Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
* 4. [[Від (вялікі князь літоўскі)|Від]] ([[1268]]—[[1270]]) |
* 4. [[Від (вялікі князь літоўскі)|Від]] ([[1268]]—[[1270]]) |
||
* 5. [[Трайдзень]] ([[1270]]—[[1282]]) |
* 5. [[Трайдзень]] ([[1270]]—[[1282]]) |
||
* 6. [[ |
* 6. [[Даўмонт Пскоўскі|Да́ўмонт]] ([[1282]]—[[1285]]) |
||
* 6. [[Будзікід]] і [[Будзівід]] ([[ |
* 6. [[Будзікід]] і [[Будзівід]] ([[1285]]—[[1290]]) — відаць уладарылі разам |
||
* 7. [[Будзівід]] ([[1291]]—[[1294]]) |
* 7. [[Будзівід]] ([[1291]]—[[1294]]) |
||
* 8. [[Віцень]] ([[1294]]—[[1316]]) |
* 8. [[Віцень]] ([[1294]]—[[1316]]) |
Вэрсія ад 02:37, 19 лістапада 2009
- 1. Міндоўг (1245—1253) — з 1253 кароль Літвы.
З 1254 па 1264 ВКЛ фактычна не існавала. У 1254 Новагародак быў перададзены Раману, Войшалка пастрыглі ў манахі, Міндоўг павінен быў задаволіцца сваімі ранейшымі ўладаньнямі захоўваючы тытул караля. У 1258 Войшалк выйшаў з кляштара, забіў Рамана і зноў пачаў уладарыць у Новагародку, але быў у канфлікце зь Міндоўгам. У 1263 апошні быў забіты змоўшчыкамі і яго месца заняў узурпатар — жамойт Транята.
|
- 2. Войшалк (1264—1267) — фактычна заснавальнік ВКЛ, у 1264 аднавіў дзяржаву. З 1265 уладарыў разам са Шварнам, у 1267 вярнуўся ў кляштар пакінуўшы вялікакняскі пасад Шварну.
- 3. Шварн (1267—1268)
- 4. Від (1268—1270)
- 5. Трайдзень (1270—1282)
- 6. Да́ўмонт (1282—1285)
- 6. Будзікід і Будзівід (1285—1290) — відаць уладарылі разам
- 7. Будзівід (1291—1294)
- 8. Віцень (1294—1316)
- 9. Гедзімін (1316—1341)
З 1341 па 1345 у ВКЛ быў час бязуладзьдзя. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў гэты час уладарыў Яўнут, але больш верагодна, што ён быў самым малодшым сынам Гедзіміна і на час сьмерці бацькі яшчэ ня меў удзела і жыў у Вільні пры бацьках. Уладныя ж амбіцыі мела яго маці, апошняя жонка Гедзіміна — смаленская князёўна Леанідыя (Еўна), што і засьведчана ў летапісах. Пасьля сьмерці Леанідыі выступілі ў 1345 годзе Альгерд з Кейстутам.
|
- 10. Альгерд і Кейстут (1345—1377) — уладарылі разам
- 11. Кейстут і Ягайла (1377—1381) — уладарылі разам
- Кейстут (1381—1382)
- 12. Ягайла (1382—1392) — з 1386 кароль польскі пад імем Уладзіслаў II
- 13. Вітаўт (1392—1430)
- 14. Сьвідрыгайла (1430—1432)
З 1432 па 1439 у ВКЛ ішла фэадальная вайна. У 1432 супраць Сьвідрыгайлы ажыцьцявілася змова часткі фэадалаў якая абрала вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіч. У 1432—1439 гадах у ВКЛ фактычна было два вялікія князі — Сьвідрыгайла і Жыгімонт, якіх падтрымлівалі розныя фэадальныя групоўкі і рэгіёны дзяржавы.
|
- 15. Жыгімонт I (1439—1440)
- 16. Казімір Ягелончык (1440—1492) — з 1447 кароль польскі пад імем Казімер IV
- 17. Аляксандар Ягелончык (1492—1506) — з 1501 кароль польскі
- 18. Жыгімонт II Стары (1506—1548) — адначасова кароль польскі пад імем Зыгмунт I
- 19. Жыгімонт III Аўгуст (1544—1572) — з 1548 адначасова кароль польскі пад імем Зыгмунт II
- 20. Генрык Валезы (1573) — адначасова кароль польскі
- 21. Стэфан Баторы (1576—1586) — адначасова кароль польскі
- 22. Жыгімонт IV Ваза (1587—1632) — адначасова кароль польскі пад імем Зыгмунт III
- 23. Уладзіслаў Ваза (1632—1648) — адначасова кароль польскі пад імем Уладзіслаў IV
- 24. Ян Казімер Ваза (1648—1668) — адначасова кароль польскі пад імем Ян II Казімер
- 25. Міхал Вішнявецкі (1669—1673) — адначасова кароль польскі
- 26. Ян Сабескі (1674—1696) — адначасова кароль польскі пад імем Ян III
- 27. Аўгуст Моцны (1697—1706) — адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст II
- 28. Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704 — 1706) — адначасова кароль польскі пад імем Станіслаў II, абраны канфэдэрацыяй. Да адрачэньня ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага уладарыў адначасова зь ім.
- Аўгуст Моцны — другі раз (1709—1733) — адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст II
- Станіслаў Ляшчынскі — другі раз (1733) — адначасова кароль польскі пад імем Станіслаў II
- 29. Аўгуст Сас (1733—1763) — адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст III
- 30. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) — адначасова кароль польскі
- Наследныя Вялікія князі Літоўскія пасля 1795 г.