Сьвятая (гара): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Adkat spasyłki
д стыль
Радок 36: Радок 36:
Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае [[капішча]]. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска [[Скірмунтава]] атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае [[капішча]]. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска [[Скірмунтава]] атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.


У 1-й палове [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «[[Камсамолец]]». У часы Сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў [[Сыбір]], адкуль так і не павярнуліся. Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] [[30 ліпеня]] [[1943]] [[рок (год)|року]] вёска была ўшчэнт спаленая фашысцкімі карнікамі разам з 140 мірнымі жыхарамі.
У 1-й палове [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «[[Камсамолец]]». У часы сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў [[Сыбір]], адкуль так і не павярнуліся. Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] [[30 ліпеня]] [[1943]] [[рок (год)|року]] вёска была ўшчэнт спаленая фашысцкімі карнікамі разам з 140 мірнымі жыхарамі.


У [[1958]] бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» у гонар савецкага партыйнага дзеяча беларускага паходжаньня, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору» — [[Фэлікс Дзяржынскі|Фэлікса Дзяржынскага]].
У [[1958]] бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» у гонар савецкага партыйнага дзеяча беларускага паходжаньня, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору» — [[Фэлікс Дзяржынскі|Фэлікса Дзяржынскага]].

Вэрсія ад 21:24, 26 жніўня 2009

Сьвятая
Камень на гары
Найвышэйшы пункт
Вышыня 345 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Дзяржынскі раён
Кантынэнт Эўропа
Краіна Беларусь
Горная сыстэма Менскае ўзвышша
Узыходжаньне
Клясычны маршрут пешшу
Сьвятая на мапе Беларусі
Сьвятая
Сьвятая
Сьвятая

Сьвята́я1958 году — Дзяржы́нская) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.

Знаходзіцца ля вёскі Скірмунтава, за 20 км на поўнач ад Койданава (Дзяржынску) і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.

Гара складзеная з марэны, пакрытая суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.

Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.

Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.

Папулярны аб'ект пешаходнага турызму.

Гісторыя

Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.

У 1-й палове XX ст. пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў Сыбір, адкуль так і не павярнуліся. Падчас Другой сусьветнай вайны 30 ліпеня 1943 року вёска была ўшчэнт спаленая фашысцкімі карнікамі разам з 140 мірнымі жыхарамі.

У 1958 бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» у гонар савецкага партыйнага дзеяча беларускага паходжаньня, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору» — Фэлікса Дзяржынскага.

У канцы XX ст. на вяршыні гары ўсталяваны памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». На пачатку XXI ст. тэрыторыя гары была добраўпарадкаваная.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі