Абэль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
д Авэль перанесеная ў Абэль: БКП, п. 78; гл. абмеркаваньне
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:05, 4 кастрычніка 2009

Сьмерць Авэля, ілюстрацыя Ґустава Дорэ

Авэль, таксама Абэль (па-габрэйску: הבל Гэвэль — літ. «пар»‎, па-арабску: هابيل‎, Габіль) — паводле біблейскага паданьня, сын Адама й Евы, жывёлавод, якога ад зайздрасьці забіў родны брат Каін-земляроб за тое, што Бог прыняў дары Авэля, а дары Каіна адхіліў. У юдаіскай і хрысьціянскай традыцыях выступае як вобраз лагоднай і нявіннай ахвяры чалавечай жорсткасьці. У паданьні пра забойства Авэля Каінам шэраг дасьледнікаў бачаць яскравае адлюстраваньне барацьбы земляробчых і жывёлагадоўчых этнічных групаў габрэйскага народу старажытнага часу.[1]

Крыніцы

  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 168.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Гэтая старонка ўтрымлівае матар'ял з адпаведнага артыкула беларускае Вікіпэдыі афіцыйным правапісам

Вонкавыя спасылкі

Абэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў