. Пахаваны на віленскіх могілках Росы ў Вільні.

У Барэйкаўшчыне створаны музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, яго імём названыя вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар Сыракомлі названыя адразу дзьве вуліцы: вуліцва Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.

Літаратурная дзейнасьць

Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэньню Беларусі прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусьця» (1861) і інш. Падтрымліваў цесную сувязь зь менскім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».

Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».

Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.

Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (18511852) і іншых твораў.

Асноўныя творы

Смольгаў, месца нараджэньня Л. Кандратовіча
  • Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
  • Gawędy i rymy ulotne (1853)
  • Urodzony Jan Dęboróg
  • Poezje ostatniej godziny
  • Wyzwolenie włościan
  • Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
  • Margier Konstantego Gorskiego
  • Wielki Czwartek (1856)
  • Janko Cmentarnik (1857)
  • Kasper Kaliński (1858)
  • Chatka w lesie (1855—1856)
  • Hrabia na Wątorach (1856)
  • Możnowładcy i sierota (1859)
  • Wiejscy politycy (1858)
  • Wojnarowski
  • Podróż swojaka po swojszczyźnie
  • Dzieje literatury w Polsce

Бібліяграфія

Магіла Уладзіслава Сыракомлі на могілках Росы ў Вільні. Побач зьлева — магіла жонкі, Паўліны Кандратовіч.

Беларускі пераклад:

  • Выбр. тв. Мн., 1966;
  • Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992;
  • Мінск. Мн., 1992;
  • Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Уладзіслаў Сыракомлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г д е Быков П. В. Сырокомля, Владислав (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 210—212.
  2. ^ а б Кондратович, Людвиг-Владислав (рас.) // Русский биографический словарьСПб: 1903. — Т. 9. — С. 99—101.
  3. ^ а б в г Ludwik Kondratowicz. // (нявызначаны загаловак) — Т. I. — С. 407—411.
  4. ^ а б інтэрнэт-энцыкляпэдыя
  5. ^ а б Сырокомля Владислав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kondratowicz-ludwik-wladyslaw/
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  8. ^ Kondratowicz, Ludwik // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.