30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская): розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: cs:30. granátnická divize SS (1. běloruská) |
|||
Радок 59: | Радок 59: | ||
==Вонкавыя спасылки== |
==Вонкавыя спасылки== |
||
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/the-belarusian-ss-legion-myths-and-reality.html Ю. Грыбоўскі - Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць] |
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/the-belarusian-ss-legion-myths-and-reality.html Ю. Грыбоўскі - Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць] |
||
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-military-formations-in-emigration-1944-1945.html?page=3 «30-я гренадерская дивизия СС (1-я белорусская)»] // Романько О.В. Коричневые тени в Польсье. Белоруссия 1941-1945. М.: Вече, 2008. |
|||
{{Узброеныя сілы Нямеччыны ў ДСВ}} |
{{Узброеныя сілы Нямеччыны ў ДСВ}} |
Вэрсія ад 20:18, 31 кастрычніка 2009
30-я грэнад'рская дывізія Вафэн-СС ("2-я расейская", "1-я беларуская"), Грэнадзёрская брыгада войскаў пры СС "Беларуская" (па-нямецку: 30.Waffen-Grenadier-Division der SS (russische Nr.2, weißruthenische Nr.1), Waffen-Grenadier-Brigade der SS (weißruthenische)) - вайсковая часьць гітлераўскае Нямеччыны ў складзе Вафэн-СС. Асабовы склад налічваў значную колькасьць беларусаў. Была арганізаваная ў жніўні 1944 як "2-я расейская" дывізія, пазьней была перафармаваная ў грэнадэрскую брыгаду і "1-ю беларускую" дывізію. Скончыла існаваньне ў красавіку 1945.
30 грэнадэрская дывізія Вафэн-СС ("2-я расейская")
Утворана 1 жніўня 1944 у раёне Варшавы на базе ахоўнае брыгады Ганса Зыглінга "Беларусь" і аддзелаў "Беларускае Самаабароны". Фармаваньне плянавалася скончыць у кастрычніку 1944. Дывізія фармавалася на аснове паліцэйскае брыгады — Шутцманшафт Зыглінг, пад камандаваньнем маёра паліцыі Ганса Зыглінга, складзенай з выведзеных зь Беларусі беларускіх (45, 46, 47, 48, 49, 56, 60, 64, 65, 66, 67, 68, 69) і ўкраінскіх (61,62 і 63) паліцэйскіх батальёнаў, а таксама аддзелаў «мясцовае самаабароны» (БКА). Таксама ў яе ўвайшоў 13-ы Беларускі паліцэйскі батальён СД і Беларускі батальён чыгуначнае аховы.
Камплектавалася немцамі-не сябрамі СС і расейскамоўнымі грамадзянамі СССР славянскіх нацыянальнасьцяў. Штаб дывізіі складаўся зь нямецкіх і беларускіх афіцэраў. Малодшы камандны склад практычны ўвесь складаўся зь беларусаў.
У жніўні 1944 перамешчаная ў раён Бэльфору. 1 студзеня 1945 перамешчаная ў Графэнвор і расфармаваная. Расейскі асабовы склад перайшоў у 600 пяхотную дывізію арміі Ўласава. Этнічныя немцы («фольксдойчэ» і «райхсдойчэ» — не сябры СС) і нямецкія афіцэры накіраваныя ў 25-ю вугорскую дывізію СС Гуніядзі. З рэштак дывізіі 15 студзеня 1945 была ўтвораная грэнадэрская брыгада Вафэн-СС ("беларуская").
Камандуючы
Штандартэнфюрэр Ганс Зыглінг (18 жніўня-31 сьнежня 1944)
Склад
- 75, 76, 77 грэнадэрскія палкі Вафэн-СС, 30-ы артылерыйскі полк Вафэн-СС.
- 30 выведны, 30 сапэрны, 30 сувязны, 30 мэдычна-санітарны, 30 дывізійнага забесьпячэньня батальёны СС.
Падпарадкаваньне
Час | Корпус | Армія | Арм. група | Мясцовасьць |
IX-X 1944 | у рэзэрве | - | G | Бэльфор |
XI 1944 | няма зьвестак | |||
XII 1944 | 63АК | 19А | G | Верхні Райн |
Грэнадэрская брыгада Вафэн-СС ("беларуская")
Утворана з рэштак асабовага складу 30 грэнадэрскае дывізіі. 9 сакавіка 1945 была перайменаваная ў 30-ю грэнадэрскую дывізію Вафэн-СС ("1-я беларуская"), адначасова са спробай разгортваньня на яе базе часьці дывізійнага складу.
30 грэнадэрская дывізія Вафэн-СС ("1-я беларуская")
Камандуючы
Штандартэнфюрэр Ганс Зыглінг (10 лютага-красавік 1945)
Склад
Падпарадкаваньне
Час | Корпус | Армія | Арм. група | Мясцовасьць |
III-IV 1945 | фармаваньне | - | - | Графэнвор |
Утворана 9 сакавіка 1945 у Графэнворы з грэнадэрскае брыгады, фармаваньне дывізіі плянавалася скончыць у чэрвені 1945. У вельмі хуткім часе фармаваньне (у раёне Вайдэн) было перапынена, часьць расфармаваная, нямецкі асабовы склад выкарыстаны пры фармаваньні 38 грэнадэрскае дывізіі СС Нібэлюнген.
Батальён Мураўёва
Таксама ў склад дывізіі ў 1944 быў уключаны "Батальён Мураўёва", ён жа — 101-ы ўкраінскі батальён дапаможнае паліцыі. Батальён увайшоў у склад 77 палка СС 30-е дывізіі. Быў сфармаваны немцамі з украінскіх нацыяналістаў. Большая частка акцый — дывэрсіі супраць савецкага войска.
Выкарыстаньне
У ліпені-жніўні 1944 уваходзіла ў распараджэньне фюрэра СС і паліцыі "Беларусі", уваходзіла ў групу арміяў "Цэнтар", як Брыгада дапаможнае паліцыі парадку Зыглінг была задзейнічаная ў Лангрэ (Польшча), а затым для задушэньня Варшаўскага паўстаньня.
У кастрычніку-сьнежні 1944 дывізія была ў раёне Дыжону, пазьней Бэльфору ў Францыі, у складзе групы войска "Г", выкарыстоўвалася для змаганьня з ангельска-амэрыканскімі войскамі.
Панесла велізарныя страты. Акрамя таго, салдаты дывізіі адмаўляліся ваяваць супраць францускіх партызанаў-"макі". З сьнежня 1944 да 9 сакавіка 1945 дывізія лічылася расфармаванай.
Пазьней нямецкі пэрсанал перавялі ў 38-ю грэнадэрскую дывізію СС Нібэлюнген, а беларусаў адправілі на фармаваньне 1-й дывізіі Рускае вызваленчае арміі.
Крыніцы
- Jason Pipes. Feldgrau.com - research on the German armed forces 1918-1945. - У сеціве.
Вонкавыя спасылки
- Ю. Грыбоўскі - Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць
- «30-я гренадерская дивизия СС (1-я белорусская)» // Романько О.В. Коричневые тени в Польсье. Белоруссия 1941-1945. М.: Вече, 2008.