Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 26: Радок 26:
*[http://spadchyna.org/index.php?view=details&id=91%3A%D0%90%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96+%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+&option=com_eventlist&Itemid=454 Арлоўскі Кірыла Пракопавіч]
*[http://spadchyna.org/index.php?view=details&id=91%3A%D0%90%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96+%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+&option=com_eventlist&Itemid=454 Арлоўскі Кірыла Пракопавіч]
*[http://209.85.135.132/search?q=cache:fAshNX5xjcMJ:vialejka.org/download/hazety/volat/volat4.pdf+%D0%BA%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96&cd=6&hl=be&ct=clnk&gl=by Ваенныя часы]
*[http://209.85.135.132/search?q=cache:fAshNX5xjcMJ:vialejka.org/download/hazety/volat/volat4.pdf+%D0%BA%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96&cd=6&hl=be&ct=clnk&gl=by Ваенныя часы]
*[http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=1326 Орловский Кирилл Прокофьевич]
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/kirovsk/1.html Нашы славутыя землякі]
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/kirovsk/1.html Нашы славутыя землякі]
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/Znak/R9P21.html Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (1895-1968)]
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/Znak/R9P21.html Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (1895-1968)]

Вэрсія ад 21:02, 16 кастрычніка 2009

Кірыла Пракапёнак Арлоўскі (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць13 студзеня 1968, Кіраўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

Зь сялянскае сям'і. З 1915 у арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны. Ваяваў на Заходнім фронце, даслужыўся да званьня малодшага унтэр-афіцэра. З 1918 служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел. Пасьля сканчэньня першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 камандзір аддзелу рудабельскіх партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў Коўне. У кастрычніку – сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў Булак-Балаховіча.

У 19221925 пад псэўданімамі Аршынаў, Муха-Міхальскі камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі, кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку[1]. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[2].

У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. У 1930-1936 служыў у органах ДПУ-НКУС Беларусі. У 19371938 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У 19401942 у Кітаі.

У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу НКДБ, якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў Фрыдрыха Фрэнча, гэбітскамісара Баранавіцкае акругі Фрыдрыха Шцюра й обэргрупэнфюрэра СС Фэрдынанда Засарнаса. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "Залатая Зорка".

З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК КПБ ад 1949, кандыдат у сябры ЦК КПСС у 1956-1961. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 19471951, Вярхоўнага Савету СССР ад 1950.

Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі Працоўнага Чырвонага сьцяга, мэдалямі. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958).

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Пераацэнкі дзейнасьці

У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[3], бандытызьме, забойствах[4]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі