Сьцяпан Шутаў: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[Катэгорыя:памерлі 17 красавіка]] |
[[Катэгорыя:памерлі 17 красавіка]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1963 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1963 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Беларусы ва Ўкраіне]] |
|||
[[ru:Шутов, Степан Фёдорович]] |
[[ru:Шутов, Степан Фёдорович]] |
Вэрсія ад 18:41, 17 кастрычніка 2009
Сьцяпан Фёдаравіч Шутаў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, Глуша, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць — 17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-е гвардзейскае танкавае брыгады (5-й гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944.
Біяграфія
Зь беларускае сялянскае батрацкае сям'і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баех супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 сябар ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.
У 1927 скончыў Аб'яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградзкія бранетанкавыя курсы ўдасканаленьня, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізаваньня і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага мэханізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраваньне Дняпра і вызваленьне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасьць і мужнасьць 10 студзеня 1944 ганараваны званьнем Героя Савецкага Саюза з уручэньнем ордэна Леніна і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 2158). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня падчас Яска-Кішынёўскай апэрацыі 13 верасьня 1944. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасьля яе ампутацыі ў верасьні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшлчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.
Жыў у Кіеве, дзе і сканаў пасьля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.
Памяць
Бронзавы бюст двойчы Шутава усталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, ягоным імем названая вуліца Вуліца Сьцяпана Шутава ў Маскве й Кіеве.
Літаратура
- Навечно в сердце народном, 2-е изд. - Минск: Главн. ред. Белорус. Сов. энциклопедии, 1977
- Шутов Степан Фёдорович 30. 1. 1902 - 17. 4. 1963 Дважды Герой Советского Союза