Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
'''Кірыла Пракапёнак Арлоўскі''' ([[30 студзеня]] [[1895]], [[Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — [[13 студзеня]] [[1968]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.
'''Кірыла Пракапёнак Арлоўскі''' ([[30 студзеня]] [[1895]], [[Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — [[13 студзеня]] [[1968]], [[Кіраўскі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 23: Радок 23:
*[http://209.85.135.132/search?q=cache:fAshNX5xjcMJ:vialejka.org/download/hazety/volat/volat4.pdf+%D0%BA%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96&cd=6&hl=be&ct=clnk&gl=by Ваенныя часы]
*[http://209.85.135.132/search?q=cache:fAshNX5xjcMJ:vialejka.org/download/hazety/volat/volat4.pdf+%D0%BA%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0+%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96&cd=6&hl=be&ct=clnk&gl=by Ваенныя часы]
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/kirovsk/1.html Нашы славутыя землякі]
*[http://www.mlib.basnet.by/kray/kirovsk/1.html Нашы славутыя землякі]

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Арлоўскі, Кірыла}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1895 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Савецкія разьведчыкі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюзу]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай працы]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1968 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Кіраўскім раёне]]

Вэрсія ад 20:23, 16 кастрычніка 2009

Кірыла Пракапёнак Арлоўскі (30 студзеня 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць13 студзеня 1968, Кіраўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

З 1915 у арміі. З 1918 служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК).

У 19221925 камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі, кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку[1]. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 разам з Муха-Міхальскім зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[2]. З мэтай кансьпірацыі адказнасьці на сябе ня браў[3].

У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. У 19361939 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, у 19401942 у Кітаі. У 19421943 камандзір спэцаддзелу «Саколы». З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471951.

Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958).

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клёцку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Пераацэнкі дзейнасьці

У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[4], бандытызьме, забойствах[5]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі