Стаўрапольскі край: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: it:Territorio di Stavropol'
Радок 92: Радок 92:
[[it:Territorio di Stavropol']]
[[it:Territorio di Stavropol']]
[[ja:スタヴロポリ地方]]
[[ja:スタヴロポリ地方]]
[[ka:სტავროპოლი (მხარე)]]
[[ka:სტავროპოლის მხარე]]
[[ko:스타브로폴 크라이]]
[[ko:스타브로폴 크라이]]
[[kv:Ставрополь ладор]]
[[kv:Ставрополь ладор]]

Вэрсія ад 05:25, 22 верасьня 2009

Ставропольский край
Стаўрапольскі край
герб
герб
сцяг
сцяг
Афіцыйная мова расейская
Тып суб'екту фэдэрацыі Край
Фэдэральная акруга Паўднёвая
Эканамічная акруга Паўночна-Каўкаская
Сталіца Стаўрапаль
Губэрнатар Аляксандар Чарнагораў
Плошча
 - Усяго
 - % Вада
48 месца
66 500 км2
Насельніцтва
 - Усяго (2005)
 - Шчыльнасьць
16 месца
2 735 139
41/км²
Аўтамабільны код 26
Часавы пас UTC+3

Стаўрапо́льскі край (па-расейску: Ставропольский край) — суб'ект Расейскай Фэдэрацыя, разьмешчаны на поўдні эўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласьцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардына-Балкарыяй.

Утвораны 13 лютага 1924 пад назовам Паўднёваўсходняя вобласьць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўкаскі край, з 17 сакавіка 1937Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943Стаўрапольскі край.

Геаграфія

Край разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Прадкаўказьзя і на паўночным схіле Вялікага Каўказа.

Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, полімэталы, будаўнічыя матэрыялы. Найболей вядомыя радовішчы: газу — Сэнгілееўскае і Паўночна-Стаўрапольска-Пелагіадзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапольскага краю занятая Стаўрапольскім узвышшам, што пераходзіць на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіна. На поўначы ўзвышша зьліваецца з Кума-Манычской ўпадзінай. У паласе перадгор'яў вылучаецца курортны раён Каўкаскіх Мінэральных Водаў з горамі-лякалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бэштаў).

Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Подкумкам, Золкай і інш. Азёры нешматлікія: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хак і інш.

Стаўрапольскі край разьмешчаны, збольшага, у стэпавай і паўпустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і поўночным усходзе — палынава-злакавая расліннасьць з саланцамі і саланчакамі. Стэпы большай часткай распаханы. На высокіх участках Стаўрапольскага ўзвышша — масівы шырокалісцевых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпе ёсьць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — камышовы кот і кабан. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.

Прамысловасьць

Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (электратэхнічнае абсталяваньне, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінэральныя ўгнаеньні), электраэнэргетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на гадоўлі збожжа і сланечніка, вядучая роля ў жывёлагадоўлі належыць жывёлагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока разьвітае садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, сьвінагадоўля, пчалярства.

Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва 2718,0 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасьць насельніцтва 40,9 чал./км² , удзельная вага гарадзкога насельніцтва 56,2 %. Большасьць насельніцтва краю складаюць расейцы — 81,6 %. Традыцыйна вялікія ў краі этнічныя суполкі армянаў (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігоддзі ўзрасла колькасьць дагестанскіх народаў , асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмэны, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе зьяўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва краю да славянскага засяленьня. Для перадгорных раёнаў тое ж можна сказаць пра асетынаў, адыгскія народы і абазіны.

Адміністрацыйны падзел

У склад краю ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкаваньня, 10 гарадоў раённага падпарадкаваньня, 18 рабочых і курортных паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодзк.

Вонкавыя спасылкі

Стаўрапольскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў