Ханой: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: af:Hanoi
д робат дадаў: yo:Hanoi
Радок 101: Радок 101:
[[war:Hanoi]]
[[war:Hanoi]]
[[wuu:河內市]]
[[wuu:河內市]]
[[yo:Hanoi]]
[[zh:河內市]]
[[zh:河內市]]
[[zh-min-nan:Hà Nội]]
[[zh-min-nan:Hà Nội]]

Вэрсія ад 21:16, 28 лістапада 2009

Хано́й (па-віетнамску: Hà Nội, даслоўна «горад паміж рэкамі») — сталіца Віетнама, другі па значэньні прамысловы цэнтар краіны (пасьля Хашыміна). З 1887 па 1946 - сталіца Францускага Індакітая.

Разьмешчаны на беразе ракі Чырвонай (Хонгха). Геаграфічныя каардынаты Шаблён:Coor

Насельніцтва — 3,398,889 чалавек (на 2007 г.).

1 жніўня 2008 плошча Ханоя павялічылася больш за тры разы, бо да гораду быў далучаны шэраг прылеглых правінцый і раёнаў. Зараз сталіца Віетнама мае агульную плошчу парадку 3,3 тысячы квадратных кілямэтраў, колькасьць насельніцтва больш 6,2 мільёна чалавек. Ханой увайшоў у лік 17 найбуйных па плошчы гарадоў сьвету.

Клімат горада тыповы для паўночнага Віетнама: сьпякотнае і вільготнае лета з частымі дажджамі, адносна прахалодныя і сухія зімы.

Гісторыя гораду пачынаецца з 1010 г. калі імпэратар Лі Тхай То загадаў узьвесьці горад у навакольлях крэпасьці Дайла і перанесьці сюды сталіцу дзяржавы Дайкавьет. Новы горад атрымаў назоў «Тханглонг» (па-віетнамску: Thăng Long) — «Узьляталы цмок». Назоў «Ханой» стаў выкарыстоўвацца з 1831 г. па ўказе імпэратара Мінь Манга.

Буйны прамысловы цэнтар (машынабудаўнічая, хімічная, лёгкая прамысловасьць). У 19611962 генэральны плян Ханоя распрацоўваўся пад кіраўніцтвам савецкага архітэктара Ігара Алфёрава.

Па паведамленьні амэрыканскага часопіса для вандроўцаў Travel & Leisure, у 2006 годзе Ханой увайшоў у сьпіс дзесяці самых прывабных для замежных турыстаў гарадоў Азіі.

Вонкавыя спасылкі

Ханойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў