Рыяд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: af:Riad
д робат дадаў: yo:Riyadh
Радок 174: Радок 174:
[[vo:Riyad]]
[[vo:Riyad]]
[[war:Riyadh]]
[[war:Riyadh]]
[[yo:Riyadh]]
[[zh:利雅德]]
[[zh:利雅德]]

Вэрсія ад 23:05, 28 лістапада 2009

Шаблён:Горад Рыяд (па-арабску: الرياض‎ ar-Riyāḍ) — сталіца і самы вялікі горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскай паўвыспы на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).

Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыддаха і Мекі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрана на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42'42" паўночнай шыраты, 46°43'27" усходняй даўгаты.

Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.

Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Назва

Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяда, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвыспы.

Гісторыя

У перадісламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Хаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалась толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.

Да канца 18 стагодзьдзя, Рыяд уваходзіў у склад першай дзяржавы саўдыдаў, са сталіцай у Дырыяху. Пасьля разбурэньня Дырыяха ў 1818 туркамі, сталіца была перанесена ў Рыяд.

У 1902 годзе горад быў захоплены Абдулам Азізам бін Рахманам Аль-Саўдам. Ён стварыў каралеўства Саўдыдаў у сучасным выглядзе ў 1932 годзе, з Рыядам як сталіцай дзяржавы. Дыпляматычная сталіца заставалась у Джэдаху да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматразова павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва складала 150 000 чалавек. У наш час насельніцтва складае 4,5 млн чалавек.

Насельніцтва

Год Насельніцтва
1862 7,500
1935 30,000
1960 150,000
1970 370,000
1972 500,000
1974 650,000
1988 1,500,000
1990 2,000,000
1997 2,800,000
2007* 5,000,001
2020* 8,900,000

*Здагадка

Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.

Вонкавыя спасылкі

Рыядсховішча мультымэдыйных матэрыялаў