Уладзімер Бровікаў: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д + ru |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[pl:Uładzimir Browikau]] |
[[pl:Uładzimir Browikau]] |
||
[[ru:Бровиков, Владимир Игнатьевич]] |
Вэрсія ад 05:06, 20 верасьня 2009
Уладзімер Ігнатавіч Бровікаў | |
Старшыня Савету Міністраў БССР | |
---|---|
1983 — 1986 | |
Папярэднік: | Аляксандар Аксёнаў |
Наступнік: | Міхаіл Кавалёў |
Амбасадар СССР у Польшчы | |
1986 — 1990 | |
Папярэднік: | Аляксандар Аксёнаў |
Наступнік: | Барыс Кашлеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 траўня 1931 Ветка, Гомельская акруга, БССР |
Памёр: |
10 лютага 1992 Масква, Расейская Фэдэрацыя |
Партыя: | КПБ, КПСС |
Адукацыя: | БДУ, Акадэмія грамадзкіх навук пры ЦК КПСС |
Узнагароды: | ордэн Леніна, два ордэны "Знак Пашаны" |
Уладзімер Ігнатавіч Бровікаў (12 траўня 1931, Ветка, Гомельская акруга, БССР, цяпер Гомельская вобласьць, Беларусь - 10 лютага 1992, Масква, Расея) - беларускі й савецкі дзяржаўны й партыйны дзеяч, дыплямат. Сябар Камуністычнай партыі ад 1958. Кандыдат філязофскіх навук (1969).
Біяграфія
Сын служачага. У 1950-1955 студэнт факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У.І.Леніна. З 1955-1959 загадчык аддзелу сельскае гаспадаркі раённай газэты "Ленинский призыв" Воршы. У 1959-1960 рэдактар раённай газэты "Клич Ильича" ў Суражы, у 1960-1962 і 1963 намесьнік рэдактара і рэдактар газэты "Ленинский призыв", у 1962-1963 газэты "Днепровская правда". З 1963 намесьнік сакратара парткаму Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіраваньня. З 1965 другі сакратар Аршанскага райкаму партыі. У 1966-1969 слухач Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. З 1969 рэдактар абласной газэты "Витебский рабочий". З 1970 сакратар Віцебскага абкаму партыі. З 1972 у апараце ЦК КПСС: інспэктар (1972), памагаты сакратара ЦК КПСС (1972-1973), з 1973 намесьнік загадчыка Аддзелу арганізацыйна-партыйнай працы. З траўня 1978 другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Зь ліпеня 1983 Старшыня Рады Міністраў Беларускай ССР. Зь сьнежня 1985 Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 на пэнсіі. У 1979-1989 Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 10-11 скліканьняў. Сябар ЦК КПСС у 1981-1990. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі "Знак Пашаны". Пахаваны ў Маскве на Навадзевічых могілках.
Вонкавыя спасылкі
- Владимир Игнатьевич Бровиков в воспоминаниях, документах, комментариях
- Бровиков Владимир Игнатьевич [12.05.1931]
- БРОВИКОВ ВЛАДИМИР ИГНАТЬЕВИЧ