Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 3: Радок 3:


== Біяграфічны нарыс ==
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Германіі]], у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]. Магчыма вучыўся ў [[Карл_Філіп_Эмануіл_Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. З 1771 ён жыў у [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з буйнейшых у Эўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі гамбурскага катэдральнага сабора. Творы Я. Голанда — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (па некаторых зьвестках, сьмерць жонкі) прымусілі яго "зьняцца зь месца". З другой жонкай, спявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Германіі]], у [[Санкт-Андрэазберґ|Санкт-Андрэазберґу]]. Магчыма вучыўся ў [[Карл_Філіп_Эмануіл_Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. У 1771 уладкаваўся ў [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з буйнейшых у Эўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква_сьвятой_Кацярыны_(Гамбурґ)|царкве св. Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (па некаторых зьвестках, сьмерць жонкі) прымусілі яго "зьняцца зь месца". З другой жонкай, спявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.


На пачатку 1780-х, калі гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрасішае Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа, ў той час, ставіліся многія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. У 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда ''"Агатка, або Прыезд пана"''. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясьвіж караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], яна набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам. У Нясьвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — опэру "Чужое багацьце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысьвечаную Каралю Радзівілу.
На пачатку 1780-х, калі гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрасішае Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа, ў той час, ставіліся многія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. У 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда ''"Агатка, або Прыезд пана"''. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясьвіж караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], яна набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры "Агатка" стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам. У Нясьвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — опэру "Чужое багацьце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысьвечаную Каралю Радзівілу.

Вэрсія ад 18:17, 18 верасьня 2009

Ян (Ёган) Давід Голанд (па-нямецку: Johann David Holland; 17 сакавіка 174626 сьнежня 1827) — нямецкі кампазітар і дырыжор, прыдворны капельмайстар Караля Станіслава Радзівіла, выкладчык музыкі ў Віленскім унівэрсітэце.

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся Я. Голанд у Германіі, у Санкт-Андрэазберґу. Магчыма вучыўся ў Карла Філіпа Эмануіла Баха. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазітарам. У 1771 уладкаваўся ў Гамбургу, які ў той час быў адным з буйнейшых у Эўропе цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў царкве св. Кацярыны. Творы Я. Голанда — сімфоніі, кантаты і араторыі, вакальныя і інструментальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (па некаторых зьвестках, сьмерць жонкі) прымусілі яго "зьняцца зь месца". З другой жонкай, спявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, Ян Дусік) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.

На пачатку 1780-х, калі гаспадар Нясьвіжа Караль Станіслаў Радзівіл запрасішае Я. Голанда на пасаду дырыжора нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа, ў той час, ставіліся многія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. У 1784 у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда "Агатка, або Прыезд пана". Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст. Напісаная з нагоды прыезду ў Нясьвіж караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры "Агатка" стварыў князь Мацей Радзiвiл, якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазіцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычана мясцовым нясьвіскім фальклорам. У Нясьвіжы кампазітар напісаў і іншыя творы — опэру "Чужое багацьце нікому не служыць" і балет "Арфей і Эўрыдыка" (або "Арфей у пекле"), а таксама кантату, прысьвечаную Каралю Радзівілу.

Амаль дваццаць год працаваў Я. Голанд у Нясьвіжы. У пачатку XIX ст. ён пераехаў у Вільню, дзе на працягу 23 год выкладаў музыку ў Віленскім унівэрсітэце, кіраваў унівэрсітэцкім хорам і аркестрам, працягваў пісаць музыку. Тут ён напісаў і сваё самае значнае тэарэтычнае дасьледаваньне - падручнік "Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі", у свой час шырока вядомы і папулярны сярод музыкантаў.

Творчая спадчына

Творчасьць Яна Давіда Голанда ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. аказала значны ўплыў на разьвіцьцё беларускай музычнай школы эпохі клясыцызму.

Да 2006 г. было завершанае аднаўленьне камiчнай опэры кампазiтара "Чужое багацьце нiкому не служыць". Сюжэт твора, упершыню пастаўленага ў 1785 г. у Нясьвiскiм тэатры магнацкага роду Радзiвiлаў, уяўляе сабой клясычны ўзор камiчнай опэры свайго часу. Кася — дачка багатага ўдаўца Чужапанка — пакахала парабка Янака. Аднак прагны бацька не жадае аддаваць дачку з зайздросным пасагам свайму халопу. Але дзякуючы фантазii Янака, Чужапанак дае згоду на шлюб. Да нашых дзён дайшлi толькi партыi першай скрыпкi i кантрабаса, а таксама вакалу з тэкстам. Пераклад арый i дуэтаў з польскай на беларускую мову зрабiў Васiль Сёмуха, а драматург Сяргей Кавалёў аднавiў згубленыя дыялогi. Мастацкi кiраўнiк ансамбля салiстаў "Класiк-авангард" Уладзiмiр Байдаў стварыў аркестровыя аранжыроўкi, паводле складу нясьвiскага аркестра апошняй трэцi XVIII ст. Камэрная партытура опэры, дзейныя асобы ў якой усяго тры пэрсанажы, робяць твор прывабным для сучаснага тэатральнага жыцьця. 7 ліпеня 2009 г. у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балета адбылася прэм'ера опэрнага спектакля "Чужое багацце нікому не служыць".

Раней на беларускай мове гучала ўжо опэра Я.Голанда "Агатка", адноўленая ў 1995 "Беларускай капэлай".

Літаратура

  • Голанд Ян Давід // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 322.
  • Голанд Ян Давід // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 55.
  • Голанд Ян Давід // Беларусь : энцыкл. давед. Мінск, 1995. С. 231.
  • Голанд Ян Давід // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А.В. Сабалеўскага. Мінск, 2002. Т. 1. С. 270.
  • Дадзіёмава, В.У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя : гіст.-тэарэт. даслед. / В.У. Дадзіёмава. - Мінск : [Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі], 2002. - 383 с. Пра Я. Голанда гл. с. 171-186.
  • Дадзіёмава, В.У. Ян Голанд / В.У. Дадзіёмава // Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. - Мінск, 2001. С. 149-168.
  • Дадзіёмава, В. Еўрапейская славутасць, якая належыць і нам / Вольга Дадзіёмава // Беларусь. 1996. № 3. С. 20-21.
  • Кавальчук, Н. Опера Я.Д. Голанда "Чужое багацце нікому не на карысць" у яе сувязях з заходнееўрапейскім музычным мастацтвам / Н. Кавальчук // Музычная культура Беларусі : гіст. шлях, кантакты : матэрыялы X Навук. чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906-1987) (Мінск, 5-6 крас. 2001 г.) - Мінск, 2002. С. 67-71.
  • Куляшова, Г.Р. "Агатка, или Приезд пана" Я.Д. Голланда в контексте европейского и белорусского оперного творчества / Куляшова Галіна Рыгораўна // Пяты фестываль камернай музыкі "Музы Нясвіжа" : матэрыялы навук. канф. на тэму : "Помнікі мастацкай культуры Беларусі : гісторыя і сучаснасць", 13 мая 2000 г. Нясвіж, 2000. С. 21-27.
  • Нікуліна, А. "Акадэмічны трактат аб сапраўдным мастацтве музыкі" Я.Д. Голанда / А. Нікуліна // Музычная культура Беларусі : дыялог часоў : матэрыялы VI Навук. чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906-1987) (г. Мінск, 4 крас. 1997 г.). - Мінск, 1997. С. 121-126.
  • Скарабагатаў, В. Беларуская Агатка ды аўстрыйскі Фігара : (оперна-гіст. параўнанні) / Віктар Скарабагатаў // Зайгралі спадчынныя куранты : цыкл нарысаў з гісторыі прафесійнай муз. культуры Беларусі. - Мінск, 1998. С. 31-36.
  • Скарабагатаў, В. Ян Давід Голанд і ягоная опера "Агатка, або Прыезд пана" / Віктар Скарабагатаў // Роднае слова. 1996. № 4. С. 165-166. (Анталогія беларускага раманса).