Тадэвуш Касьцюшка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: артаграфія: ордэну → ордэна
Kuzzy (гутаркі | унёсак)
Радок 50: Радок 50:
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=atk Андрэй Тадэвуш Банавентура Касьцюшка]
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=atk Андрэй Тадэвуш Банавентура Касьцюшка]
* [[TUT.BY]], [http://news.tut.by/society/132571.html Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Касьцюшка]
* [[TUT.BY]], [http://news.tut.by/society/132571.html Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Касьцюшка]
* [http://jivebelarus.net/history/faces/kascushka-biography.html Кароткая біяграфія Тадэвуша Касьцюшкі]


{{Накід:Чалавек}}
{{Накід:Чалавек}}

Вэрсія ад 11:07, 28 жніўня 2009

Файл:Kasciuska Tadevusz.jpg
Тадэвуш Касьцюшка

Андрэ́й Тадэ́вуш Банавянту́ра Касьцю́шка (4 лютага 174615 кастрычніка 1817) — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША. Паходзіў са шляхецкага роду Касьцюшкаў.

Біяграфія

Продкі

Рох III - Герб Касьцюшкаў

Паходзіў Тадэвуш Касьцюшка са старога беларускага роду. Яго далёкі прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Берасьцейшчыне, ад князя Казімера IV ў 1458 годзе. Сын Фёдара Канстантын служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касьцюша – адгэтуль і прозьвішча сям’і. Гербам Касьцюшкі мелі «Рох трэці», большасьць зь іх вылучалася на сярэдніх пасадах вайсковае службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстантын Фёдаравіч выстаўляў зь яго войска ў «тры коні». Жонкай Кастуся стала Ганна Гальшанская з княжацкага роду, параднёная з польскімі каралямі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясьцёр Гальшанскіх зь Ягайлам і Вітаўтам. Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя Касьцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў часы «патопу», як і многія зь берасьцейскай шляхты, адышлі да дзедаўскай веры – адны ў каталіцтва, іншыя – да ўніятаў. Сяхновіцкія Касьцюшкі былі каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энэргіяй, дамогся ў 1731 годзе тытулу мечніка ваяводзтва Берасьцейскага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводзтва ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзьве ад Косава.

Маладыя гады

У Мерачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касьцюшкі. У яго было дзьве сястры – Ганна і Катарына – і брат Юзаф. Маці паходзіла з Ратомскіх, звалася Тэкля. Лічыцца, што яна трымалася праваслаўнага веравызнаньня і па нараджэньні чацьвертага дзіцяці ахрысьціла яго ў царкве пад імем Андрэй, а ўжо бацька перахрышчваў яго ў каталіцкім касьцёле. Можа два гэтыя хрышчэньні і прадвызначалі Тадэвушу доўгі век, бо ягонага бацькі ня стала, калі Тадэвушу было дзесяць год, Юзаф і Катарына памерлі яшчэ да паўстаньня, Ганна сканала ў 1814 годзе.

Вучыцца Тадэвуша аддалі ў калегію піяраў у Любашаве за Пінскам, а не ў Берасьцейскую езуіцкую калегію. У гэтым рашэньні адчувалася ня столькі апазыцыя езуітам, колькі прызнаньне таго факту, што піяры даюць лепшую адукацыю. Піяры давалі адукацыю на эўрапейскім узроўні, гэтаму паспрыяла і рэфарматарская дзейнасьць вядомага прагрэсыўнага педагога XVIII стагодзьдзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся дзеці розных саслоўяў, вучыліся яны шэсьць гадоў. У лік дысцыплін уваходзілі лацінская мова, рыторыка, матэматыка, фізыка, гісторыя, палітыка, выкладалася і мясцовае права. Шмат увагі надавалася эстэтычнаму і фізычнаму выхаваньню, культуры паводзін.

У 1765 годзе Касьцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус – тагачасную вышэйшую афіцэрскую вучэльню, дзе спэцыялізаваўся па вайсковай інжынэрыі. Засьведчана сябрамі па корпусе, што быў Тадэвуш забіяка, не ўхіляўся ад дуэляў і меў некалькі шнараў на целе; пры гэтым вызначалі яго лагоднасьць і таварыскасьць. Сымпатыя і клопат начальніка корпусу князя Чартарыйскага ўмагчылі Касьцюшку паездку ў Парыж, дзе ён працягваў ваенную навуку, што, аднак, прыкрывалася наведваньнямі Акадэміі жывапісу і мастацтваў.

Вайна за незалежнасьць ЗША

Вясной 1775 Касьцюшка вярнуўся на радзіму. Вакантнага месца ў войску не было, і Тадэвуш, чакаючы патэнту, застаўся ў Сяхновічах. Пасьля няўдалае спробы выкраданьня сваёй каханкі Людвісі Сасноўскай, якую меліся выдаць за іншага, вымушаны быў уцякчы за мяжу. Так ён ізноў апынуўся ва Францыі. У той час Амэрыканскія штаты ваявалі з Ангельшчынай за незалежнасьць, рэспубліканцы – супраць каралеўскіх войскаў. Манархічная Францыя, як адвечны вораг Ангельшчыны, падтрымлівала амэрыканскіх рэспубліканцаў, і шмат французаў служыла там. Так Тадэвуш Касьцюшка, якому былі неабходныя грошы на існаваньне, у 1776 трапіў на амэрыканскую зямлю.

Амэрыканскай арміі Касьцюшка аддаў дзевяць год свайго жыцьця. Разам з палкамі рэспубліканцаў ён прайшоў усе Амэрыканскія штаты, удзельнічаў ва ўсіх галоўных бітвах, распрацоўваў інжынэрнае забесьпячэньне наступаў і абароны. Гэта яму належыць праект тыповага форту, прыстасаванага да ўмоў Амэрыкі. Рэспубліка дала Касьцюшку чын генэрала, ён стаў ганаровым грамадзянінам Амэрыканскіх штатаў, але ад'яжджаў з Новага Сьвету такім сама, бадай, бедным, як і прыехаў.

Пакуль Касьцюшка адсутнічаў, Людвіка Сасноўская па волі бацькі сталася княгіняй Любамірскай. А ў сацыяльным і палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай нічога не зьмянілася — панаваў той жа моцны прыгнёт сялянаў і магнацкая анархія. Францыя ўжо сьвяткавала другія ўгодкі рэвалюцыі, а ў Варшаве трэці год працягваўся вальны сэйм.

Паўстаньне 1794 году

Тадэвуш Касьцюшка ў Кракаве (1794)
Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Паўстаньне 1794 году.

Адносіны да прыгоньніцтва і рабства

Пра адносіны Касьцюшкі да такіх тагачасных зьяў, як прыгоньніцтва і рабства, яскрава сьведчыць ягоны тэстамэнт:

« Глыбока ўсьведамляючы, што прыгоньніцтва знаходзіцца ў супярэчнасьці з законам прыроды і дабрабытам народаў, сім зацьвярджаю, што зьнішчаю яго зусім і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновіцы, разьмешчаным у Брэст-Літоўскім ваяводзтве, як ад імя свайго, так і будучых уладальнікаў. Прызнаю, такім чынам, усіх жыхароў вёскі, прыналежнай маёнтку, свабоднымі грамадзянамі і неабмежаванымі гаспадарамі ўгодзьдзяў[1] »

і далей:

« Сваю амэрыканскую маёмасьць перадаю майму сябру Томасу Джэфэрсану, каб ён поўнасьцю выкарыстаў яе на выкуп неграў…, і на дараваньне ім свабоды ад майго імя[1] »

Літаратура

Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны / Маст. А.У.Александровіч і інш.. — 2-е выд., дап. — Мн.: Полымя, 1993. — 270 с. — ISBN 5-345-00706-3

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Тадэвуш Касьцюшкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў