Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, афармленьне
Радок 31: Радок 31:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{літаратура/ЭГБ|6-1}}
* {{літаратура/ЭГБ|6-1}}
* Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы // Спадчына №6, 1994
* Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы // Спадчына № 6, 1994
* Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2006
* Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2006
* Малгажата Мароз. “KRYNICA” Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”. — Беласток, 2001
* Малгажата Мароз. “KRYNICA” Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”. — Беласток, 2001

Вэрсія ад 03:33, 30 верасьня 2009

Стаповіч Альбін (пс. Уладзімір Загорскі) (18 сакавіка 1894, в.Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня18 сьнежня 1934) — беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музчыны, сьвецкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка.

Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).

Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім ўнівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (19131921). Пасьля вярнуўся ў Вільню.

Навучаўся ў Віленскім Унівэрсытэце. У 1922 кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю Студэнцкага саюзу.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.

У 1926 — сакратар Віленскага кола Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры. У 19301934 — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім.

Актыўны сябар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 — сакратар, 19271930 віцэ-старшыня.

З траўня 1926 кіраўнік Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік зьезду Сялянскага Саюзу 24 сакавіка 1926. Нейкі час (19271928) рэдактар «Беларускай крыніцы».

У 19281930 пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускага Пасольскага клюбу. У 1930 намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту.

У 1930 спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.

Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.

Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях «Наш шлях», «Крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.

Творы

  • Дзе чутны мовы нашай гукі, Вільня, 1926
  • Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. «Беларукай Крыніцы», друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас.
  • Сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы // Спадчына № 6, 1994
  • Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2006
  • Малгажата Мароз. “KRYNICA” Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”. — Беласток, 2001