Камуністычная партыя Ўкраіны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
артаграфія
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Kpu logo.gif|міні|Лягатып партыі]]
[[Выява:Kpu logo.gif|міні|Лягатып партыі]]
'''Камуністычная партыя Ўкраіны''' ([[украінская мова|па-украінску]]: ''Комуністична партія України'') — палытічная партыя сучаснай [[Украіна|Украіны]]. Лідэр партыі — [[Пятро Сіманенка]].
'''Камуністычная партыя Ўкраіны''' ([[украінская мова|па-украінску]]: ''Комуністична партія України'') — палытычная партыя сучаснай [[Украіна|Украіны]]. Лідэр партыі — [[Пятро Сіманенка]].


== Ідэалёгія ==
== Ідэалёгія ==

Вэрсія ад 02:30, 29 кастрычніка 2009

Лягатып партыі

Камуністычная партыя Ўкраіны (па-украінску: Комуністична партія України) — палытычная партыя сучаснай Украіны. Лідэр партыі — Пятро Сіманенка.

Ідэалёгія

Камунізм, прарасейская рыторыка.

Удзел у выбарах

Вынікі другога туру выбараў паводле рэгіёнаў (Рэгіёны, якія падтрымалі Сіманенку, пазначаны чырвоным)
Вынікі выбараў ў Вярхоўную Раду 2007 году па рэгіёнах

Прэзыдэнцкія выбары 1999 году

Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам ад камуністаў на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 году. На іх ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмай трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму Прэзыдэнту Кучме. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%. [1]

Прэзыдэнцкія выбары 2004 году

На гэтых выбарах лідэр партыі, Пятро Сіманенка, атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2] Найбольшую падтрымку ён атрымаў на Поўдні ды Ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопаля. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тэрнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.

Датэрміновыя выбары у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году

На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя атрымала 1 257 291 галасоў выбарцаў, або 5,39% (чацьвёртае месца)[3] і атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе.

Прэзыдэнцкія выбары 2010 году

Пятро Сіманенка зарэгістраваны[4] Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[5] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз Левых Сілаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Партыі і блёкі, прадстаўленыя у ВРЎ