Кэдман: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Whitby_Abbey_North_Yorkshire.jpg|thumb|250px|Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць]]
[[Image:Whitby_Abbey_North_Yorkshire.jpg|thumb|250px|Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць]]
'''Кэдман''', '''Кэдман Ўітбіцкі''' ([[стараангельская мова|ст.-англ]]: ''Cædmon'') — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры абацтве Ўітбі, які тады ўзначаліваўся ігуменьняй [[Гільда з Уітбі|сьв. Гільдай]] ([[657]]—[[680]]), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з [[Бэда Вялебны|Бэдай]], аднойчы ў сьне яму зьявіўся Нехта й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.
'''Кэдман''', '''Кэдман Ўітбіцкі''' ([[стараангельская мова|ст.-англ]]: ''Cædmon'') — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры кляштары Ўітбі, які тады ўзначальваўся абатыстай [[Гільда з Уітбі|сьв. Гільдай]] ([[657]]—[[680]]), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з [[Бэда Вялебны|Бэдай]], аднойчы ў сьне яму зьявіўся Нехта й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.


Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да ''«[[Царкоўная гісторыя народу англаў|Царкоўнай гісторыі народу англаў]]»'' Бэды Вялебнага.<ref>[http://www.krotov.info/acts/07/3/beda04.html Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV]</ref>
Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да ''«[[Царкоўная гісторыя народу англаў|Царкоўнай гісторыі народу англаў]]»'' Бэды Вялебнага.<ref>[http://www.krotov.info/acts/07/3/beda04.html Библиотека Якова Кротова // Беда Достопочтенный. Церковная история народа англов. Книга четвёртая. ХХIV]</ref>

Вэрсія ад 01:26, 14 кастрычніка 2009

Руіны абацтва Ўітбі, дзе Кэдман мусіў жыць і працаваць

Кэдман, Кэдман Ўітбіцкі (ст.-англ: Cædmon) — самы раньні ангельскі паэт. Будучы пастухом пры кляштары Ўітбі, які тады ўзначальваўся абатыстай сьв. Гільдай (657680), Кэдман першапачаткова не валодаў песеньным мастацтвам, аднак, згодна з Бэдай, аднойчы ў сьне яму зьявіўся Нехта й загадаў сьпяваць. Кэдман пачаў адмаўляцца падкрэсьліваючы, што сьпяваць ён ня ўмее, але прачнуўшыся, ён памятаў 9 радкоў з песьні, якую ён сачыніў і прасьпяваў. Пазьней ён стаў стараным манахам і таленавітым рэлігійным паэтам.

Кэдман зьяўляецца аднім з дванаццаці англасаксонскіх паэтаў, якія згадваюцца ў сярэднявечных дакумэнтах і аднім з трох, літаратурныя працы якіх захаваліся й дагэтуль. Яго гісторыя ўзыходзіць да «Царкоўнай гісторыі народу англаў» Бэды Вялебнага.[1]

Адзіным ягоным творам, які захаваўся да нашых дзён зьяўляецца «Гімн Кэдмана», дзевяцірадковая алітэрацыйная паэма ў гонар Бога, аб якім ён навучыўся сьпяваць у сваім сьне. Гэтая паэма напісана на даволі своеасаблівым нартумбрыйскім дыялекце і адначасова лічыцца першым дакладным прыкладам старажытнаангельскае паэзіі.[2] Таксама з’яўляецца аднім зь найранейшых помнікаў германамоўнае паэзіі.

Гімн Кэдмана

Адна з двух кандыдатаў на самую раньнюю копію «Гімна Кэдмана». Захоўваецца ва ўнівэрсітэцкай бібліятэцы Кэмбрыджа.

«Гімн Кэдмана» - адзіны вершаваны твор з усёй літаратурнай спадчыны пісьменьніка, які захаваўся. Паэма вядомая з дваццаці аднае манускрыптавае копіі, што робіць яе найбольш задакумэнтаваным стараангельскім творам пасьля «Песьні сьмерці» Бэды (35 сведчаньняў) і самым задакумэнтаваным творам у калекцыі перадрукаваных альбо ўласных вершаваных манускрыптаў Вялікабрытаніі ў часы англасаксонскага пэрыяду. «Гімн» мае вельмі заблытаную гісторыю свайго тэксту з усіх англасаксонскіх паэмаў, што захаваліся. Варыянты гэтага твору знойдзены на двух дыялектах і ў пяці розных рэдагаваньнях (Нартумбрыйская aelda, Нартумбрыйская eordu, Усходнесаксонскае eorðan, Заходнесаксонскае ylda, і Заходнесаксонскае eorðe), зь якіх усе акрамя аднаго вядомыя з трох і болей крыніцаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі