Абмеркаваньне:Старабеларуская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
: І яшчэ: лічу, што выкарыстоўваць назоў «руская мова» у значэньні «расейская» гэта зьдзек над гісторыяй, натуральна. --[[Удзельнік:Vasyl` Babych|Vasyl` Babych]] 21:29, 19 жніўня 2009 (UTC)
: І яшчэ: лічу, што выкарыстоўваць назоў «руская мова» у значэньні «расейская» гэта зьдзек над гісторыяй, натуральна. --[[Удзельнік:Vasyl` Babych|Vasyl` Babych]] 21:29, 19 жніўня 2009 (UTC)
:: Адносна беларускай таксама існавала шмат саманазваў уключна з "нашая", "па-простаму" і г.д. Саманазва мёртвай мовы - не аргумэнт. Царкоўнаславянская, стараарамейская і старагрэцкая таксама так не называліся. Але сучасная лінгвістыка ўлічвае гэта толькі як гістарычны факт.--[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 13:06, 20 жніўня 2009 (UTC)
:: Адносна беларускай таксама існавала шмат саманазваў уключна з "нашая", "па-простаму" і г.д. Саманазва мёртвай мовы - не аргумэнт. Царкоўнаславянская, стараарамейская і старагрэцкая таксама так не называліся. Але сучасная лінгвістыка ўлічвае гэта толькі як гістарычны факт.--[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 13:06, 20 жніўня 2009 (UTC)
:::Чаму замест Рускай мовы мы выкарыстоўваем назву старабеларуская, і, як дадатковая, стараўкраінская? Навошта тады разьмежаваньне ''Расейскі\Рускі''. Дзе розьніца паміж стараўкраінскай і старабеларусай? Русінская мова слушна названа русінская, таму што як бы мы не грэблі пад сабе спадчыну ВКЛ, у канцалярскай мове Літвы ўкраінізмаў было ўсё ж больш, і нашмат. Без сур'ёзных доказаў, чаму назва ''старабеларуская мова'' больш слушная для азначэньня рускай мовы, чым ''стараўкраінская мова'' артыкул будзе перанесены. --[[Удзельнік:Jauhienij|Jauhienij]] 16:22, 11 лістапада 2009 (UTC)

Вэрсія ад 19:22, 11 лістапада 2009

Што значыць "Таксама называлася рускай"? яна што, называлася і старабеларускай? гэта спекуляцыя. -- Vojt V 28.06.2005

Перанос старонкі

Мяркую, назву артыкулу трэба зьмяніць на Руская мова, бо менавіта такі назоў адпавядае рэчаіснасьці. Гэтую прапанову я пастаўлю і ва ўкраінамоўным падзеле, як (па-ўкраінску: Руська мова). І ўкраінцы, і беларусы маюць роўныя правы на гэтую мову. --Vasyl` Babych 22:28, 13 жніўня 2009 (UTC)

Асабіста я ня супраць пераносу. У нас неяк склалася, што называюць гэтую мову старабеларускай, пры гэтым заўсёды падкрэсьліваюць, што тады яна называлася рускай. Калі ніхто нічога больш не напіша, думаю, можна пераносіць. --Ліцьвін 22:44, 14 жніўня 2009 (UTC)
Справа ў тым, што «руская мова» — гэта гістарычная назва, а «старабеларуская»/«стараўкраінская» — сучасныя, таму яны і выкарыстоўваюцца. Варта шукаць аўтарытэтныя крыніцы, дзе гэтая мова цяпер называецца «рускай», каб прынамсі было на што спасылацца. Асноўная праблема ў тым, што выраз «руская мова» ў сучаснай беларускай мове вельмі неадназначны. Таму ў тых умовах, якія ёсьць, я б прапанаваў да зьяўленьня крыніцаў зрабіць сюды перанакіраваньне з руская мова, а ў артыкуле крыху падрабязьней раскрыць тэму блытаніны з назвамі руская-русінская-расейская-старабеларуская-стараўкраінская. Ну і праблема паменей: выправіць гэта ўсё. —zedlik 01:36, 17 жніўня 2009 (UTC)
Згодны з zedlik. У сучаснай беларускай лінгвістычнай тэрміналёгіі тэрмін "руская мова" стасоўна мовы "старабеларускай" не ўжываецца. Адпаведна, няма падставы рабіць гэты назоў тытульным. Толькі блытаніну ствараць. Найменьне з 16 стагодзьдзя - гэта найменьне гістарычнае. У вяртаньні яго ня больш лёгікі, чым у назьве "Паўночна-заходні край" для артыкула пра Беларусь. Перабольшваю, натуральна, але прынцып той жа. Ёсьць гістарычныя назвы, а ёсьць сучасная тэрміналёгія.--Vojt V 16:14, 17 жніўня 2009 (UTC)
Спадары, Вы усе маеце рацыю, але ж, сапраўды, гэта маразм што адную й тую ж мову ўкраінцы і беларусы называюць інакш. Ўжо хоць бы таму, што ў той час не існавала ні ўкраінцаў, ні беларусаў, а былі літвіны (ці ліцьвіны), продкі беларусаў, і русічы, продкі ўкраінцаў. Ці я ня правы? Ды і руская мова, гэта саманазва! Якія яшчэ патрэбны «навуковыя» аргументы? --Vasyl` Babych 21:25, 19 жніўня 2009 (UTC)
І яшчэ: лічу, што выкарыстоўваць назоў «руская мова» у значэньні «расейская» гэта зьдзек над гісторыяй, натуральна. --Vasyl` Babych 21:29, 19 жніўня 2009 (UTC)
Адносна беларускай таксама існавала шмат саманазваў уключна з "нашая", "па-простаму" і г.д. Саманазва мёртвай мовы - не аргумэнт. Царкоўнаславянская, стараарамейская і старагрэцкая таксама так не называліся. Але сучасная лінгвістыка ўлічвае гэта толькі як гістарычны факт.--Vojt V 13:06, 20 жніўня 2009 (UTC)
Чаму замест Рускай мовы мы выкарыстоўваем назву старабеларуская, і, як дадатковая, стараўкраінская? Навошта тады разьмежаваньне Расейскі\Рускі. Дзе розьніца паміж стараўкраінскай і старабеларусай? Русінская мова слушна названа русінская, таму што як бы мы не грэблі пад сабе спадчыну ВКЛ, у канцалярскай мове Літвы ўкраінізмаў было ўсё ж больш, і нашмат. Без сур'ёзных доказаў, чаму назва старабеларуская мова больш слушная для азначэньня рускай мовы, чым стараўкраінская мова артыкул будзе перанесены. --Jauhienij 16:22, 11 лістапада 2009 (UTC)