Сьцяг Бэльгіі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
робат: стаўленьне → суадносіны
д артаграфія
Радок 9: Радок 9:
[[Файл:Flag of Belgium (civil).svg|міні|200пкс|Сьцяг Бэльгіі (2:3)]]
[[Файл:Flag of Belgium (civil).svg|міні|200пкс|Сьцяг Бэльгіі (2:3)]]


Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сьцяга складае 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з суадносіным 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.
Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сьцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з суадносінамі бакоў 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.


Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй)
Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй)

Вэрсія ад 19:40, 25 кастрычніка 2009

Грамадзянскі сьцяг Бэльгіі (13:15)

Дзяржаўны (грамадзянскі) сьцяг Бэльгіі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вэртыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснаваная на форме сьцяга Францыі, хоць паходжаньне прапорцый невядома.


Дата прыняцьця — 23 студзеня 1831 году. Выгляд сьцягу зацьверджаны артыкулам № 193 бэльгійскай канстытуцыі, аднак тамака прыведзены зваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны)

Сьцяг Бэльгіі (2:3)

Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сьцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сьцягі (часьцей за ўсё — з суадносінамі бакоў 2:3). Большасьць бэльгійцаў былі бы премного зьдзіўленыя, калі бы пазналі, што ў адпаведнасьці з законам іх сьцяг павінен быць амаль квадратным.

Грамадзянскі сьцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бэльгіі (акрамя флёта, гл. ніжэй)

Бэльгійскі сьцяг быў важным знакам падчас бэльгійскай рэвалюцыі й войны за незалежнасьць 1830 году, аднак выглядаў ён некалькі інакш, чым зацьверджаны пазьней варыянт: сьцяг меў тры гарызантальна разьмешчаныя палосы (зьверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сьцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зьверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстаньня супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе.

Іншыя афіцыйныя сьцягі Бэльгіі

Дзяржаўны сьцяг Бэльгіі (2:3)

Дзяржаўны (урадавы) сьцяг Бэльгіі выглядае гэтак жа, як і грамадзянскі, толькі на жоўтай паласе намаляваныя леў, які стаіць на задніх лапах, і карона. Дзяржаўны сьцяг быў афіцыйна зацьверджаны ў сваёй ролі ў 1950 годзе. Раней, з 1936 году, гэты сьцяг быў ваенна-марскім сьцягам краіны, датуль пакуль ваенна-марскі флёт Бэльгіі быў скасаваны пасьля акупацыі Бэльгіі Нямеччынай (у 1940 годзе).

Ваенна-марскі сьцяг Бэльгіі (2:3)

Цяперашні ваенна-марскі сьцяг краіны ўяўляе сабой белае палотнішча з андрэеўскім крыжом з чырвона-жоўта-чорных стужак. Над месцам перакрыжаваньня стужак разьмешчаная выява кароны і двух перахрышчаных гармат, пад месцам перакрыжаваньня стужак — сілуэт якара.

Акрамя таго, свой сьцяг мае кожная правінцыя, акруга, супольнасьць, горад і камуна Бэльгіі.

Вонкавыя спасылкі

Сьцяг Бэльгіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў