Фунт стэрлінгаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д робат дадаў: pnb:پاؤنڈ
Радок 70: Радок 70:
[[no:Britisk pund]]
[[no:Britisk pund]]
[[pl:Funt szterling]]
[[pl:Funt szterling]]
[[pnb:پاؤنڈ]]
[[pt:Libra esterlina]]
[[pt:Libra esterlina]]
[[ro:Liră sterlină]]
[[ro:Liră sterlină]]

Вэрсія ад 12:57, 19 жніўня 2009

Фунт стэрлінгаў (£), (па-ангельску: pound sterling, міжнароднае абазначэньне GBP) — афіцыйная грашовая адзінка Вялікабрытаніі. Адзін фунт дзеліцца на 100 пэнсаў. Існуюць манэты з наміналам: 1 пэнс, 2п., 5п., 10п., 20п., 50п,. 1£, 2£; банкноты 5£, 10£, 20£, 50£ (сустракаюцца рэдка).

Паходжаньне слова

Брытанскі фунт часта абазначаюць сімвалам £ (радзей L). Гэты сымбаль гэта напісаная ў старым стылі вялікая літара L, перакрэсьлена для абазначэньня што гэта скарачэньне. Скарачэньне бярэ паходжаньне ад лацінскага слова libra што азначае як вагу так і адзінку масы — фунт. З гэтай прычыны назва брытанскай валюты часта перакладаецца на іншаземныя мовы, але толькі ў раманскіх мовах можа прыводзіць да непаразуменьняў, напрыклад на гішпанскай і партугальскай мовах — libra, румынскай — lira, францускай — livre. Для адрозьненьня грашовай адзінкі ад адзінкі вагі дадаюць слова стэрлінг, што ў выпадку срэбра можна перакласьці з ангельскай як «высокай пробы». Першапачаткова стэрлінгам называлі срэбраную адзінку вагай 1,555 грама што складала 1/240 фунта аптэчнага.

Падзел

Брытанскі фунт дзеліцца на 100 пэнсаў, якія абазначаюцца сымбалем «р», так ён завецца і ў штодзённай ангельскай мове. Да 15 лютага 1971 году фунт дзяліўся на 240 пэнсаў(напісаньне якіх скарачалася як «d» ад слова «denar»), яны групаваліся на 20 шылінгаў («l», ці «s» ад «solid»). Пэнс, пасьля пераходу на дзесятковы ў 1971 годзе для азначэньня розніцы вартасьці пачаткова меў назву «новы пэнс».

Гісторыя

Стэрлінг быў уведзены ў абарачэньне ангельскім каралём Генры II у 1158 годзе і мяняўся на срэбра. У 1816 годзе быў зьменены эквівалент фунта з срэбра на золата і гэта доўжылася да 1914 году. Пасьля гэтага курс фунта ўтрымліваўся на ўзроўні каля 4,9 USD за 1£. У 1926 годзе зноў быў уведзены абмен на золата, але з абарачэньня былі зьнятыя залатыя манэты, банкноты можна было абмяняць на эквівалентную вагу золата. Сыстэма залатога абмену была канчатковы адменена 21 верасьня 1931 году ў час Вялікай дэпрэсіі. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты фунт быў дэвальваваны на 20%. Фунт стаў цьвёрдай валютай у 1946 годзе, што было варункам выдзяленьня 3,75 мільярду USD крэдыту Злучанымі Штатамі. Пасьля адмены сыстэмы залатой валюты ішлі спробы стабілізаваць курс валюты зьвязваньнем кошту фунта зь іншымі валютамі, пачынаючы з амэрыканскага даляра. Але спробы былі няўдалымі што прывяло да 30% дэвальвацыі ў 1949 годзе.

У сярэдзіне 1960-х гадоў, прайшла чарговая хваля зьніжэньня кошту фунта. У 1966 годзе ў выніку зьніжэньня курса валюты брытанскі ўрад увёў валютныя абмежаваньні. Адным зь іх была забарона на вываз з краіны турыстамі больш за 50 фунтаў (адменены ў 1970 годзе). Але ў лістападзе 1967 года фунт быў дэвальваваны на 14,3% да ўзроўню 2,41 даляра. У 1976 годзе наступіў чарговы крызіс. Курс фунта ўпаў у адносінах да даляра да ўзроўню 1,57 і Вялікабрытанія была вымушана ўзяць крэдыт у МВФ (2,3 мільярду фунтаў). Самы нізкі курс фунта зарэгістраваны ў лютым 1985 году, калі за адзін фунт давалі 1,05 даляра.

У 1988 годзе ўрад Маргарэт Тэтчар вырашыў зьвязаць фунт зь нямецкай маркай, а ў 1990 годзе ўвайсьці ў сыстэму Мэханізма валютных курсаў, з курсам да нямецкай маркі каля 2,9 DEM/GBP. Але ў 1992 годзе курс фунта быў зьніжаны пасьля так званай «чорнай серады» (16 верасьня), калі група валютных спэкулянтаў на чале з Джорджам Сорасам правяла спэкуляцыйную атаку на фунт, якая прынясла Сорасу каля мільярда даляраў, але фунт страціў 25% кошту на працягу некалькіх дзён. У наш час Вялікабрытанія пакінула фунт пад эгідай эўра, якое мае хаджэньне разам з фунтам. Рашэньне аб поўным увядзеньні эўра застаўлена на будучыню.

Вонкавыя спасылкі

Фунт стэрлінгаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў