Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: en:Cædmon |
|||
Радок 93: | Радок 93: | ||
[[de:Cædmon]] |
[[de:Cædmon]] |
||
[[en: |
[[en:Cædmon]] |
||
[[es:Caedmon]] |
[[es:Caedmon]] |
||
[[fr:Cædmon]] |
[[fr:Cædmon]] |
||
⚫ | |||
[[he:קאדמון]] |
[[he:קאדמון]] |
||
[[hu:Caedmon]] |
[[hu:Caedmon]] |
||
⚫ | |||
[[nl:Caedmon]] |
[[nl:Caedmon]] |
||
[[no:Cædmon]] |
[[no:Cædmon]] |
Вэрсія ад 05:15, 14 кастрычніка 2009
Кэдман, Кэдман Ўітбіцкі (ст.-англ: Cædmon) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначаліваўся ігуменьняй сьв. Гільдай (657—680), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з Бэдай, аднойчы ў сьне яму зьявіўся нейкі чалавек й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.
Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да «Царкоўнай гісторыі народу англаў» Бэды Вялебнага.[1]
Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца «Гімн Кэдмана», дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.[2] Таксама з’яўляецца аднім зь найранейшых помнікаў германамоўнае паэзіі.
Гімн Кэдмана
«Гімн Кэдмана» (аўдыёвэрсія[3]) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля «Песьні сьмерці» Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў Вялікабрытаніі ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, якія захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская aelda, Нартумбрыйская eordu, Усходнесаксонскае eorðan, Заходнесаксонскае ylda, і Заходнесаксонскае eorðe), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
Паэма напісана традыцыйным алітэрацыйным вершам. Кожны радок складаецца зь дзьвух паўрадкоў. У радку чатыры моцныя націскі (пад два ў кожным паўрадку). Паўрадкі зьвязаны спаміжсобку алітэрацыяй моцнанаціскных складоў. Рыфма не ўжываецца. Такая форма верша уласьціва для ўсіх германскіх народаў.[4]
Нартумбрыйскі дыялект
|
Транскрыпцыя з мовы арыгіналу
|
Пераклад на беларускую [5]
|
Крыніцы
- ^ Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV
- ^ Библиотека Якова Кротова // Словарь святых
- ^ The Norton Online Archive of English Literature,Cædmon's Hymn recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).Online, accessed 26 April 2006.
- ^ Бэўвульф // Дзеяслоў №1 (№38) студзень-люты 2009
- ^ Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў // Наша Вера
Вонкавыя спасылкі
- Гісторыя Бэды аб Кэдмэне (анг.)
- «Царкоўная гісторыя народу англаў» Бэды (рас.)
- «Песьня сьмерці» Бэды (анг.)