Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
 
Радок 9: Радок 9:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
*[http://baj.by/belkalehium/tatalitarysm/lekcyja17.htm Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму.]
* [http://baj.by/belkalehium/tatalitarysm/lekcyja17.htm Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму.]
*[http://nn.by/2002/03/02.htm Наша Ніва. Стаў часткай гісторыі.]
* [http://nn.by/2002/03/02.htm Наша Ніва. Стаў часткай гісторыі.]
* Уладзімер Арлоў, [http://www.svaboda.org/content/Transcript/775281.html Яўген Кулік] // [[Радыё Свабода]], 31 кастрычніка 2006 г.
* Пётра Васілеўскі, [http://slounik.org/153689.html Кулік Яўген]


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}}

Вэрсія ад 00:26, 19 верасьня 2009

Яўген Кулік (31 кастрычніка 1937 - 12 студзеня 2000) - беларускі мастак паваеннага пэрыяду.

Нарадзіўся ў Менску. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць буынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку".

Творчасьць

Вельмі вядомы яго графічныя нізкі “Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны”, “Замкі Беларусі”, “Паўстаньне 1863 г. у Беларусі”. У 1970-80-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: “Слова аб палку Ігаравым”, “Ад гоману бароў” Александровіча, “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык” Багдановіча, “Сонечны клубочак” Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка сталася кніга “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага.

У 1991-ым гадзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу "Пагоня".

Вонкавыя спасылкі