Георгі Штыхаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
д спасылкі
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
Радок 21: Радок 21:
[[Катэгорыя:Беларускія археолягі]]
[[Катэгорыя:Беларускія археолягі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]

[[be:Георгій Васілевіч Штыхаў]]
[[ru:Штыхов, Георгий Васильевич]]

Вэрсія ад 08:26, 21 жніўня 2009

Гео́ргі Васі́льевіч Шты́хаў (14 ліпеня 1927, вёска Старая Беліца, Гомельскі раён) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычны навук (1983), прафэсар (1989).

У 1956 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1962 працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1981 загадчыкам сэктару, з 1988 загадчыкам аддзелу зонаў новабудоўляў, з 1993 загадчыкам аддзелу археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

Вывучае курганавыя могільнікі раньняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі, старажытныя месты Полацкай зямлі. 3 1982 узначальвае стала дзеючую экспэдыцыю па дасьледаваньні старажытнага Менску. Кіраваў экспэдыцыямі па вывучэньні Полацку, Віцебску, Заслаўя, Барысава, Лукомля, Лагойску, Копысі.

Упершыню правёў шырокае вывучэньне шэрагу местаў, працягнуў дасьледаваньне Полацку, Менску, Копысі, вызначыў гарадзішча старажытнага Барысава. Правёў раскопкі паселілішча на Менцы. Вывучаў пасады Полацку, Віцебску, Заслаўя, Лукомля. Раскапаў больш за 300 курганоў Полацкай зямлі. Вывучаў могільнікі 3-й чвэрці 1-га тысячагодзьдзя н. э., якія сінхронныя гарадзішчам банцараўскай культуры. Зрабіў выснову, што гістарычным ядром Полацкай зямлі зьяўлялася Падзьвіньне. Дасьледаваў старажытную скульптуру (шклоўскі ідал 9 ст.), дробную плястыку местаў Полацкай зямлі, скарбы срэбраных і залатых рэчаў (Полацкія 11 — 12 стст., Гараўлянскія 11 ст.).

Аўтар манаграфіяў «Старажытны Полацак IX—XIII стст.» (1975), «Гарады Полацкай зямлі (IX — XIII стст.)» (1978), «Крывічы» (1992), школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі. Рэдактар альбомаў «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў» (1980), «Плястыка Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў» (1983). Адзін з аўтараў кніжак «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя Беларускай ССР» (1977), «Кіеў і заходнія землі Русі ў IX—XIII стст.» (1982), «Беларуская археалёгія» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч, 1, 1994).

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1991 року.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.