Барысаўскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Няма апісаньня зьменаў
Радок 76: Радок 76:
* в. [[Вялікая Ўхалода]] — 1244 чал.;
* в. [[Вялікая Ўхалода]] — 1244 чал.;
* в. [[Навасады (Лошніцкі сельсавет)|Навасады]] — 1065 чал.;
* в. [[Навасады (Лошніцкі сельсавет)|Навасады]] — 1065 чал.;
* в. [[Зембiн|Зембiн]] — 1049 чал.;
* в. [[Ганцавічы (Барысаўскі раён)|Ганцавічы]] — 905 чал.
* в. [[Ганцавічы (Барысаўскі раён)|Ганцавічы]] — 905 чал.



Вэрсія ад 23:34, 18 верасьня 2009

Барысаўскі раён
Файл:Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Барысаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Мікалай Карповіч[d][1]
Насельніцтва (2008) 192 282
Шчыльнасьць 64,1 чал./км²
Плошча 3 тыс. км² (1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 162 м[2]
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну
Барысаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-77
Паштовыя індэксы 222 5хх, 222 1хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бары́саўкі раё́надміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва — 192 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Барысаў.

На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе са Смалявіцкім раёнам, на захадзе з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай і Магілёўскай абласьцямі

Прырода

Рэльеф

Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.

Карысныя выкапні

Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм. Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.

Гідраграфія

Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Сха, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Нача, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.

Расьліннасьць

Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.

Насельніцтва

  • 2006 — 43,8 тыс. чалавек.

Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па дадзеных на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавек, зь іх:

  • гарадзкога — 150 006 чалавек;
  • сельскага — 41 774 чалавека.

Колькасьць населеных пунктаў — 300.

Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1.01.2008 г., зьяўляюцца:

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва.

Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.

Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога МенскМасква, аўтадарогі на Бягомль, Бярэзань, Плешчаніцы.

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўскай царква (кан. XVIII ст.) ў в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зембін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Зорычы, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.

Літаратура

  • Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Карпович: главное, чтобы не простаивали предприятия, а люди были при работеБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2022.
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.