Беларусізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: + крыніца
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 10: Радок 10:
* Абвяшчэньне [[беларуская мова|беларускай]], [[расейская мова|расейскай]], [[польская мова|польскай]] і габрэйскай дзяржаўнымі мовамі [[БССР]], пры гэтым перавага аддавалася мове тытульнай нацыі — беларускай.

** Перавод навучаньня ў школах пераважна на беларускую мову (да [[1928]] былі пераведзеныя каля 80 % школаў)
** Перавод навучаньня ў школах пераважна на беларускую мову (да [[1928]] былі пераведзеныя каля 80 % школаў)
** Укаплектаваньне беларусамі частак [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]], разьмешчаных у [[Беларусь|Беларусі]], іх перавод на беларускую мову.
** Укаплектаваньне беларусамі частак [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]], разьмешчаных у [[Беларусь|Беларусі]], іх перавод на беларускую мову.<ref>Праўрацкі В. [http://jivebelarus.net/history/new-history/national-idea-in-belarusian-army-at-interwar-period.html «Беларуская вайсковая акруга ў міжваенны перыяд (1921-1939). Спробы беларусізацыі.»]</ref>
** Перавод справаводзтва на беларускую мову.
** Перавод справаводзтва на беларускую мову.
** Масавы выпуск газэтаў, часопісаў, падручнікаў, кніжак на беларускай мове. Было ўтворанае выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрытая [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі]].

Радок 27: Радок 27:
* Дасягненьне значных посьпехаў у беларускай літаратуры. У [[1920-я]] выйшлі паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа, а таксама другая частка ягонай трылёгіі «На ростанях» аповесьце «У глыбі Палесься». Янка Купала стварыў шэраг твораў, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца паэма «Безназоўныя». У гэты ж час зьявіліся творы маладых беларускіх пісьменьнікаў [[Міхась Чарот|М. Чарота]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], [[Міхась Лынькоў|М. Лынькова]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.

* Зараджэньне беларускага кінэматографу. У [[1926]] годзе быў створаны першы беларускі мастацкі фільм [[Юры Тарыч|Юрыя Тарыча]] «[[Лясная быль]]», у [[1928]] у [[Леніградз]]е адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».

{{зноскі}}

== Згортваньне ==
== Згортваньне ==

Вэрсія ад 02:31, 21 лістапада 2009

Беларусізацыя — афіцыйная палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыцьцяўлялася за часам правядзеньня НЭПу, у пэрыяд з 1924 па 1929 рокі.

Яна ўлучала шырокі спэктар такіх найважнейшых для нацыі праблемаў, як праблемы дзяржаўнасьці, разьвіцьця нацыянальнай эканомікі, вылучэньня на кіроўную працу кадраў карэннай нацыянальнасьці, разьвіцьця нацыянальнай адукацыі, навукі і культуры, роднай мовы і інш.

Пачатак беларусізацыі паклалі рашэньні IV (люты-сакавік 1921) і V (кастрычнік 1921) зьездаў КП(б)Б. У далейшым праблемы беларусізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на зьездах і пленумах ЦК КП(б)Б, зьездах саветаў, пасяджэньнях цэнтральнага выканўчага камітэту БССР. ІІ сэсія ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.

Гэта была вельмі важная перамога нацыянальна-арыетаванай плыні ЦК КП(б)Б. У той жа час беларусізацыя мусіла зрабіць беларускую культуру беларускай толькі па форме, а па зьмесце — пралетарскай. Беларуская мова, найбольш зразумелая шырокім колам сялянаў, павінна была стаць дзейсным сродкам, каб прывесьці іх у сацыялізм.

Мерапрыемствы

  • Абвяшчэньне беларускай, расейскай, польскай і габрэйскай дзяржаўнымі мовамі БССР, пры гэтым перавага аддавалася мове тытульнай нацыі — беларускай.
    • Перавод навучаньня ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 былі пераведзеныя каля 80 % школаў)
    • Укаплектаваньне беларусамі частак Чырвонай арміі, разьмешчаных у Беларусі, іх перавод на беларускую мову.[1]
    • Перавод справаводзтва на беларускую мову.
    • Масавы выпуск газэтаў, часопісаў, падручнікаў, кніжак на беларускай мове. Было ўтворанае выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрытая Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі.
  • Разьвіцьцё пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
    • Ліквідацыя непісьменнасьці дарослага насельніцтва.
    • Падрыхтоўка адмыслоўцаў, неабходных для прамысловага разьвіцьця краіны і аднаўленьня народнай гаспадаркі — у краіне была створаная сеткапрафэсійна-тэхнічных вучэльняў і тэхнікумаў зь беларускай мовай навучаньня.
    • Стварэньне адмысловых працоўных факультэтаў (працфакаў) для падрыхтоўкі працоўна-сялянскай моладзі да паступленьня ў ВНУ.
    • У 1921 адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1922 — сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і вэтэрынарны інстытут у Віцебску.
  • Палітыка карэнізацыі — вылучэньне на адказную працу ў партыйныя і савецкія органы прадстаўнікоў карэннай нацыі, г.зн. беларусаў (да канцу 1920-х дзель беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50 %).
  • Арганізацыя навукова-досьледнай дзейнасьці па ўсебаковаму вывучэньню Беларусі.
  • Разьвіцьцё беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва.
  • Дасягненьне значных посьпехаў у беларускай літаратуры. У 1920-я выйшлі паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа, а таксама другая частка ягонай трылёгіі «На ростанях» аповесьце «У глыбі Палесься». Янка Купала стварыў шэраг твораў, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца паэма «Безназоўныя». У гэты ж час зьявіліся творы маладых беларускіх пісьменьнікаў М. Чарота, К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага і інш.
  • Зараджэньне беларускага кінэматографу. У 1926 годзе быў створаны першы беларускі мастацкі фільм Юрыя Тарыча «Лясная быль», у 1928 у Леніградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».

Згортваньне

У другой палове 1920-х посьпехі ў ажыцьцяўленьні палітыкі беларусізацыі пачалі разглядацца як умацаваньне і пашырэньне беларускага нацыяналізму. Так, на ХІ зьезьдзе КП(б)Б (лістапад 1927) заяўлялася, што неабходна пашыраць беларусізацыю і той жа час весьці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулым быў прагрэсіўнай зьявай, але ўва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыў контррэвалюцыйны характар.

У траўні 1929 ЦК ВКП(б) накіраваў у БССР камісію, якая 27 чэрвеня 1929 зрабіла крытычны даклад на адрас беларускай творчай інтэлігенцыі, таксама ў ім нэгатыўна ацэньвалася дзейнасьць кіраўнікоў рэспублікі. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста І. Сталіну.

Апагеям барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынёй ДПУ БССР Р. Рапапортам справа г.зв. «Саюза вызваленя Беларусі». па якой увясну-ўлетку 1930 былі арыштаваныя больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у 1931 многія зь іх былі асуджаныя ў выніку закрытых судовых працэсаў. З гэтага часу пачалася палітыка абмежаваньня мовы тытульнай нацыі Беларусі, працягам якой стала рэформа беларускага правапісу 1933 году, якая штучна наблізіла беларускую мову да расейскай.

Літаратура