Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 8: Радок 8:
== Гімн Кэдмана ==
== Гімн Кэдмана ==
[[Image:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|thumb|450px|Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.]]
[[Image:Caedmon's_Hymn_Moore_mine01.gif|thumb|450px|Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію ''«Гімна Кэдмана»''. Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.]]
''«Гімн Кэдмана»'' - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, што захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская ''aelda'', Нартумбрыйская ''eordu'', Усходнесаксонскае ''eorðan'', Заходнесаксонскае ''ylda'', і Заходнесаксонскае ''eorðe''), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
''«Гімн Кэдмана»'' ([http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm audio version]<ref>[[Image:Loudspeaker.svg|11px]] The Norton Online Archive of English Literature,''Cædmon's Hymn'' recorded by Prof. Robert D. Fulk (Indiana University).[http://www.wwnorton.com/nael/noa/realmedia/CademonsHymn.rm Online], accessed 26 April 2006.</ref>) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля ''«Песьні сьмерці»'' Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, што захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская ''aelda'', Нартумбрыйская ''eordu'', Усходнесаксонскае ''eorðan'', Заходнесаксонскае ''ylda'', і Заходнесаксонскае ''eorðe''), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.
[[Image:Caedmanscross.jpg|thumb|Крыж Кэдмана ўстаноўлены ў 1898 г. на могілках кляштара Уітбі (Whitby). Кэдман адлюстраваны на ніжняй з чатырох панэляў крыжа.]]
[[Image:Caedmanscross.jpg|thumb|Крыж Кэдмана ўстаноўлены ў 1898 г. на могілках кляштара Уітбі (Whitby). Кэдман адлюстраваны на ніжняй з чатырох панэляў крыжа.]]
{|border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
{|border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"

Вэрсія ад 02:13, 14 кастрычніка 2009

Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць

Кэдман, Кэдман Ўітбіцкі (ст.-англ: Cædmon) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначаліваўся ігуменьняй сьв. Гільдай (657680), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з Бэдай, аднойчы ў сьне яму зьявіўся нейкі чалавек й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.

Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да «Царкоўнай гісторыі народу англаў» Бэды Вялебнага.[1]

Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца «Гімн Кэдмана», дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.[2] Таксама з’яўляецца аднім зь найранейшых помнікаў германамоўнае паэзіі.

Гімн Кэдмана

Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію «Гімна Кэдмана». Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.

«Гімн Кэдмана» (audio version[3]) - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля «Песьні сьмерці» Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў Вялікабрытаніі ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, што захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская aelda, Нартумбрыйская eordu, Усходнесаксонскае eorðan, Заходнесаксонскае ylda, і Заходнесаксонскае eorðe), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і больш крыніцаў.

Файл:Caedmanscross.jpg
Крыж Кэдмана ўстаноўлены ў 1898 г. на могілках кляштара Уітбі (Whitby). Кэдман адлюстраваны на ніжняй з чатырох панэляў крыжа.
Нартумбрыйскі дыялект
nu scylun hergan
hefaenricaes uard
metudæs maecti
end his modgidanc
uerc uuldurfadur
swe he uundra gihwaes
eci dryctin
or astelidæ
he aerist scop
aelda barnum
heben til hrofe
haleg scepen.
tha middungeard
moncynnæs uard
eci dryctin
æfter tiadæ
firum foldu
frea allmectig
Транскрыпцыя з мовы арыгіналу
[nuː ˈskʲylun ˈherjɑn
ˈhevænriːkʲæs wɑrd
ˈmetudæs ˈmæxti
end his ˈmoːdɣiðɔnk
werk ˈwuldurfɑdur
sweː heː ˈwundrɑ ɣiˈhwæs
ˈeːkʲi ˈdryxtin
or ɑːˈstelidæ
heː ˈæːrist skoːp
ˈældɑ ˈbɑrnum
ˈheven til ˈhroːve
ˈhɑːleɣ ˈskʲepːen
θɑː ˈmidːunɣæɑrd
ˈmɔnkʲynːæs wɑrd
ˈeːkʲi ˈdryxtin
ˈæfter ˈtiadæ
ˈfirum ˈfoldu
ˈfræːɑ ˈɑlːmextiɣ]
Пераклад на беларускую [4]
Уславім годна
Гаспадара Горняга,
Магуцце Дужага
й задуму Ягоную,
Сільнага справу —
як усім дзівосам,
Валадар Адвечны,
даў Ён пачатак,
Нябёсы паставіў —
зямным істотам
Дах цудоўны,
Добры Стварыцель,
І зямлю сярэдзінную,
людзям прыстанак,
Валадар Адвечны
даáлей вырабіў,
Надзейную сушу,
Суддзя Ўсяслаўны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі