Новая Зэляндыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pih:Niiw Siiland
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: nah:Yancuīc Zetlālpan
Радок 203: Радок 203:
[[my:နယူးဇီလန်]]
[[my:နယူးဇီလန်]]
[[na:New Zealand]]
[[na:New Zealand]]
[[nah:Yancuīc Zelanda]]
[[nah:Yancuīc Zetlālpan]]
[[nds:Niegseeland]]
[[nds:Niegseeland]]
[[nds-nl:Ni'j-Zeelaand]]
[[nds-nl:Ni'j-Zeelaand]]

Вэрсія ад 12:42, 25 верасьня 2009

Новая Зэляндыя
Aotearoa
New Zealand
Сьцяг Новай Зэляндыі Герб Новай Зэляндыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «God Defend New Zealand»
Месцазнаходжаньне Новай Зэляндыі
Афіцыйная мова ангельская, маарыйская
Сталіца Вэлінгтан
Найбуйнейшы горад Оклэнд
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Ананд Сат'янанд
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
75-е месца ў сьвеце
268 680 км²
2,1
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
122-е месца ў сьвеце
4 252 000
15 чал/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
53 месца ў сьвеце
$128,07 млрд
$30 234
Валюта Навазэляндзкі даляр (NZD)
Часавы пас
 • улетку
+12 (UTC+12)
+13 (UTC+13)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
26 верасьня 1906
Аўтамабільны знак NZ
Дамэн верхняга ўзроўню .nz
Тэлефонны код +64
Мапа Новай Зэляндыі
Мапа Новай Зэляндыі

Но́вая Зэля́ндыя (па-ангельску: New Zealand; маары звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяну, бліжэйшымі да Новай Зэляндыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы зьяўляюцца Новая Каледонія на поўначы на адлегласьці 1500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласьці каля 1600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласьці амаль што 3000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зэляндыі разьмешчаная на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх зьяўляюцца востраў Сьцюарта, Вялікі Бар'ерны востраў і востраў Чатэм.

Ні па геаграфічным, ні па культурным асаблівасьцям Новую Зэляндыю немагчыма адназначна аднесьці да аднаго з кантынэнтаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часкова на Ціхаакіянскай літасфэрных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каляністаў у эўрапейскім і карэннае насельніцтва маары ў палінэзійскім культурным поясе Акіяніі.

Новая Зэляндыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасьці. Да Каралеўства Новая Зэляндыя, галоўным прадстаўніком якога зьяўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніўэ, а таксама новазэляндская калёнія Такелаў. Акрамя гэтага, Новая Зэляндыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зэляндыя.

За Новай Зэляндыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасьцю засяленьня і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосьцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і зьвязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаньнем непаўторнай вэгетацыяй.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Новай Зэляндыі

Геаграфічнае месцазнаходжанне і тапаграфія

Новая Зэляндыя — краіна з самай вялікай адлегласьцю да Цэнтральнай Эўропы: часткі тэрыторыі Новай Зэляндыі знаходзяцца якраз у геаграфічна супрацьлеглым Гішпаніі месцы і, такім чынам, утвараюць яе антыподы. Тэрыторыю Новай Зэляндыі ўтвараюць два галоўныя астравы, аддзеленыя адзін ад другога пратокай Кука, і шматлікія значна меншыя астравы. Некаторыя з астравоў, такія як востраў Сьцюатра, Вялікі Бар'ерны востраў, знаходзяцца дастаткова блізка ад узбярэжжа двух галоўных астравоў Новай Зэляндыі. Адлегласьць да самай дальняй новазэляндзкай тэрыторыі на поўначы — астравоў Кермадэк — складае звыш 1000 км, самы дальні ўсходні пункт краіны — архіпэляг Чатэм — ляжыць на адлегласьці звыш 700 км ад Паўночнага вострава. Акрамя гэтага, вялікая колькасьць астравоў, такія як, напрыклад, Оклэндзкія астравы, астравы Кэмпбэла альбо астравы Антыподаў, знаходзіцца ў субанктартычным рэгіёне. У 1998 годзе ўсе субантарктычныя астравы Новай Зэляндыі былі аб'яўленыя Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО.

Агульная плошча Новай Зэляндыі складае 270 534 км² і зьяўляецца некалькі меншай за Італію, але большай за Аб'яднанае Каралеўства альбо Ўсходнюю Нямеччыну. Максымальная шырыня галоўных астравоў ва ўсходне-заходнім напрамку — 200 км, з поўначы на поўдзень Новая Зэляндыя прасьціраецца на 1600 км.

Плошча Паўночнага вострава складае 113 729 км², з шырокімі нізінамі, у першую чаргу ў рэгіёне Вайката. У цэнтральнай частцы вострава дамінуе Цэнтральнае плато, на якім знаходзіцца Нацыянальны парк Тангарыра з вульканамі Нгаўрухоэ, Тангарыра і Руапэху і які быў аб'яўлены ЮНЭСКО першым камбінаваным аб'ектам Сусьветнай спадчыны: як культурнай, так і прыроднай. Самае высокае ўзвышэньне вострава — гара Руапэху (2797 м). На поўначы ад Руапэху, у самым цэнтры Паўночнага вострава раскінулася возера Таупа, самае вялікае возера Новай Зэляндыі. Праз усходнюю частку Паўночнага вострава цягнуцца шматлікія адносна невысокія горныя храбты, адметнай гарой заходняй часкі вострава зьяўляецца гара Таранакі, якая ўздымаецца на раўніне на вышыню 2518 мэтраў і мае амаль што правільную конусападобную форму.

Геалёгія

Тэктанічная мапа Новай Зеландыі

Каля 200 мільёнаў гадоў таму Новая Зэляндыя, як і большасьць сёньняшніх тэрыторый у паўднёвым паўшар'і Зямлі, належала да кантынэнту Гандвана.

Адміністрацыйны падзел


Мапа Новай Зэляндыі з пазначэньнем межаў рэгіёнаў
Мапа Новай Зэляндыі з пазначэньнем межаў рэгіёнаў
Рэгіён Адмін. цэнтар Плошча (км²) Насельніцтва(2)
1 Нортлэнд Вангарэй 13 941 147 600
2 Оклэнд Оклэнд 16 140 1 316 900
3 Вайката Гамільтан 25 598 381 800
4 Заліў Плэнці Таўранга 12 447 257 600
5 Гізбарн (1) Гізбарн 8351 44 900
6 Таранакі Стрэтфард 7273 105 500
7 Манавату-Вангануі Вангануі 22 215 227 100
8 Заліў Хоўка Нап'ер 14 164 149 100
9 Вэлінгтан Вэлінгтан 8124 456 900
10 Мальбара (1) Бленхайм 12 484 42 300
11 Нэльсан (1) Нэльсан 445 45200
12 Тасман (1) Рычманд 9786 45 800
13 Кантэрбэры Крайстчорч 45 845 520 600
14 Заходняе Узьбярэжжа Грэймаўс 23 000 30 600
15 Атага Дунэдзін 31 476 195 000
16 Саўтлэнд Інвэркаджыл 30 753 93 600
17 Астравы Чатэм (3) Вайтангі 963 750

(1) Гэтыя рэгіёны зьяўляюцца унітарнымі адміністрацыйнымі адзінкамі (Unitary Authorities) і выконваюць адначасова функцыі як рэгіёнаў, так і раёнаў.
(2) Лічбы адпавядаюць зьвесткам перапісу насельніцтва 2001 году
(3) Астравы Чатэм знаходзяцца на адлегласьці каля 800 кілямэтраў усходней Новай Зэляндыі і не пазначаныя на мапк. Астравы маюць адмысловы статус астраўнога савету Islands Councils з паўнамоцтвамі унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Unitary Authority.

Вонкавыя спасылкі

Новая Зэляндыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Краіны Акеаніі