Бас-гітара: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sl:Bas kitara
- выява
Радок 27: Радок 27:


===Сусьвет===
===Сусьвет===
[[Файл:TonyLevin.jpg|200пкс|міні|Маньяк ад бас-ґітары Тоні Левін]]
* '''Алян Каран''' (''Alain Carone'')
* '''Алян Каран''' (''Alain Carone'')
* '''Сьців Бэйлі''' (''Steve Bailey'')
* '''Сьців Бэйлі''' (''Steve Bailey'')

Вэрсія ад 13:14, 15 верасьня 2009

Бас-ґітара — струнны шчыпковы электронны музычны інструмэнт. Выглядае як ґітара, але ў клясычным варыяньце мае чатыры струны (сучасная бас-ґітара можа мець, ад чатырох да шасьці струн).

Гісторыя

Першапачаткова бас-ґітара была акустычнай і мела вялізарныя памеры й надта нізкі гук. Але яе электрыфікацыя паспрыяла зьмяньшчэньню яе памераў і зрабіла бас-ґітару добрае альтэрнатывай кантрабасу. Цяпер жа зь цягам часу й павышэньнем майстэрства ґітарных вытворцаў, зьявілася магчымасьць зрабіць акустычны бас кампактных памераў.

Электрычнае ж бас-ґітара зьявілася дзякуючы ініцыятыве амэрыканскага ґітарнага майстра Леа Фэндэра, які напачатку 50-х гадоў вырашыў стварыць кампактны нізкачастотны інструмэнт, які б нагадвау невялічкі й ціхі кантрабас. Ён ўласна й збудаваў першы інструмэнт тыпу "Фэндэр Прэсіжн Бас" (Fender Precission Bass), які зьнешне нагадваў ґітару, але меў квартавы строй кантрабасу.

Першапачаткова бас-ґітару выкарыстоўвалі ў джазавых і кантры калектывах дзеля акцэнтаваньня ў тыя часы не падгучваемага бас-бубна, але са зьмяненьнем тэхнікі агучваньня інструмэнтаў на канцэртах і ў студыі патрэбнасьць у гэтым зьнікла й у некаторых стылях бас пачалі выкарыстоўваць як паў-мэлядычны інструмэнт.

Тэхніка гры

Файл:ChapmanStick.jpg
"Кузэн" бас-ґітары - Сьцік Чэпмэна
  • Піцыката (Шчапковы мэтад) — асноўная тэхніка гуказвлячэньня на басу. Дзеля карэстаньня піцыкатай вялікі палец кладуць на гуказдымальнік ці чацьвёртую струну, а указальным і сярэднім па чарзе шчэпляць струны. Некаторыя найбольш віртуозныя музыкі могуць выкарыстоўваць таксама безымянны палец і нават мізінец.
  • Гра мідыятарам — таксама даволі папулярна. У адрозьненьні ад папярэдняга мэтада гук атрымоўваецца даволі жорсткі, таму асноўныя карыстальнікі гэтага мэтаду музыкі граючыя даволі агрэсіўную музыку (панк, гард-кор, разнастайны мэтал ).
  • Рэкінг — гра выключна указальным пальцам. Выкарыстоўваецца, калі гра двума й больш пальцамі адцягвае увагу выканаўцы, асабліва калі ён сьпяваючы басіст.
  • Гамэр-фінґэр (палец малаточак) — спосаб гры пры якім гук звлякаецца пры моцным удары пальцамі па струнах грыфу. Выкарыстоўваецца пры дастаткова складаных пераходах пры гры піцыкатай. Таксама, калі выканаўца адначасова з бас-ґітарай грае на іншым інструмэнце, (часцей клявішах, ці пэркусіі. Таксама гамэр-фінґэр выкарыстоўваецца дзеля гры на мадыфікаванай бас-ґітары - Сьціке Чэпмэна (Chapman Stick).
  • Сляйд — тэхніка выкарыстоўваемая часьцей дзеля гры на безладавае бас-ґітары. Пры сляйдзе пасьля звлячэньня гуку правае рукой, палец левай не адпускаецца рухаецца па грыфу, тым самым зьмяняя вышыню гуку.
  • Слэп — асаблівая пэркусіўнае тэхніка. Каб звлеч гук слэпам трэба моцна ўдарыць па струне косткай вялікага пальцу. У асноўным выкарыстоўваецца музыкамі граючымі фанк.
  • Тэпінг — прыём перайшэдшы на бас са звычайнае ґітары (таксама, як гра пальцамі, альбо медыятарам). Зьнешне нагадвае гамэр-фінґэр, але падчас гры тэпінгам выкарыстоўваюцца пальцы адедзьвюх рук, што дазваляе выконваць даволі складаныя мэлядычныя малюнкі, альбо ўвогуле надаваць ілюзыю гры на дзьвюх інструмэнтах адначасова.

Вядомыя басісты

Сусьвет

  • Алян Каран (Alain Carone)
  • Сьців Бэйлі (Steve Bailey)
  • Флі (Flea)
  • Кліф Бёртан (Cliff Burton)
  • Філдзі (Fieldy)
  • Лес Клейпул (Les Claypool)
  • Стэнлі Клярк (Stanley Clarke)
  • Джо ДеМая (Joey DeMaio)
  • Джон Энтвістл (John Entwistle)
  • Мо Фостэр (Mo Foster)
  • Хэсус Ґабальдон (Jesús Gabaldón)
  • Ляры Ґрэам (Larry Graham)
  • Сьцюард Гэм (Stuart Hamm)
  • Тасімаса Хара (Toshimasa Hara)
  • Сьців Гарыс (Steve Harris)
  • Джонас Гэльборґ (Jonas Hellborg)
  • Энтані Джэксан (Anthony Jackson)
  • Люіз Джонсан (Louis Johnson)
Файл:Fleabass.jpg
Флі выбэндываецца
  • Мікі Ўэй (Mikey Way)
  • Джон Пол Джонс (John Paul Jones)
  • Марк Кінг (Mark King)
  • Ґрэґ Лейк (Greg Lake)
  • Ґэдзі Лі (Geddy Lee)
  • Тоні Левін (Tony Levin)
  • Майкл Мэнрынґ (Michael Manring)
  • Маркус Мілер (Marcus Miller)
  • Джон Мьюнґ (John Myung)
  • Адамі Ніці (Adami Nitti)
  • Жако Пасторыюс (Jaco Pastorius)
  • Джон Пацітучы (John Patitucci)
  • Дамінік дзіП'яца (Dominique diPiazza)
  • Маґнус Розэн (Magnus Rosen)
  • Ґары Віліс (Gary Willis)
  • Віктар Вутэн (Victor Wooten)
  • Білі Шыан (Billy Sheehan)
  • Шава Абаджан (Shavo Odadjian)
  • Сьців ДзіДжорджыё (Steve DiGiorgio)
  • Майк Дзёрт (Mike Dirnt)
  • Пітэр Вэнц (Peter Wentz)
  • Робэрт Труджылё (Robert Trujillo)
  • Пол МакКартні (Paul McCartney)
  • Дуф МакКаґан (Duff McKagan)

Беларусь

  • Кастусь Калесьнікаў
  • Дзяніс «Аліса» Барбуха
  • Рамэо
  • Зьміцер Астроўскі
  • Аляксей Паўловіч
  • Вячаслаў Сяргеенка
  • Людзьміла Крукоўская
  • Эдуард Юдовін
  • Дзяніс Дробны
  • Уладзіслаў Плюшчаў
  • Вікторыя Сычэвіч
  • Юрась Ляўкоў
  • Яўген Броўка
  • Яўген Міронаў
  • Віктар Самарукаў
  • Сяржук Краўчанка
  • Ігар Сацэвіч
  • Юры Фядзюк
  • Андрусь Семянюк
  • Руслан Праўда
  • Акрабат
  • Аляксей Зайцаў
  • Ігар Сарокін
  • Алесь Каліноўскі
  • Алесь Ванькевіч
  • Валеры Башкоў
  • Уладзіслаў Кірушчанка
  • Алесь Мышкевіч
  • Мікалай Няронскі

Вонкавыя спасылкі

Бас-гітарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў