Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: pt:Anexo:Lista de governantes da Lituânia
AlexPin (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
* 4. [[Від (вялікі князь літоўскі)|Від]] ([[1268]]—[[1270]])
* 4. [[Від (вялікі князь літоўскі)|Від]] ([[1268]]—[[1270]])
* 5. [[Трайдзень]] ([[1270]]—[[1282]])
* 5. [[Трайдзень]] ([[1270]]—[[1282]])
* 6. [[Да́ўмонт Пскоўскі|Да́ўмонт]]
* 6. [[Будзікід]] і [[Будзівід]] ([[1282]]—[[1290]]) — відаць уладарылі разам
* 6. [[Будзікід]] і [[Будзівід]] ([[1282]]—[[1290]]) — відаць уладарылі разам
* 7. [[Будзівід]] ([[1291]]—[[1294]])
* 7. [[Будзівід]] ([[1291]]—[[1294]])

Вэрсія ад 02:36, 19 лістапада 2009

З 1254 па 1264 ВКЛ фактычна не існавала. У 1254 Новагародак быў перададзены Раману, Войшалка пастрыглі ў манахі, Міндоўг павінен быў задаволіцца сваімі ранейшымі ўладаньнямі захоўваючы тытул караля. У 1258 Войшалк выйшаў з кляштара, забіў Рамана і зноў пачаў уладарыць у Новагародку, але быў у канфлікце зь Міндоўгам. У 1263 апошні быў забіты змоўшчыкамі і яго месца заняў узурпатар — жамойт Транята.

З 1341 па 1345 у ВКЛ быў час бязуладзьдзя. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў гэты час уладарыў Яўнут, але больш верагодна, што ён быў самым малодшым сынам Гедзіміна і на час сьмерці бацькі яшчэ ня меў удзела і жыў у Вільні пры бацьках. Уладныя ж амбіцыі мела яго маці, апошняя жонка Гедзіміна — смаленская князёўна Леанідыя (Еўна), што і засьведчана ў летапісах. Пасьля сьмерці Леанідыі выступілі ў 1345 годзе Альгерд з Кейстутам.

З 1432 па 1439 у ВКЛ ішла фэадальная вайна. У 1432 супраць Сьвідрыгайлы ажыцьцявілася змова часткі фэадалаў якая абрала вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіч. У 1432—1439 гадах у ВКЛ фактычна было два вялікія князі — Сьвідрыгайла і Жыгімонт, якіх падтрымлівалі розныя фэадальныя групоўкі і рэгіёны дзяржавы.