Напад на Стоўпцы 1924 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
дапаўненьне
Радок 1: Радок 1:
'''Бандыцкі напад на [[Стоўбцы]]''' здарыўся ў ноч [[3 жніўня|3]] на [[4 жніўня]] [[1924]] году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду]] — жыцьцё губляла ў ім 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 грамадзянскія асобы.
'''Бандыцкі напад на [[Стоўбцы]]''' здарыўся ў ноч [[3 жніўня|3]] на [[4 жніўня]] [[1924]] году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду]] — жыцьцё губляла ў ім 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 грамадзянскія асобы.

Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкія. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя занатавала на польска-савецкім памежжу 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 людзей. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўбцы.


== Напад ==
== Напад ==

Вэрсія ад 02:17, 3 сьнежня 2009

Бандыцкі напад на Стоўбцы здарыўся ў ноч 3 на 4 жніўня 1924 году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі міжваеннага пэрыяду — жыцьцё губляла ў ім 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 грамадзянскія асобы.

Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкія. Толькі ў 1924 годзе паліцыя занатавала на польска-савецкім памежжу 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 людзей. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўбцы.

Напад

Банда дывэрсійная ў сіле акала 100 людзей, узброеных у кулямёты й гранаты, напала з тэрыторыі СССР на прымежнае, павятовае мястэчка Стоўбцы. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфнае і тэлефоннае сувязі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадаў і інстытуцыі — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ў ночы й працягвалася каля адзінай з палавінай гадзіны.

Першы адказаў агнём нападальнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Зараз патам далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старасты. Дывэрсанты адмяніліся і рушылі ў кірунку будынку пошты.

Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) пры вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Фасады будынку камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі. Аднак з тылу будынку, ў стайні 3 паліцыянтаў разглядаліся з коньмі. На відок нападальнікаў 2 укрылася, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час на пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталю). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У барацьбе бліз гэтых будынкаў загінула наступных трох паліцыянтаў (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты апанавалі таксама арышт і вызвалілі 18 затрыманых (усе патам вярталіся добраахвотна). Бандыты аграбілі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а ў тартаку Кітаевічы забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коні.

Перасьлед войска за нападальнікамі пачаўся неадкладна. Зараз затрыманыя былі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзесяткі іншых.

Пахаваньне й працэс

6 жніўня адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўнаю ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода Ўладыслаў Рачкевіч. Целы загінуўшых паліцыянтаў злажылі ў брацкай магіле.

25 жніўня адбыўся у Наваградку першы працэс ахопленых бандытаў. Мікалай Гарячка, Эдвард Карчмарчык або Сапіньскі ды Пётр Ёда апісалі драбязгова тэрарыстычнае курсы, якія скончылі ў Менску й на якіх выкладальнікамі былі афіцэры бальшавіцкія. Усе атрымалі сьмертнае пакараньне, але ў прыпадку Ёды, які быў толькі вартаўнікам і не браў актыўнага ўдзелу, Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў з права ласкі.

Трагедыя ў Стоўбцах была прамой прычынай стварэньня Корпусу Аховы Памежжа.

Літаратура

  • Jerzy Paciorkowski, Płonąca granica, Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. 36-37.  (пол.)